4 C
Осиповичи
Воскресенье, 11 апреля, 2021
Еще

    Тут бруіцца натхнення крыніца

    Популярное

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    Дараганава — не толькі адзін з самых
    жывапісных куточкаў Асіповіччыны, але і гістарычна багатых. На працягу многіх дзесяцігоддзяў тутэйшыя
    землі належалі
    Радзівілам,
    Вітгенштэйнам, Бокшам, Дараганам і ўваходзілі ў склад Мінскай
    губерні,
    у Новадарожскую, Жыцінскую воласці Бабруйскага павета, а пазней — у
    Старадарожскі,
    Слуцкі і, нарэшце, Асіповіцкі раён.

    Усё
    наша жыццёмузыка, а кожны дзеньневялікі твор, у аснове якоганотыдзеянні ў спалучэнні з рознымі пачуццямі. Адназначна, музычны
    лад сям’і Яўгенія і Алены Ерко
    мажорны. Ну а гама іх жыцця выглядае прыкладна так.

    ДОбрым аказаўся выбар прафесіі
    ў радуціцкай дзяўчыны, якая выхоўвалася бабуляй. Праўда, Алена зразумела гэта не адразу, а калі пачала працаваць у музычнай школе і адчула, наколькі цікавым можа быць жыццё з музыкай. Зараз Алена Рыгораўна выкладае сальфеджыа, музычную літаратуру, харавыя спевы, вакал, гітару. Карацей кажучы, кожнае дзіця, якое прыходзіць у мясцовую школу мастацтваў, абавязкова вучыцца ў гэтай настаўніцы. Педагога хвалюе, што апошнім часам інтарэс да музычных заняткаў у дзяцей знізіўсяНават уласны сын Уладзіслаў, які зараз вучыцца ў каледжы ў Асіповічах, у свой час не заўсёды хацеў хадзіць у «музыкалку” па прычыне неразумення з боку аднагодкаў. Праўда, такое стаўленне менш тычыцца дзяўчынак. Дачушка Кацярына з задавальненнем асвойвае музыку. А якая дзецям радасцьвыступіць на канцэрце, не кажучы ўжо пра тое, калі займаюць прызавыя месцы ў
    конкурсах.

    РЭчка Пціч, маляўнічыя краявіды ды
    прыцягальныя гукі чыгункі нават
    думкі не дапускалі ў Яўгенія Ерко, што ён можа выбраць для жыцця нейкае іншае месца. І з гадамі гэтае пачуццё толькі ўзмацняецца. Працуе Яўгеній Мікалаевіч брыгадзірам пуці ПЧ-15, дабіраецца на работу ў Граду за 5 кіламетраў на веласіпедзе. Хіба гэта не задавальненнепраехацца па такім прыгожым наваколлі? Ды і здароўю толькі
    карысць.

    МІр — адзін з
    прынцыпаў гэтай сям’і, а ў аснове ягодавер. Сварыцца Ерко не ўмеюць і не любяць. Ды і няма прычын: такога мужа, як Яўгеній, яшчэ трэба пашукаць. Алена вельмі ўдзячна свекрыві Галіне Кірэеўне, што яна выхавала цудоўнага сына, які і словам падтрымае, і па
    гаспадарцы дапаможа.

    ФАртэпіяна,
    якое стаіць дома ў Еркорэч рарытэтная. Колькі яму гадоў, не ведае ніхто, адно толькі дакладна: больш за сотню. А вось нагоду, чаму быў набыты інструмент, Алена памятае добра: бабуля купіла, калі
    дзяўчынка пайшла ў музычную
    школу. Першую, дарэчы, на Асіповіччыне вясковую, якую адкрылі ў якасці эксперыменту. Што тут скажаш, новаўвядзенне было ўдалым, раз выпускнікі не расстаюцца з музыкай і да цяперашняга часу.

    СОЛЬ ды хлеб,
    а, прасцей кажучы, гасціннасцьяшчэ адна характэрная рыса Дараганаўшчыны. Сюды едуць госці не толькі з усёй Беларусі, а і з іншых краін. Аграэкатурызмсправа параўнальна маладая, але для гэтай вёскі актуальная і з кожным годам набірае абароты. Тут ёсць аграэкасядзібы «На Пцічы” і «Млын”, дзе забяспечаны спакой і ціхамірнасць, чыстае паветра, стравы беларускай кухні.

    Гасцей
    любяць сустракаць і ў сям’і Ерко. Прычым святочны стол справа таты, мамін клопат —
    паўсядзённыя абеды-вячэ
    ры.

    Едуць госці ў Дараганава і яшчэ ў адзін
    прыцягальны куточак.

    ЛЯ школы знаходзіцца
    прыгожы будынак, дзе размешчаны комплекснакраязнаўчы музей. Адкрыты ён быў амаль трыццаць гадоў назад, зараз тут налічваецца каля 3,5 тысячы экзэмпляраў. Цяпер школьны музей ператварыўся ў
    сапраўдны цэнтр выхаваўчай і патрыятычнай
    работы, клуб
    сустрэч па інтарэсах неабыякавых да гісторыі людзей. За год яго наведвае каля 1000 чалавек. Апошнія часы азнаменаваны актыўнай пошукавай работай. Гэта ўнесла новы струмень у работу ўстановы, зацікавіла многіх вяскоўцаў. У тым ліку і моладзь.

    СІмфонія
    вясковага жыцця ў кожнага свая. Для Алены і Яўгеніягэта паўсядзённыя хатнія клопаты, работа на невялікім агародчыку, добраўпарадкаванне сядзібы. Іх двор адметны прыгожай альтанкай, а розных
    задум яшчэ шмат. У гэтым плане бедныя гараджане, бо
    ў іх няма магчымасці рознабакова раскрыцца як гаспадарам.

    ДОм,
    работа, сябрырэчы, якія моцна трымаюць у Дараганаве сям’ю Ерко.

    …З табою звязана маё каханне,

    З табою звязаны мой лёс,

    Дараганава, маё табе прызнанне,

    Ты квітней пад сінявой нябёс.

    Хай цябе міне няшчасце,

    Хай дзіцячы смех гучыць заўжды.

    Дараганава, з табою маё шчасце

    І надзея ўсёй маёй сям’і.

    Гэты
    верш напісала Алена разам з дачушкай Кацярынкай. Наўрад ці штосьці трэба
    дадаваць…

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.