4 C
Осиповичи
Воскресенье, 11 апреля, 2021
Еще

    Пыталіся — адказваем

    Популярное

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    — Чаму
    райцэнтр дрэнна асвятляецца? Позна ўвечары вяртаюся з работы і цяжка дабрацца
    дадому, бо на вуліцы Iнтэрнацыянальнай — цемра…

    Дырэктар ДУКВП
    «Райсэрвіс» Аляксандр Маслаў:

    — Стандарт
    выконваецца: 80% вуліц асвятляецца. Наконт названай вуліцы магу сказаць, што
    яна мае добрае асвятленне. Нашы работнікі ўсталёўваюць на многіх вуліцах
    энергазберагальныя ліхтары, якія даюць не меншае святло, чым звычайныя; абсталяванне,
    што адслужыла свой час, своечасова замяняецца. I наогул, асвятленне за апошняе
    дзесяцігоддзе ніколькі не пагоршылася.

    Можа, чытач
    гуляе па гораду пасля 12 гадзін ночы? У гэты час святло сапраўды не гарыць, што
    робіцца па рашэнні райвыканкама ў мэтах эканоміі электраэнергіі.

    — Падвал дома
    № 6, які размешчаны на вуліцы Кірава, рэгулярна затапляецца, і на кухні стаіць
    нясцерпны пах…

    Галоўны
    інжынер ДУКВП «Водаканал» Дзмітрый Кулакоўскі:

    — Дадзены дом
    знаходзіцца на пастаянным кантролі. Сантэхнікі бываюць там штодзённа, пры
    неабходнасці прачышчаюць каналізацыйную сістэму. Жыхарам жа трэба быць больш
    уважлівымі, не засмечваць трубы бытавымі адходамі.

    * * *

    Часта надаецца
    чуць нараканні на тое, што машыны, якія сталі цяпер неад’емнай часткай двароў,
    ставяцца не на спецыяльна прызначаныя месцы, а на газоны, тратуары ці ля пад’ездаў,
    блакіруючы падходы да дзвярэй. Як вынік, не заўсёды могуць дабрацца да хворых
    медыкі з «хуткай дапамогі», камунальнікі — за-браць кантэйнеры са
    смеццем і г.д.

    Як паведамілі
    ў ДАI, да безадказных вадзіцеляў пры выяўленні дзеянняў, што пярэчаць правілам
    дарожнага руху — сюды адносіцца і стаянка транс-партнага сродка ў неналежным
    месцы — прымяняюцца штрафныя санкцыі (1-2 базавыя велічыні), але, на жаль,
    жыльцы дамоў вельмі рэдка паведамляюць пра падобныя парушэнні ў райаддзел.

    А вось
    меркаванне дырэктара ДУКВП «Райсэрвіс» Аляксандра Маслава:

    — У апошняе
    дзесяцігоддзе колькасць транспартных сродкаў у гора-дзе павялічылася дзесьці
    разоў у дзесяць, але чамусьці недастаткова развілася культура вадзіцеляў:
    кідаюць аўтамабіль абы-дзе. У некаторых суседніх райцэнтрах, напрыклад, Мар’інай
    Горцы, такога не назіраецца. А між тым у нас ёсць абсталяваныя аўтастаянкі.
    Эканомячы на аплаце, вадзіцелі часта раніцай не знаходзяць на месцы колаў ці
    іншых дэталяў. Але за тыя грошы, што прыйдзецца патраціць на ўстанаўленне тых
    жа колаў, можна пажыццёва карыстацца платнай стаянкай і спаць спакойна…

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.