17 C
Осиповичи
Среда, 12 мая, 2021
Еще

    Талент жыць у вёсцы

    Популярное

    Вёска Карытнае
    бярэ свой пачатак яшчэ ў XVII стагоддзі. Зараз тут — аграгарадок, дзе налічваецца
    180 сядзіб, пражывае 412 чалавек, з якіх 67 дзяцей, 247 — працаздольнага
    ўзросту, 102 — пенсіянеры. Сярод мясцовых жыхароў і гераіня сённяшняга аповеду
    — настаўніца Карытненскай СШ Наталля Казючыц.

    — Перад тым,
    як вёска набыла новы статус, адбылося шмат пазітыўных перамен, — дзеліцца
    думкамі жанчына. — Капітальны рамонт прайшоў у сельсавеце, амбулаторыі,
    магазіне, музычнай школе, бібліятэцы, сельскім Доме культуры, былі зроблены
    пад’-езды да ферм, пра-кладзены водаправод. Адкрылі комплексна-прыёмны пункт
    КБА, што дае магчымасць вырашыць многія праблемы, ды і на якасць паслуг няма
    нараканняў. Добраўпарадкаванне — асфальтаванне і асвятленне — сельскіх вуліц
    дазваляе нават увечары прайсціся на абцасах…

    Наталлю
    Казючыц смела можна лічыць карэннай карытнянкай. Калісьці яе маці, малады
    заатэхнік, прыехала сюды на практыку, пазнаёмілася з юнаком-трактарыстам.
    Стварылі сям’ю. Муж пайшоў служыць, а маладая жонка паехала нараджаць першую
    дачушку да бацькоў у Расію. Калі хлопец прыйшоў з арміі, сям’я стабільна
    асталявалася ў Карытным. Зараз з трох дачок тут жыве толькі Наталля. Некалі яна
    вярнулася сюды, каб дапамагчы бацьку па-ставіць на ногі малодшую сястру, якой
    было толькі 12, калі дачасна пайшла з жыцця матуля. Дзяўчына думала, што
    пераехала ў Карытнае часова, але жыццё распарадзілася інакш.

    Наталля з
    разраду сельскіх жыхароў, якія не шкадуюць, што жывуць у вёсцы. А чаго
    перажываць, калі планы-мары, як бытавыя, так і для душы, ажыццяўляюцца? Так,
    Наталлі заўсёды падабалася гісторыя. Зараз яна завяршае вучобу ў Мазырскім
    дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І.П.Шамякіна, у хуткім часе атрымае
    дыплом       настаўніка
    філолага-гісторыка. Сёння Наталля Ула-дзіміраўна выкладае абслугоўваючую працу
    ў дзяўчынак. І гэты прадмет ёй таксама падабаецца — поле для творчасці шырокае,
    сама таксама пастаянна вучыцца чамусьці новаму. Тым больш пры цяперашніх
    інфармацыйных магчымасцях. Інтэрнэтам можна карыстацца не толькі дома, але і ў
    школе. У распараджэнні настаўнікаў і вучняў цэлы камп’ютарны клас.

     З мужам Анатолем пазнаёміліся, калі працавала
    ў Татарцы. Мясцоваму хлопцу адразу спадабалася цікавая абаяльная бібліятэкарка,
    якая прыехала сюды пасля завяршэння вучобы ў бібліятэчным каледжы. Больш і не
    расставаліся. Што тычыцца працы, то і зараз Анатоль робіць у Татаркаўскім
    лясніцтве лесніком. Блізкасць да прыроды яму была заўсёды па душы.

     Казючыцы марылі пра дзяцей. І вось ужо
    дзяўчынкі Каця і Яўгенія падраслі, сталі сапраўднымі прыгажунямі і памочніцамі.
    Старэйшая вучыцца ў педкаледжы ў Гомелі на настаўніка фізічнай культуры. На
    наступны год туды збіраецца і малодшая. Іншыя варыянты асабліва і не
    разглядаюцца: сястрычкі як іголка з ніткай — куды старэйшая, туды і меншая.
    Нягледзячы на тое, што характары ў іх розныя, ёсць і шмат агульнага: абедзве
    любяць спорт, удзельнічаюць у спаборніцтвах, захапляюцца спевамі і танцамі.

    Адным з плюсаў
    вясковага жыцця карытненская настаўніца называе тое, што тут можна не
    хвалявацца за бяспеку дзяцей — людзі ўсе свае, знаёмыя, на вуліцах ціха і
    спакойна. Яшчэ вабіць вёска краявідамі і выразнасцю змен пор года. У кожнай з
    іх ёсць сваё зачараванне. У гора-дзе немагчыма адчуць пах толькі што ўспаханай
    зямлі, першых зялёных лісцікаў, саспелага жыта, восень-скага ветру.

    Калі хочаш з
    карысцю бавіць вольны час, то ў Карытным з гэтым праблем няма. Напрыклад,
    Наталля Казючыц ужо больш за 10 гадоў наведвае ў сельскім Доме культуры народны
    ансамбль народнай песні «Сваякі”. Гэтаму гурту, дарэчы, ужо больш за 40 гадоў,
    складаецца ён зараз з 15 чалавек. Ёсць яшчэ і ансамбль гарманістаў
    «Карытнянскія музыкі”. Фальклорны калектыў «Роўніца” — самы малады, з 2001
    года, а вось удзельніцы тут якраз самага паважанага ўзросту — па 70 ужо ёсць
    кожнай. Многім вяскоўцам мастацкая самадзейнасць дае імпэт да жыцця. Калі
    ведаеш, што наперадзе рэпетыцыя або выступленне, то і работа хутчэй
    выконваецца, а, паспяваўшы гадзіну-другую, і стома не адчуваецца. Цесна
    супрацоўнічае Дом культуры са школай. Многія святы прахо-дзяць сумесна. А што
    тут дзяліць, калі ёсць у сама-дзейных артыстаў агульная мэта — зрабіць жыццё
    вяскоўцаў больш цікавым?

     У музычным развіцці юных жыхароў аграгарадка
    вялікі ўклад Карытнен-скай дзіцячай школы мастацтваў, якая існуе з 1987 года.
    Зараз яе наведвае 25 дзяцей. Тут ёсць клас цымбалаў, фартэпіяна,
    баяна-акардэона. Апошні — самы папулярны. Магчыма, з-за таго, што менш
    складанасцей у набыцці інструмента. Добрая ў Карытным і бібліятэка, фонд якой
    складае 8 тысяч кніг. Сям’я Казючыцаў, даўно ацаніла разнастайнасць літаратуры.

    Пэўным чынам
    паўплывала на жыццё карытнянцаў блізкасць урочышча Прошча. Факт наяўнасці
    гэтага святога месца вы-клікае не толькі пачуццё гонару, але і накладае пэўную
    адказнасць: людзі едуць адусюль, значыць, трэба падтрымліваць належны парадак.
    Ну і, канечне, на рэлігійныя святы можна асабіста схадзіць у храм іконы Божай
    Маці «Жываносная крыніца”. Ды, у прынцыпе, не толькі на святы, а і проста калі
    душа жадае.

     Тут спрыяльныя ўмовы для развіцця
    аграэкатурызму. Адзін толькі недахоп — няма рэчкі. Аднак, па словах Наталлі,
    усе, хто бывае ў Карытным, а, напрыклад, у іх сям’ю прыязджаюць госці і з
    Расіі, і з Італіі, захапляецца гэтай вёскай, яе самабытнасцю. А
    свое-асаблівасць асобна ўзятага месца складаецца з інды-відуальнасці кожнага, і
    пачатак яе ў сям’і. Ёсць свае традыцыі і ў Казючыцаў. Так, Наталля і Анатолій
    імкнуцца, каб усе святы праходзілі дома. Абавязкова павінны быць дні, калі ўся
    сям’я збіраецца разам. Праз шчырыя размовы, успаміны, розныя пытанні і адказы
    трансліруецца вопыт пакаленняў. А яшчэ 
    сям’я становіцца больш моцнай, калі ёсць агульныя справы. Хоць сабе
    праца на агародзе, хоць сумеснае катанне на лыжах ці каньках. Ды ці мала можа
    знайсціся прычын, каб праводзіць час разам?

    Жыць у вёсцы
    цікава — гэта таксама талент. І ў сям’і Казючыц ён ёсць.

    Валянціна
    КОРБАЛЬ.

    Предыдущая статьяБудні асіповіцкай міліцыі
    Следующая статья10 пытанняў

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко: пока наше поколение живо, Беларусь всегда будет стоять намертво

    Белорусы никогда не позволят смотреть на свою землю с презрением. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня на церемонии возложения венков к монументу Победы по случаю 76-й годовщины Великой Победы.

    Праздник, соединивший скорбь и радость

    Каждый год вместе с нежной листвой и цветением садов на белорусскую землю приходит один из самых важных и масштабных праздников — День Великой Победы. В этом году наша страна встречает 76 мирную весну.

    Гуляюць хлопчыкі ў вайну

    Усё далей ад нас вогненныя саракавыя гады. Ужо не адно пакаленне стаіць паміж тагачаснымі абаронцамі краіны і сённяшнімі школьнікамі. Не расказваюць рабятам дзядулі і бабулі пра вайну, бо самі ведаюць пра яе толькі ад уласных бабуль. А таму не так блізка і востра адчуваюць ужо цяперашнія дзеці боль і горыч страт, цяжар жыцця ў акупацыі, складаныя ўмовы франтавых будняў.

    Моя встреча с Великой Отечественной

    Мне не суждено было пережить годы военного лихолетья: я родился, когда страна занималась мирным строительством, осваивала целину, разведывала недра земли, рвалась в космос. О войне напоминали лишь детские игры да звон боевых наград во время многочисленного шествия воинов-фронтовиков в День Победы.

    К сведению пассажиров

    РАСПИСАНИЕ движения автобусов