12.5 C
Осиповичи
Суббота, 15 мая, 2021
Еще

    Ураджай-2012: буракі

    Популярное

    Да завяршэння
    ўборкі буракоў у СВК «Калгас «Новы шлях” засталіся лічаныя дні. Капаў
    караняплоды камбайн «Холмер”, які арандавалі ў СВК «Калгас «Авангард”. Зараз
    застаецца адгружаць са-браны ўраджай на Асіповіцкі буракапрыёмны пункт Слуцкага
    цукроварафінаднага камбіната. На перавозцы буракоў у «Новым шляху” сёння працуе
    па 2 машыны з РУДААП «Аўтапарк-19” і холдынга ААТ «Аграмашсэрвіс”.

    Сёлета
    цукровыя буракі ў гаспадарцы займаюць 145 гектараў. На чатырох палях — менавіта
    столькі адведзена было пад гэтую культуру — раслі гатункі «імпакт”, «леапард”,
    «наркас” і «равена”. Апошні, дарэчы, у гэтым годзе асабліва парадаваў:
    ранняспелы гатунак убіралі першым, і даў ён ураджайнасць каля 350 цэнтнераў з
    гектара. У сярэднім жа па гаспадарцы кожны засеяны буракамі гектар урадзіў па
    314 цэнтнераў, што з’яўляецца адным з лепшых паказчыкаў у раёне.

    — Канечне,
    буракі сёлета не такія зайздросныя, як былі летась, — мяркуюць старшыня
    сельгаспрадпрыемства Віктар Строк і галоўны аграном Віктар Юрчанка, — але ўсё
    роўна вынік не расчараваў. Што не дазволіла атрымаць больш важкі караняплод?
    Ня-гледзячы на выкананне ўсіх тэхналогій, своечасовае правядзенне хімапрацовак
    і падкормак, спякотны ліпень унёс свае карэктывы: практычна на месяц з-за
    недахопу вільгаці спынілася вегетацыя культуры. Часам бывае, што ў сельскай
    гаспадарцы менавіта прыродны фактар становіцца вызначальным. Гэта якраз і
    тычыцца сёлетніх цукровых буракоў.

     Вось ужо больш за месяц на «салодкіх”
    плантацыях працуе паляводчая брыгада пад умелым кіраўніцтвам Жанны Бароўскай.
    Значны ўклад ва ўборку стратэгічна важнай культуры ўнеслі Алена Паркалава,
    Людміла Зорына, Марына Гіліцкая, Алег Брычко. Задаволена калгаснае начальства і
    ўвішнай працай Васілія Вайцешына, які на сваім «Амкадоры 332” хутка і якасна загружае
    караняплоды ў кузавы ідучых канвеерам аўтамашын. Вопыт работы гэтага
    механізатара на пагрузчыку вымяраецца пятнаццаццю гадамі. За гэты час ён
    навучыўся віртуозна ўпраўляць гэтым складаным агрэгатам. Пагрузчык, дарэчы,
    вельмі запатрабаваны: без яго не абыходзіцца ні за-кладка ям з сіласам або
    сенажом, ні ўборка буракоў. Па меркаванні Вайцешына, менавіта апошняя справа
    патрабуе асаблівай увагі: побач працуе нямала людзей, таму пра тэхніку бяспекі
    нельга забываць ні на хвіліну.

    Предыдущая статьяВесткі з Асіповіцкага РУЭС
    Следующая статьяПрышчэплівацца ці не?

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.