5.6 C
Осиповичи
Вторник, 13 апреля, 2021
Еще

    Падмурак для жыцця надзейны

    Популярное

    У Каўгарах
    зараз пражывае 338 чалавек. Многа гэта ці мала? Залежыць, з якога ракурсу
    глядзець. Калі ўзяць у разлік, што, напрыклад, у 1897 годзе ў мясцовым
    фальварку налічвалася толькі 17 жыхароў, а ў 1909 — 28, то, несумненна, шмат. А
    калі параўнаць з не такім далёкім 2001 годам, калі ў спісе значылася 448
    дарослых і дзяцей, то зніжэнне колькасці насельніцтва праследжваецца выразна.

    Тым не менш,
    Каўгары, як і іншыя аграгарадкі, маюць права на перспектывы. Яны ў пэўнай
    ступені залежаць ад мясцовага сельгаспрадпрыемства, якое тут «цэнтр сусвету”.
    Зараз у СВК «Калгас «Каўгарскі” працуе амаль паўтары сотні чалавек. Яшчэ адно
    вытворчае прадпрыемства, якое дазваляе двум дзясяткам мясцовых жыхароў мець
    стабільны заробак — ТАА «Брасвіл”, дзе выпускаюцца аўтакасметыка і тэхнічныя
    вадкасці для абслугоўвання аўтамабіляў.

    Сям’я Дубовік
    з шэрагу тых, што даюць надзею на паспяховую будучыню вёскі. Як з’явіліся ў іх
    мясцовыя карані? Некалі пасля заканчэння сельгасакадэміі ў Радуцічы накіравалі
    эканаміста Наталлю. Малады спецыяліст уладкавалася на работу ў калгас імя
    Ульянава, жыла на кватэры, а насупраць была дачная сядзіба жыхароў райцэнтра.
    Лёс распарадзіўся, каб Наталля і суседскі хлопец Уладзімір пазнаёміліся…

    Чым могуць
    ганарыцца Каўгары, дык гэта калгаснымі домікамі, якіх тут паўтара дзясятка. У
    адным зараз і жывуць Дубовікі. Мама працуе галоўным эканамістам у калгасе, тата
    выконвае абавязкі начальніка пажарнага паста ў Каўгарах, а дачушка Настасся
    пакуль наведвае дзіцячы сад і актыўна рыхтуецца стаць у будучым годзе
    першакласніцай.

    У доме
    Дубовікаў утульна, ён мала чым адрозніваецца ад гарадской кватэры. Хіба што
    відам з акна, за якім прагледжваецца далёкі прастор. Агарод не сказаць, каб
    вялікі, але для рэалізацыі ўласных аграрных планаў месца хапае. Дарэчы, зямля
    для Наталлі мае важнае значэнне. Гаспадыня любіць завіхацца на градах,
    вырошчвае свае памідоры, клубніцы. Сёлета парадавалі кавуны, насенне якіх
    заказвалі па пошце. У якасці эксперыменту ў гэтым годзе пасадзілі персікі —
    ёсць гатункі, якія і ў нашых кліматычных умовах могуць выспяваць. Гэта ж
    сапраўднае задавальненне — бачыць, як пасаджанае табой насенне набірае рост і
    сілу, цвіце і дае плады. Без-умоўна, тонка адчуваць такую стваральную радасць
    дадзена не кожнаму. Наталля з катэгорыі людзей, у якіх трывалая ўзаемасувязь з
    зямлёю.

    Ці не бывае
    сумна ў вёсцы доўгімі восеньскімі і зімовымі вечарамі? Па-першае, жанчыне, якая
    цэлы дзень на рабоце і мае сям’ю, няма калі сумаваць, каб нават і хацела:
    чакаюць хатнія клопаты, трэба з дамашнімі пагутарыць, спланаваць-падрыхтавацца
    да заўтрашняга дня. Заўсёды знойдзе сабе занятак і гаспадар, які ўважліва
    ставіцца і да сям’і, і да сядзібы. А Уладзімір якраз так і характарызуецца.

    Што можа
    выступаць у якасці плюсаў пры выбары для жыцця такой вёскі, як Каўгары?
    Аргументаў знойдзецца нямала. Праўда, справядлівасці дзеля трэба адзначыць, што
    многія з іх існуюць толькі ў цеснай звязцы з суседнім Дараганавым: чыгунка,
    бальніца, аптэка, комплексна-прыёмны пункт КБА, вучэбна-педагагічны комплекс…
    Сюды арганізаваны падвоз да-школьнікаў і вучняў на аўтобусе, таму можна быць
    спакойным, што дзіця забяруць і даставяць дадому.

    Каўгарцы маюць
    падставы хваліцца і сваім клубам, які арганізуе розныя мерапрыемствы, у тым
    ліку і такія маштабныя, як «Свята вёскі”, «Масленіца”. У аматараў мастацкай
    сама-дзейнасці ёсць магчымасць наведваць народны ансамбль народнай песні
    «Вяселле”. Запатрабаваная ў вяскоўцаў і бібліятэка. Напрыклад, Наталля часта
    бярэ кнігі не толькі для сябе, але і дзіцячыя часопісы, літаратуру — дачушка Настасся
    любіць, калі ёй чытаюць. Ды і тата не супраць паглыбіцца ў які-небудзь дэтэктыўны
    сюжэт.

    Мінусы? Без
    іх, на жаль, таксама не абыходзіцца: не вельмі добрыя, асабліва ў слотнае
    надвор’е, дарогі, бо заасфальтаваны не ўсе вуліцы, адсутнічае цэнтральны
    газаправод. У цэлым жа жывецца каўгарцам не горш, чым у іншых населеных
    пунктах.

    Дубовікі не
    лічаць, што ім не пашанцавала з Каўгарамі — тут ёсць аснова, каб трывала
    будаваць сваё жыццё. Ну а яго камфорт і ўтульнасць — справа рук кожнай асобнай
    сям’і.

    Валянціна
    КОРБАЛЬ.

    Реклама

    Последнее

    13 апреля пройдет «горячая линия»

    В Комитете госконтроля Могилевской области 13 апреля 2021 г. будет проводиться «горячая линия» с населением Могилевщины на тему: «О качестве оказываемых Могилевским филиалом РУП «Белтелеком» услуг, своевременном реагировании филиалом на критические замечания и конструктивные предложения населения о совершенствовании его работы», во время которой жители области могут сообщить о проблемных вопросах взаимодействия с Могилевским филиалом РУП «Белтелеком», а также недостатках в его работе при оказании услуг.

    ДОСЬЕ: К 60-летию первого полета человека в космос

    В этом году исполняется 60 лет со дня первого в истории человечества космического полета, который совершил советский космонавт Юрий Гагарин 12 апреля 1961 года. По инициативе Генеральной ассамблеи ООН 12 апреля провозглашено Международным днем полета человека в космос.

    Сегодня — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

    В эту дату во многих странах проходят памятные мероприятия. Сейчас осиповчане собрались у памятника советским военнопленным по ул.Гармашева, где идёт траурный митинг. ...