19.9 C
Осиповичи
Понедельник, 14 июня, 2021
Еще

    Новых здабыткаў, асіпаўчане!

    Популярное

    Звычайна
    напярэдадні прафесійнага свята працаўнікі розных галін народнай гаспадаркі падводзяць вынікі сваёй дзейнасці і называюць прозвішчы
    тых, хто ўнёс асаблівы ўклад у агульную скарбонку. І свята работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасціне выключэнне. Сімвалічна, што яно адзначаецца ў другой палове лістапада: ураджай
    убраны і ўпарадкаваны — можна падводзіць рысу.

    Слова
    намесніку
    старшыні райвыканкама, начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і
    харчавання Міхаілу Покладу:

    Лёгкім
    гэты год для хлебаробаў не назавеш: колькі разоў сэрцы наведваў неспакой спачатку зза заліўных дажджоў, потымпа прычыне спёкі. За ўсе клопатыхваляванні нівы аддзячылі шчодра: гаспадаркамі раёна сабрана 34.339
    тон зерня — 115,8% да леташніх паказчыкаў. Агульная ўраджайнасць склала
    38,1 цэнтнера з гектара.

    Асабліва
    багатай была аддача хлебнага поля ў калгасах «Авангард”, «Лапічы” і філіяле «Белшынаагра” ААТ «Белшына”, дзе атрымана на круг па 44,2, 43,9 і 44 цэнтнеры адпаведна. Наогул сярод збожжавых лепш за ўсё ў раёне ўрадзілі авёс — 47,7 цэнтнера з гектара, ячмень — 42,7 і
    пшаніца — 41,3.

    Цукровыя
    буракікультура на асіповіцкіх палях ужо звыклая. Сёлета накапана больш за 50 тысяч тон пры ўраджайнасці 334 цэнтнеры з гектара. І хоць гэта менш мінулагодняга, але вынік дастойны, дзяржзаказ
    будзе выкананы.

    Строгае захаванне ўсіх агратэхнічных прыёмаў вырошчвання
    сельг
    аскультур,
    правядзенне кожнай палявой кампаніі ў найбольш спрыяльныя тэрміныасноўныя складаемыя ўраджайнай моцы зямлі. У нашых гаспадарках нямала механізатараў, якія прыкладаюць шмат намаганняў, каб гэты рэсурс абярнуўся важкім коласам, буйным караняплодам. У іх ліку Алег Малевіч з СВК «Калгас «Авангард”, «белшынавец” Міхаіл Рыбакоў, Сяргей Мірановіч з «Ясеня”, Сяргей Лось з «Лапічаў” і іншыя. Не было б такім паспяховым земляробства ў раёне без шматгадовай адданай працы і першага намесніка начальніка райсельгасхарчу Ганны Яцко, і кіраўніка райдзяржінспекцыі па насенняводству,
    каранціну і абароне раслін Валянціны Марчанка.

    Зроблены
    крок наперад і ў жывёлагадоўлі. Размова ў першую чаргу ідзе аб будаўніцтве і рэканструкцыі ферм у кожнай гаспадарцы. І пакуль яны яшчэ не здадзены ў эксплуатацыю, аднак сельгаспрадпрыемствы ўжо зараз гатовы якасна ўкамплектаваць новыя комплексы: колькасць буйной рагатай жывёлы сёлета ўзрасла на 2.000 галоў.

    Безумоўна, і ў жывёлагадоўлі ёсць нямала майстроў сваёй справы. Да іх трэба аднесці Любоў Сяліцкую з «Новага шляху”, Таццяну Папову з філіяла «Белшынаагра” ААТ «Белшына”, аператараў машыннага даення Таццяну Шалгун з ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”,
    Алену Гарадзецкую з «Лапіч” і многіх другіх.

    Зараз
    перад калектывамі ферм галоўная задачаарганізавана правесці перыяд стойлавага ўтрымання жывёлы, не дапусціць зніжэння дасягнутых
    рубяжоў.

    Сваімі
    смачнымі і карыснымі вырабамі радуюць нашы перапрацоўшчыкі. З кожным годам асіповіцкая прадукцыя набірае ўсё большую папулярнасць,
    асвойваюцца новыя рынкі збыту.
    І ў
    гэтымвыдатная праца вядучага інжынерамеханіка філіяла «Асіповіцкі” ААТ «Бабушкина крынка” Сяргея Сакалоўскага, апаратчыцы стэрылізацыі кансерваў Надзеі Ананка з ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод”, начальніка механічнага ўчастка Асіповіцкага ВУ ААТ «Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Сяргея Сушко, начальніка аддзела па камерцыйнай рабоце Наталлі Прановіч з РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод” і дзясяткаў другіх людзей, якія робяць на прадпрыемствах.

    Напярэдадні
    прафесійнага
    свята віншую ўсіх працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК. Моцнага вам здароўя і дабрабыту ў сем’ях. І няхай кожную вашу справу суправаджае поспех!

    Предыдущая статьяВнимание!
    Следующая статьяАдным маршрутам са старшынёй

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку