На
парадак дня пазачарговай дваццаць пятай сесіі раённага Савета дэпутатаў
дваццаць шостага склікання, якая прайшла 31
кастрычніка пад началам старшыні райсавета Аляксандра Пузіка, было вынесена
5 пытанняў.
Напачатку пасля інфармацыі старшыні
пастаяннай камісіі
мандатнай і па пытаннях мясцовага кіраўніцтва і самакіраўніцтва Міхаіла Белага сесія прызнала паўнамоцтвы двух дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў, абраных 23 верасня 2012 года — Алы Селівончык і Дзмітрыя Пестава, а потым былі перагледжаны і зацверджаны саставы пастаянных камісій і прэзідыума райсавета. Намеснік начальніка аддзела эканомікі, загадчык сектара эканамічнага аналізу і прагназавання райвыканкама Аксана Александрова спыніла ўвагу прысутных на некаторых пытаннях кіравання і распараджэння маёмасцю, а таксама на неабходнасць унясення асобных дапаўненняў у рашэнне райсавета ад 23 мая 2012 года № 21-7. Па іх дэпутатамі таксама
былі прыняты адпаведныя рашэнні.