5.6 C
Осиповичи
Вторник, 13 апреля, 2021
Еще

    Асіповіччына: вандроўка па трох рэчках

    Популярное

    Пачалося ўсё з
    дыхтоўнага моста, які дзіўным чынам злучае берагі невялікай рачулкі пасярэдзіне
    шырокага поля. Вызначаўся ён з іншых інжынерных збудаванняў аналагічнага
    прызначэння не асаблівай канструкцыяй, а, так бы мовіць, канцэптуальнай
    парадаксальнасцю. Да гэтай пераправы не вядуць дарогі, і стаіць ён у самоце,
    выклікаючы ў старонняга назіральніка вострае пачуццё нерэальнасці: мост, які
    існуе сам па сабе — такога проста не можа быць…

    Потым стала
    цікава: што за рэчка, на якой пабудавана такое дзіва? Як яна звязана з іншымі
    вадаёмамі Асіповіччыны? Пошукі адказаў на гэтыя пытанні сталі нагодай для
    невялікай экскурсіі, «зачапіўшай” адразу тры рэчкі: малую, сярэднюю і вялікую.
    Такі падзел, канечне, не зусім навукова-дакладны, аднак, калі глядзіш на
    прадстаўнікоў узгаданых катэгорый, ён напрошваецца сам сабой.

    Рэчка малая:
    Млынка

    Той незвычайны
    мост якраз на ёй і стаіць — недалёка ад вёскі Агула. Праўда, пры бліжэйшым
    знаёмстве пэўную частку яго таямніцы разгадаць удалося без асаблівых цяжкасцей.
    Насамрэч гэтае збудаванне першапачаткова ўяўляла сабой меліярацыйны шлюз,
    створаны пры асушэнні прылягаючых да Млынкі зямель, аднак па нейкіх прычынах
    патрэба ў ім адпала, і ўсё водаўтрымліваючае абсталяванне было дэманціравана.
    Мяркуючы па шчыльным і непашкоджаным покрыве лішайнікаў на плітах перакрыцця,
    стаіць закінутым гэты шлюз ужо не адно дзесяцігоддзе.

    Сама ж Млынка,
    так бы мовіць, «стандартная” малая рэчка. Калектыўны партрэт гэтай катэгорыі
    вадатокаў прыблізна наступны. Даўжыня — менш 20 кіламетраў, шырыня — 5-7
    метраў, глыбіня — недзе з паўметра, ёсць некалькі адносна кароткіх, як правіла,
    безыменных, прытокаў. Зразумела, практычна ўсе міні-рэчкі ўключаны ў
    меліярацыйную сістэму: маюць спрамленае рэчышча, да якога «падключана”
    разгалінаваная сетка асушальных каналаў, ачышчаныя ад расліннасці берагі.

    І яшчэ адна
    цікавая агульная рыса. Хуткасць цячэння ў малых рэчках прыблізна такая ж, як
    хуткасць руху крыві ў чалавечым целе. Ці не таму, што супадаюць гэтыя рытмы,
    погляд у ціхаплынны паток заўсёды так хутка і лагодна супакойвае вечна
    накручаныя нервы сучаснага гара-джаніна?

    Што ж тычыцца
    індывідуальных рыс, то Млынцы з імі, можна сказаць, пашанцавала. Пачынаецца яна
    недзе паблізу ад помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Брыцалавіцкі
    дуб-гігант”, а ўпадае ў раку Сінюю якраз насупраць вядомага помніка археалогіі
    — старажытнага паселішча, якое месціцца побач з вежай тэлерэтранслятара.

    Надае каларыту
    ўдзел рэчкі ў яшчэ адной вельмі спецыфічнай і важнай справе: праз спецыяльны
    канал у яе скідваюцца воды з сажалак-адстойнікаў гарадскіх ачышчальных
    збудаванняў. Прынамсі, гэты канал пачынаецца з даволі высокага і маляўнічага
    вадападу. Не Ніягара з Анхелем, аднак для нашага раёна — аб’ект унікальны.

    Рэчка
    сярэдняя: Сіняя

    З асіповіцкіх
    яна чацвёртая па памерах, але з тройкай лідараў — Бярэзінай, Свіслаччу і Пціччу
    — ёй, зразумела, не цягацца. Праўда, усе іншыя нашы рэчкі, за вы-ключэннем хіба
    што Ботчы, Сіняй, саступаюць, таму трымаецца яна ў рэйтынгу мясцовай
    гідраграфіі паасобку. Надае важкасці такой самоце і тое, што адным з яе штучных
    прытокаў з’яўляецца канал Халадцова. Той самы, у чыім рэчышчы вада цячэ
    адначасова ў двух накірунках. Калі хто пажадае ўбачыць незвычайны канал, які
    ўнесены ў спіс сямі цудаў Асіповіцкай зямлі, зрабіць тое зусім прос-та: трэба з
    Асіповіч ехаць у бок вёскі Осава і лічыць рэчышчы, якія перасякае шаша. Трэцяе
    з іх і будзе мэтай вандроўкі.

    А вось два
    папярэдніх, хоць і належаць розным вадатокам, гэта ўсё Сіняя. Блытаніна? Яшчэ
    якая — з глыбокімі гістарычнымі каранямі і ўплывам знакамітага ў сваёй
    непрадказальнасці чалавечага фактару.

    Першапачатковая
    назва рэчкі, як сведчаць гістарычныя дакументы, была Сіня — утворнае ад
    індаеўрапейскага слова «сіена” («старая”). Ад яго ж, між іншым, пайшла і назва
    другой — сусветнавядомай — ракі Сена, што цячэ праз Парыж. Старажытная назва
    «Сіня” змянілася ў ХІХ стагоддзі падчас складання тапаграфічных карт
    Цэнтральнай Беларусі.

    Картографы
    былі рускімі, так што сур’ёзнага моўнага бар’еру з мясцовым насельніцтвам не
    існавала, але прынцып беларускага правапісу «як чуецца, так і пішацца” для іх,
    людзей адукаваных і звыклых да складаных правілаў расійскага пісьменства,
    здаваўся поўным дзікунствам. Ад таго не зусім зразумелыя мясцовыя назвы яны, не
    вагаючыся, «падганялі” да звыклых славесных форм. Адсюль і ўзялася лішняя
    літара «я” ў назве рэчкі Сіня. А далей — болей.

    Не
    абыходзілася работа па складанні тапа-графічных карт і без пэўных
    недакладнасцей, выкліканых недасканаласцю тэхналогій вывучэння мясцовасці.
    Прасачыць дакладны кірунак кожнай невялікай рэчкі, асабліва калі тая блукала ў
    багністым лесе, карто-графы, па зразумелых прычынах, не маглі і малявалі
    вадатокі ў значнай ступені ўмоўна, зыходзячы з апісанняў тубыльцаў. Ад таго
    нярэдкай з’явай станавілася афіцыйнае замацаванне назвы ракі не за ёй самой, а
    за адным з яе прытокаў. Вось так, відаць, і атрымалася, што старажытная Сіня
    носіць сёння назву Пратасевіцкі канал, а Сіняй называюць яе правы прыток.

    На карысць
    версіі аб колішнім картаграфічным «ляпе” сведчыць яшчэ адна тапанімічная
    недарэчнасць: Пратасевіцкі канал утвараецца пры сутоцы трох вадатокаў, адзін з
    якіх носіць назву… «Сінька”. Ці можа такое быць, каб напачатку і ў нізоўях
    невялікая рэчка мела адну назву, а ў сярэдзіне — другую? Прынамсі, тая Сінька
    пачынаецца ў забалочаным масіве, які ляжыць паміж чыгуначнай станцыяй Верайцы і
    вёскай Цэль. Прычым ад яе вытокаў да Свіслачы, у якую Сіняя ўпадае (дакладней —
    Асіповіцкага вадасховішча), усяго нейкіх 3-4 кіламетры. Ну а яшчэ адзін
    «прыток-заснавальнік” бярэ пачатак у таямнічым возеры Грымячае, што знаходзіцца
    на тэрыторыі Пухавіцкага раёна.

    Сёння Сіняя
    веліччу не ўражвае: шырыня метраў 15, сярэдняя глыбіня — каля метра. Дакладна
    назваць даўжыню даволі складана, у розных крыніцах адпаведныя лічбы адчувальна
    вагаюцца, але відавочна, што яна не меней 27 кіламетраў.

    У свой час
    рэчка была паўнаводнай і нават амаль судаходнай: баржы са Свіс-лачы падымаліся
    да сучасных Асіповічаў. На яе берагах не адно стагоддзе вялася здабыча жалеза.
    Выхады «балотнай руды” сустракаюцца і сёння, але прамысловая іх распрацоўка
    немагчыма.

    І яшчэ. Рэчка,
    а дакладней — яе шырокая багніс-тая даліна, утварае натуральную мяжу Асіповічам
    і уяўляе сабой амаль непераадольную перашкоду для далейшага развіцця забудовы ў
    заходнім, паўднёвым і ўсходнім накірунках. Большая частка райцэнтра займае
    тэрыторыю вялікага верхавога балота, вада з якога некалі таксама сцякала ў
    Сінюю. Зараз гэты сцёк парушаны, ад чаго гарадскім вуліцам і наканавана тануць
    у лужынах.

    Рэчка вялікая:
    Свіслач

    Менавіта аб
    вадатоках, якія ўваходзяць у басейн Свіслачы, і ішла гаворка вышэй. Увогуле,
    расказаць штосьці нечаканае пра рэчку, якая па гаспадарчай, энергетычнай і
    рэкрэацыйнай значнасці з’яўляецца галоўным вадаёмам раёна, складана. Канешне,
    гэта не азначае, што ёй няма чым пахваліцца. Узяць тое ж урочышча «Дубы” — адно
    з найбольш прыгожых і незвычайных мясцін нашага краю.

    Яно месціцца
    на правым беразе ракі кіламетрах у трох ніжэй па цячэнні ад плаціны Асіповіцкай
    ГЭС якраз каля вусця ракі Сіняя. Крыніца ўнікальнасці ўрочышча хаваецца ў самой
    назве: тут расце мноства векавых дубоў, і вакол гэтых велічных дрэў
    сфарміравалася асаблівая экасістэма. Звычайны чалавек, які трапляе сюды,
    абавязкова зверне ўвагу на асаблівасці расліннага свету і на своеасаблівы пах
    паветра. Зразумела, у розныя поры года водар мяняецца, але заўсёды застаецца
    гарма-нічным і бадзёрым. Тут дыхаецца на поўныя грудзі і чамусьці забываюцца
    ўсе бу-дзённыя клопаты.

    Але галоўная
    мясцовая адметнасць — востраў у месцы, дзе Сіняя ўліваецца ў Свіслач (на
    верхнім здымку). Само па сабе ўтварэнне астравоў на моцна звілістых рэчышчах —
    з’ява не рэдкая і, па вялікаму рахунку, фізічна-непазбежная: паток вады
    размывае выступ, утвараючы новую, больш кароткую, пратоку ды паступова мялеючы
    «старык”. Аднак у «Дубах” рэчак дзве, а іх рэчышчы сыходзяцца па такой хітрай
    траекторыі, што востраў можна абысці па вонкаваму берагу амаль кругом. Самае
    мелкае месца ў рачной пятлі — каса на дне Свіслачы, утвораная пяском, які
    выносіць Сіняя. У сухое лета ўзровень вады тут настолькі нізкі, што на востраў
    можна прайсці ў звычайных гумавых ботах.

    Калі рушыць па
    ўзбярэжжы ад гэтай касы ўправа, канцавым пунктам шляху стане Сіняя. Прычым у
    месцы, дзе некалі стаяў мост — самы сапраўдны, на дарозе, якая злучала Вяззе з
    Малой Гарожай. Яго высокія драўляныя сваі, на выгляд і цяпер вельмі трывалыя,
    усё яшчэ стаяць пасярод рэчышча. Без перабольшвання, менавіта дзякуючы гэтай
    пераправе ўрочышча «Дубы” і набыло сваё сучаснае аблічча. Калі мост існаваў і
    дарогай актыўна карысталіся, сюды з Малой Гарожы і Ясянца ганялі пасвіць кароў.
    Некантралюемы выпас вёўся доўга і скончыўся амаль поўным вынішчэннем
    першапачатковай раслін-насці. Дэградацыю глебавага покрыва і разбурэнне
    існуючага фітацэнозу адносна спакойна пераносілі толькі больш-менш буйныя дубы
    ды некаторыя іншыя дрэвы. Потым, калі мостам больш не карысталіся, выжыўшыя
    дубы атрымалі вялікую перавагу і як дамінуючы від «задалі тон” у стварэнні
    новай супольнасці раслін.

    Усе разам

    і кожная
    паасобку

    Тры рэчкі —
    тры розныя гісторыі.

    Усяго ж праз
    Асіповіччыну працякае, без уліку буйных, 19 адносна вялікіх і зусім малых рэчак
    (гл. табліцу). Некаторыя з іх пычынаюцца ў іншых мясцінах, але ў большасці
    вытокі і вусце знаходзяцца на тэрыторыі раёна. І кожны з гэтых вадатокаў можа
    стаць нагодай для поў-най нечаканых адкрыццяў вандроўкі па родным краі.
    Праверана на сабе.

     

    Назва                  Даўжыня,

                     км

    Бярэзіна 31*

    Каменка  19

    Капчанка            11

    Ясенка    6

    Ваўчанка            5

    Дзесяцінка          12

    Свіслач (у
    т.л. Асіповіцкае вадасховішча) 52/23,7*

    Ботча                   26

    Кечкоўка            20

    Жыцінка 11

    Граўка     14

    Лапка                  12

    Цалянка  8

    Сіняя                   27

    Млынка  17

    Точанка   11

    Трубінка 6

    Пціч                    44*

    Арыжня  4*

    Салон                  1,6*

    Суцінка   2*

    Немегля 2*

    Дзмітрый
    САЎРЫЦКI.

     

    Предыдущая статьяВ борьбе за качество
    Следующая статья"Осиповичи-2012": традиции в силе!

    Реклама

    Последнее

    13 апреля пройдет «горячая линия»

    В Комитете госконтроля Могилевской области 13 апреля 2021 г. будет проводиться «горячая линия» с населением Могилевщины на тему: «О качестве оказываемых Могилевским филиалом РУП «Белтелеком» услуг, своевременном реагировании филиалом на критические замечания и конструктивные предложения населения о совершенствовании его работы», во время которой жители области могут сообщить о проблемных вопросах взаимодействия с Могилевским филиалом РУП «Белтелеком», а также недостатках в его работе при оказании услуг.

    ДОСЬЕ: К 60-летию первого полета человека в космос

    В этом году исполняется 60 лет со дня первого в истории человечества космического полета, который совершил советский космонавт Юрий Гагарин 12 апреля 1961 года. По инициативе Генеральной ассамблеи ООН 12 апреля провозглашено Международным днем полета человека в космос.

    Сегодня — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

    В эту дату во многих странах проходят памятные мероприятия. Сейчас осиповчане собрались у памятника советским военнопленным по ул.Гармашева, где идёт траурный митинг. ...