4 C
Осиповичи
Воскресенье, 11 апреля, 2021
Еще

    LITESOUND прыедзе да нас!

    Популярное

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    Жыццё
    наша поўнае разнастайных нечаканасцей і сюрпрызаў. Але самае лепшае ў імгэта магчымасць самому ўвасобіць сваю ўласную мару ў рэальнасць. А для гэтага патрэбна жаданне, крыху ўпартасці і
    мэтанакіраванасці. Усімі
    гэтымі якасцямі валодае вучаніца гімназіі Настасся Шарамет. Як і многія яе аднагодкі, яна захапляецца музыкай, але асаблівае месца сярод любімых выканаўцаў займае творчасць беларускай рок-групы «Litesound”.

    Гэты
    гурт заснаваны ў 2005 годзе братамі Дзмітрыем і Уладзімірам
    Каракінымі. Музыканты ўдзельнічаюць у розных праектах, супрацоўнічаюць
    з вядучымі беларускімі і замежнымі кампазітарамі і выканаўцамі. У 2005-   2006 гг. артысты
    заваявалі першае месца на музычным конкурсе ў Iталіі. Чатыры разы запар прымалі ўдзел у адборачных турах «Еўрабачання”, «Новай хвалі-2010” у Юрмале. Iх кліп на песню «See you in
    Vegas” удастоены
    Нацыянальнай музычнай прэміі як лепшы кліп года. А сёлета яны прадстаўлялі Беларусь на
    «Еўрабачанні-2012”.

    Насця
    з задавальненнем сачыла за любімым гуртом, ездзіла ў Мінск на канцэрты, але аднойчы падумала: «А чаму б «Litesound” не завітаць з канцэртам у Асіповічы?”. I, крыху памеркаваўшы, гімназістка пачала дзейнічаць. Застаецца толькі здзіўляцца яе жвавасці і энергіі, энтузіязму і
    ўпэўненасці ў поспеху.

    I вось
    сутыкненне абставін: зусім выпадкова яна пазнаёмілася з блізкім акружэннем спевакоў, іх бацькам, які з’яўляецца дырэктарам праекта. «Litesound” ідэю з канцэртам падтрымалі, але папрасілі стварыць
    спецыяльную групоўку ў сацыяльнай
    сетцы «У кантакце”, дзе б каля трохсот асіпаўчан пацвердзілі сваё жаданне прыйсці да іх на канцэрт. Насця з гатоўнасцю ўзялася за справу і ў хуткім часе патрэбная колькасць людзей назбіралася. Пасля дзяўчына адправілася ў раённы Цэнтр культуры. Тут школьніцу выслухалі і таксама падтрымалі. I, увага, 21 лістапада ў Асіповічы з канцэртнай праграмай прыедзе «Litesound”! I ўсё гэта дзякуючы
    валанцёрскаму энтузіязму Насці Шарамет.

    Цікава,
    а хтонебудзь з нас здольны вось так знайсці «кропку апоры і перавярнуць сусвет”, як гэта змагла зрабіць простая школьніца з Асіповіч?
    Гэты прыклад — яскравае
    пацвярджэнне адной простай ісціны: «Заўсёды трэба дзейнічаць тут і
    зараз, а не потым і як-небудзь”…

    Нэлі АСТРЭЙКА.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.