19.9 C
Осиповичи
Понедельник, 14 июня, 2021
Еще

    Усынаўленне на Асіповіччыне

    Популярное

    «Ды
    навошта вам гэта?! Няўжо не баіцеся? Невядома ж, хто яго нарадзіў, можа ў яго
    бацькі — наркаманы або алкаголікі! Ён жа таксама такім вырасце! Усе
    дзетдомаўскія хворыя, здаровых бы не кінулі. Яно вам трэба, чужое дзіця?».
    Гэтыя словы часта чуюць людзі, якія вырашылі стаць усынавіцелямі альбо толькі
    пачынаюць пра гэта задумвацца. У выніку да сваіх уласных трывожных думак
    дадаюцца страхі, навязаныя роднымі, сябрамі, суседзямі. I пасля такіх размоў яны
    часам адмаўляюцца ад свайго рашэння…

    Аднак, як
    сведчыць статыстыка сектара аховы дзяцінства і абароны правоў непаўналетніх
    аддзела адукацыі райвыканкама, асіповіцкія ўсынавіцелі на такія размовы ўвагі
    не звяртаюць: прынялі рашэнне — абавязкова становяцца бацькамі. Як расказала
    метадыст аддзела Таццяна Мельнік, у нашым раёне зараз налічваецца 123
    дзяцей-сірот, а таксама тых, хто застаўся без бацькоўскай апекі.

    У Беларусі ўжо
    даўно на дзяржаўным узроўні аддаецца прыярытэт выхавання такіх дзетак менавіта
    ў сем’ях, а не ў спецыялізаваных інтэрнатах. Каторы год у рэспубліцы ідзе
    актыўны працэс утварэння дзіцячых вёсак, дамоў сямейнага тыпу, дзе кожнае дзіця
    мае магчымасць паўнацэнна развівацца і сацыяльна адаптавацца. На Асіповіччыне
    27 хлопчыкаў і дзяўчынак выхоўваюцца ў чатырох дамах сямейнага тыпу, дзе
    матулямі «працуюць» вопытныя Таццяна Кушнярова, Галіна Жыла,
    Валянціна Багаславец і Раіса Шамак.

    Па-сапраўднаму
    прыемна, што ёсць людзі ў раёне, якія па асабістаму жаданню становяцца
    прыёмнымі татамі і матулямі. Зараз у 26 такіх асіповіцкіх сем’ях расце 44
    дзіцяці.

    Дарэчы,
    жадаючыя стаць усынавіцелямі звяртаюцца ў аддзел па сваёй ініцыятыве.
    Адбываецца гэта штогод і даволі часта. Напрыклад, 3 гады таму адны бацькі ўзялі
    двух малышоў — браціка і сястрычку, а другія не пабаяліся стаць татай і мамай
    адразу тром.

    — Калі стала
    пытанне аб усынаўленнi, то вы, перш за ўсё, сутыкнецеся з банкам даных дзяцей,
    якія засталіся без апекі бацькоў, — адзначае Таццяна Леанідаўна. — Усе ўзнікшыя
    пытанні можна вырашыць у ад-дзеле адукацыі — тэлефон 24-6-26. Пасля таго, як
    вас зарэгіструюць кандыдатам ва ўсынавіцелі, можна выказаць сваё пажаданне аб
    тым, якім хочаце бачыць сваё дзіця — пасля мы прадстаўляем асабістыя справы са
    здымкамі. Канечне, да малыша павінна прывесці ў першую чаргу ваша сэрца. Калі
    выбар зроблены, арганізоўваем сустрэчу. Дарэчы, у большасці выпадкаў бацькі
    жадаюць усынавіць немаўля да года альбо максімум — трох. Прыхільнасць, у
    большасці выпадкаў, аддаюць хлопчыкам, а вось каб узяць дзяўчынку, патрэбна
    крыху пачакаць.

    Зразумела,
    такія дзеці праходзяць некалькі стадый псіхалагічнай адаптацыі да новай сям’і,
    новага жыцця. I гэта адбываецца з рабятамі любога ўзросту. Бывае, дзіця пачынае
    крычаць, хуліганіць. Гэта зусім не азначае, што яно з «дрэннымі
    генамі» — проста так прывыкае да новага жыцця. Але калі людзі ведаюць, што
    іх чакае, разумеюць, што гэта часова, то імкнуцца справіцца з цяжкасцямі —
    самастойна або з дапамогай спецыялістаў. Да слова, метадысты аддзела адукацыі
    яшчэ каля трох гадоў пасля ўсынаўлення наведваюць патранатныя сем’і і сочаць за
    ўмовамі іх жыцця.

    Увогуле ў раёне
    назіраецца станоўчая тэндэнцыя зніжэння колькасці дзяцей-сірот. Напрыклад, калі
    раней такіх хлопчыкаў і дзяўчынак налічвалася каля 170, то год за годам гэта
    лічба адчувальна зніжаецца. Што толькі радуе.

    Нэлі АСТРЭЙКА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку