Ірына
Раманчук:»Мы — вялікая яркая сям’я!”
Яны кожны
дзень навідавоку: стваральнікі свята, выдатнага настрою, яны дораць прыгажосць
і эстэтычную асалоду. Без іх працы жыццё было б даволі сумным і нецікавым.
Работнікаў культуры можна сустрэць у розных сферах жыццядзейнасці: яны спяваюць
для нас, праводзяць экскурсіі, раскрываюць таленты, выдаюць кнігі, зберагаюць
нацыянальныя традыцыі, вучаць тонка адчуваць сусвет і ствараць вакол сябе
атмасферу творчасці. Напярэдадні прафесійнага свята госця рубрыкі «10 пытанняў”
— загадчык аддзела культуры райвыканкама Ірына Раманчук.
1 — Крыху
статыс-
тыкі: што ўяўляе сабой
аддзел,які Вы ўзначальваеце?
— Гэта
складаны арганізм, які пастаянна развіваецца. Сёння культурныя патрэбы
асіпаўчан задавальняюць 34 бібліятэкі, 10 дзіцячых школ мастацтваў і 11 іх
філіялаў, 28 сельскіх устаноў клубнага тыпу, раённыя цэнтры культуры, народных
рамёстваў і маладзёжна-падлеткавы цэнтр «Равеснік”, гісторыка-краязнаўчы музей,
кінавідэапрадпрыемства.
2 — Як
выглядае
абагульнены партрэт
сучаснага работніка культуры?
— Кожны з іх
неардынарная, творчая і своеасаблівая асоба, энтузіяст, хварэючы за сваю справу.
Ну а разам мы — вялікая яркая сям’я.
Пераважна 90 % нашых працаўнікоў — жанчыны.
3 — У раёне
ладзяц-
ца разнастайныя фестывалі і
святы. Ці ёсць перспектывы іх развіцця
да абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў?
— Наш самы
ўдалы праект — абласны фестываль «Вясновыя колеры”. У мінулым годзе быў
наладжаны «Свіслацкі кірмаш”, які быў пазітыўна ўспрыняты жыхарамі акаляючых
вёсак і гасцей з прылягаючых раёнаў. Ён з цягам часу таксама можа выйсці
за рэгіянальныя межы.
4 — А як
наконт ук-
ладу нашых калектываў у
папаўненне на- цыянальнай культурнай прасторы?
— Мы імкнёмся
ездзіць на ўсе буйныя мерапрыемствы, якія ладзяцца ў краіне. Апошняя паездка
— на Рэспубліканскае свята «Дажынкі”,
што сёлета прайшло ў Горках. Асіповіччыну прадстаўлялі лепшыя калектывы, прычым
узорны харэагра-фічны ансамбль «Крынічка” выступаў на цэнтральнай пляцоўцы на
цырымоніі ад-крыцця свята.
5 — Ці
захоўваецца
ў раёне аўтэнтычны фальклор?
— Канешне.
Адно з месцаў, дзе гэта атрымліваецца рабіць вельмі ўдала — вёска Каўгары. Тутэйшая этна-графічная
спадчына багата танцамі, абрадамі, песеннай лірыкай. Іх ашчадна захоўвае
народны ансамбль народнай музыкі «Вяселле”. Таксама трэба ўзгадаць Ялізава і ўдзельніц народнага гурта
«Вечарынка”, вяззеўскіх спявачак з ансамбля
народнай песні «Вязанка”.
6 — Ці
праяўляецца
ініцыятыва ў галіне культуры
«знізу” — ад жыхароў горада і раёна?
— У аддзел
культуры звяртаецца нямала людзей, якія
жадаюць аб’яднацца для творчай дзейнасці. І мы па магчымасці дапамагаем і
падтрымліваем іх: выдзяляем памяшканне, прадстаўляем патрэбную матэрыяльна-тэхнічную
базу. Такім чынам, напрыклад, узнік клуб
«Эдэльвейс”, дзе збіраюцца людзі сталага ўзросту, каб бавіць вольны час цікава
і карысна. Не пакідаем без увагі і моладзь. Калі юнакі і дзяўчаты жадаюць стварыць
новую групу, не адмаўляем, а наадварот, заахвочваем. Лепшыя нумары самадзейных
артыстаў заўсёды ўключаюцца ў канцэртныя праграмы раённых святаў. А гэта
значыць іх творчасць папулярызуецца і прываблівае новыя таленты.
7 — Чым зараз
жыве
гісторыка-краязнаў-чы музей?
— Пакуль яго
асноўны накірунак работы — правя-дзенне выстаў мастацкіх работ. Прычым музей
знаёміць землякоў не толькі з цікавымі прывазнымі экспазіцыямі, але і з
творчасцю найбольш яркіх асіповіцкіх талентаў. Дарэчы, у хуткім часе адкрыецца
выстава яшчэ адной зямлячкі —
Кацярыны Хмары.
8 — Які лёс
чакае
«Восіпа на печцы” — праекта скульптуры, якую планавалася
ўсталяваць у гарадскім парку?
— Праект
манументальна-дэкаратыўнай скульптуры не знайшоў падтрымкі ў Міністэрстве
культуры, якое палічыла яго ажыццяўленне немэтазгодным з-за высокага кошту ды
неадпаведнасці мастацкай задумкі і гісторыі раёна.
9 — Ці
надаецца
ўвага адраджэнню і развіццю
народных промыслаў?
— Такая задача
стаіць перад цэнтрам народных рамёстваў. Найбольшыя поспехі дасягнуты ў
адраджэнні ткацтва. Майстры цэнтра пабывалі ў іншых раёнах, перанялі вопыт,
вывучылі мясцовую спецыфіку старажытных вырабаў, узнавілі ткацкія станкі. Быў
адкрыты адпаведны гурток, куды з цікавасцю прыходзяць займацца дзеці. Акрамя
гэтага, праводзяцца разнастайныя майстар-класы, семінары і практыкумы, дзе
ўзноўленыя прыёмы традыцыйнага
майстэрства перадаюцца ўсім жадаючым. Таксама добра развіваюцца кераміка,
лазапляценне, вышыўка і многае іншае.
10 — Якое
самае
арыгінальнае віншаванне Вам давялося чуць
падчас святкавання Дня работнікаў культуры?
— У мінулым
годзе мы прыдумалі паднімаць у зале з месцаў прадстаўнікоў кожнай установы
аддзела і казаць ім словы ўдзячнасці за канкрэтныя дасягненні. Такая форма
віншавання спадабалася ўсім. Наш калектыў вялікі і вельмі важна заўважаць працу
ды творчыя поспехі ўсіх яго падраздзяленняў. Граматы і прэміі — гэта добра, але
ж работнікам культуры, як нікому іншаму,
патрэбны ўвага і разуменне.
Ну а што
прыдумалі сёлета, каб адзначыць наша прафесійнае свята, пакуль казаць рана.
Няхай гэта стане сюрпрызам…
Гутарыла
Нэлі АСТРЭЙКА.