12.5 C
Осиповичи
Суббота, 15 мая, 2021
Еще

    У асіповіцкім райвыканкаме: працаваць на рэзультат

    Популярное

    17 кастрычніка
    прайшло чарговае пасяджэнне райвыканкама пад началам старшыні Пятра Шукаловіча.
    Падчас нарады «чырвоным радком” была абазначана тэма выканання параметраў
    прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, павышэння эфектыўнасці работы
    народнагаспадарчага комплексу раёна.

    Напачатку слова
    ўзяў першы намеснік старшыні райвыканкама Васіль Пятроўскі, які агучыў вынікі
    работы галін народнай гаспадаркі за дзевяць месяцаў бягучага года. Выкананы
    прагнозны паказчык па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Рэнтабельнасць
    продажаў у арганізацыях сельскай гаспадаркі за студзень-жнівень склала 8,6% пры
    гадавым заданні 3%. Тэмп росту аб’ёму рознічнага тавараабароту праз усе каналы
    рэалізацыі ў супастаўных цэнах склаў 114% пры заданні 107%. У студзені-верасні
    за кошт усіх крыніц фінансавання ўведзена ў эксплуатацыю 31 тыс. м2 жылля (92%
    ад гадавога задання). Паспяхова справіліся з даведзенымі паказчыкамі па сальда
    знешняга гандлю таварамі і паслугамі. За кошт усіх крыніц фінансавання ў раёне
    асвоена 952,9 млрд. руб. інвестыцый у асноўны капітал (131,4% да адпаведнага
    перыяду 2011 года пры гадавым заданні 120%). Створана 533 рабочыя месцы пры
    гадавым заданні 670. Узровень рэгіструемага беспрацоўя склаў 0,7% да колькасці
    эканамічна актыўнага насельніцтва пры даведзеным заданні не больш за 1%.
    Уцягнута ў гаспадарчы абарот 30 аб’ектаў нерухомасці раённай камунальнай
    уласнасці з 44 запланаваных на год. Ад выкарыстання дзяржаўнай маёмасці ў
    бюджэт раёна паступіла 416,8 млн. руб. пры гадавым заданні 243,3 млн. руб.
    Забяспечана выкананне планаў па зборы і пастаўцы перапрацоўчым прадпрыемствам
    палімерных адходаў.

    Разам з тым,
    тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі да адпаведнага
    перыяду 2011 года склаў 100,7% пры заданні 105,2%. Зніжэнне назіраецца ў СВК
    «Калгас «Лапічы” і ААТ «Асіповічыаграпрамтэхснаб”. Не выкананы прагнозныя
    паказчыкі ў СВК «Калгас «Чырвоны ўдарнік”, СВК «Калгас «Карытнае”, СВК «Калгас
    «Ясень”, філіял «Белшына-агра «ААТ «Белшына”, СВК «Калгас імя Чарняхоўскага”,
    СВК «Калгас «Каўгарскі”.

    Паказчык па
    энергазберажэнні склаў мінус 3,9% пры гадавым заданні мінус 5,5. Пяць
    арганізацый (10,9 % ад агульнай колькасці) — СААТ «Дах», ААТ
    «Асіповіцкі малочны камбінат», СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы
    завод», СЗАТ «Шклозавод «Ялізава», ЗПВУП
    «Парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца») — атрымалі страты на
    суму 55,5 млрд. руб. З 109 суб’ектаў гаспадарання, якім на 2012 год даведзены
    заданні па збору і пастаўцы другаснай сыравіны, 38 не прыступілі да выканання
    ні па адным з відаў адходаў.

    Падводзячы
    вынік абмеркавання работы раённай гаспадаркі, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч
    падкрэсліў, што да заканчэння года засталося не так шмат часу, а задачы
    наперадзе даволі сур’ёзныя. Таму ўсім службам і кіраўнікам патрэбна
    актывізаваць вырашэнне ўзнікаючых праблем і прыняць вычарпальныя меры па
    выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.