12.1 C
Осиповичи
Пятница, 18 сентября, 2020
Еще

    Завод глядзіць у будучыню

    Популярное

    Осиповчанка Алеся Букач награждена благодарностью Министерства образования

    Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў Падзяку нашай зямлячцы — настаўніцы музыкі, педагогу-арганізатару сярэдняй школы № 4 Алесі Букач як лепшаму кіраўніку раённага савета БРПА Магілёўскай вобласці. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося падчас другога рэспубліканскага форуму лідараў БРПА “Піянерскія інавацыі”, які праходзіў 8-10 верасня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Чем сегодня живет ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    13 лесничеств, лесопитомник, деревообрабатывающий цех, охотхозяйство, около полутысячи работников — всё это ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз". Уже на протяжении более 80 лет это одно из крупнейших предприятий Осиповщины успешно функционирует и развивается не только у нас, но и за пределами района.

    Для ААТ
    «Асіповіцкі завод аўтаагрэгатаў” 2012 год у пэўным сэнсе можна лічыць антыподам
    крызіснага 2009 года. Гэта не азначае, што ў прадпрыемства ўсё ідзе гладка:
    проста стаў іншым вектар праблем, якім даводзіцца шукаць аптымальнае рашэнне.
    Прычым, накірунак «ціску” знешніх фактараў 
    змяніўся радыкальна, вобразна кажучы, з «мінуса” на «плюс”. Так што калі
    тры гады назад перад прадпрыемствам стаяла задача пратрымацца ў перыяд
    «прасаджвання” айчыннай эканомікі з найменшымі стратамі, то сёння востра стаіць
    патрэба ў аптымізацыі працэсу вытворчасці з мэтай выпуску як можна большых
    аб’ёмаў прадукцыі.

    Нельга
    сказаць, якая з гэтых спраў складаней. Вядома толькі, што з першай завод
    справіўся дастаткова кампетэнтна, а загартаваны пераадоленымі цяжкасцямі
    калектыў  гатовы адэкватна адказаць і на
    чарговы выклік часу, і зрабіць завод сучасным эфектыўным прадпрыемствам, якое
    здольна выпускаць запатрабаваную рынкам прадукцыю і забяспечваць сваім
    работнікам адэкватнае ўзнагароджанне за іх працу.

    Зразумела,
    АЗАА існуе не ў самоце    дынаміка яго развіцця падпарадкоўваецца
    агульным заканамернасцям айчыннай эканомікі і карпаратыўным правілам холдынга
    «Белаўтамаз”, у склад якога завод увайшоў некалькі месяцаў назад,  таму дасягненне пастаўленай мэты можа
    расцягнуцца на дастаткова працяглы час. Але 
    выбраны заводам стратэгічны накірунак развіцця мае трывалы грунт у
    выглядзе перспектыўных ідэй, якія выпрацоўвае і рэалізуе «генеральны штаб” АЗАА
    — кампетэнтныя і энергічныя спецыялісты, што займаюць сёння  ўсе ключавыя пасады.  

    Паспрабуем на
    некалькіх прыкладах разабрацца, што ўяўляюць гэтыя інавацыйныя ідэі, і як яны
    дапамагаюць вырашаць надзённыя праблемы прадпрыемства.

     

    «Кадравы
    голад”  — сёння можна лічыць істотным
    макраэканамічным фактарам, які ўплывае на ўсю гаспадарку нашай краіны. Прычына
    яго ўзнікнення вядомая: уступіўшы ў Мытны саюз з Расіяй і Казахстанам,  Беларусь стала паўнацэнным іграком на
    міжнародным рынку працы, прычым кваліфікаваныя землякі аказаліся на ім вельмі
    запатрабаваным «таварам”. Як вынік — дэфіцыт спецыя-лістаў сталі адчуваць
    многія айчынныя прадпрыемствы.  АЗАА не
    выключэнне: сёння з-за недахопу 
    зваршчыкаў, станочнікаў, вадзіцеляў аўтапагрузчыкаў і шэрагу іншых
    ключавых спецыяльнасцей завод працуе не на поўную загрузку. Удакладнім:
    прадпрыемства бездакорна выконвае свае абавязкі перад партнёрамі па холдынгу
    «Белаўтамаз” і дэманструе ўпэўненыя тэмпы росту аб’ёмаў прадукцыі. Аднак
    атрыманы за восем месяцаў года паказчык, які на 110% перавышае аналагічны
    леташні, мог быць яшчэ больш высокім: ад некаторых выгадных заказаў завод
    проста вымушаны адмаўляцца.

    Выправіць
    сітуацыю хутка немагчыма, аднак шлях да змяншэння адмоўнага ўплыву дэфіцыту
    рабочых рук на АЗАА знайшлі. Дапамаглі цесныя сувязі прадпрыемства з
    Асі-повіцкім каледжам, які і дазволіў сваім навучэнцам паралельна працаваць на
    заводзе. Выгада ад такога саюзу агульная: прадпрыемства атрымала так неабходных
    яму людзей,  бонусам для навучальнай
    установы стала больш высокая якасць прафесіянальнай падрыхтоўкі выпускнікоў,
    студэнты ж маюць нядрэнны працоўны заробак, а лепшыя з іх — яшчэ і  перспектыву пастаяннага працаўладкавання на
    завод аўтаагрэгатаў.

    Недастаткова
    высокую канкурэнтаздольнасць прадук-цыI можна таксама лічыць сур’ёзнай
    перашкодай, пераадолець якую АЗАА жыццёва неабходна ў найкарацейшыя тэрміны.
    Зноў жа, падкрэслім: аўтаагрэгатчыкі здольны выпускаць вырабы не горшыя за
    лепшыя замежныя аналагі, але сабекошт у «нашых” атрымліваецца большым. Прычын
    таму шмат, але адна з галоўных — маральная састарэласць вытворчай базы. Шлях
    выпраўлення сітуацыі адзіны: мадэрнізацыя вытворчасці. Нельга сказаць, што
    завод не пры-кладваў намаганняў у гэтым накірунку раней, аднак памеры
    штогадовых інвестыцый у асноўныя фонды не дазвалялі зрабіць рашучага рыўка.

    Сёлета ж аб’ём
    сродкаў, якія выдзяляюцца на набыццё новага абсталявання, у сем разоў (!)
    перавышае леташні. Адкрыем камерцыйную тайнуу: праграма мадэрнізацыі АЗАА
    праду-гледжвае на працягу бліжэйшых пяці-сямі гадоў  «уліванне” ў асноўны капітал амаль 100
    мільярдаў рублёў у выглядзе самага сучаснага абсталявання, укаранення энерга- і
    рэсурсазберагаючых тэхналогій, будаўніцтва новых і рэканструкцыі старых
    вытворчых збудаванняў і, зразумела, няспыннае павышэнне якасці прадукцыі.

    Дарэчы,
    мадэрнізацыя вытворчасці абяцае зрабіць меней вострай і ўзгаданую вышэй
    кадравую праблему. Каб наглядаць за дзясяткам высокапрадукцыйных
    станкоў-робатаў, трэба адзін-два праграмісты, а не дваццаць станочнікаў…

    Пошук новых
    рынкаў — задача, без рашэння якой ад усіх ін-шых намаганняў не будзе
    найвышэйшай аддачы. Як вядома, пераважную большасць сваёй прадукцыі (сёлета
    каля 75%) АЗАА выпускае для патрэб свайго галоўнага спажыўца —  МАЗа. Але арыентацыю толькі на аднаго
    партнёра ў стратэгічным плане нельга лічыць аптымальнай, тым болей, што завод
    аўтаагрэгатаў мо-жа выпускаць дастаткова шырокую наменклатуру вырабаў, нярэдка
    эксклюзіўных і ад таго маючых вельмі высокую рэнтабельнасць. Аб перспектыўнасці
    ўстанаўлення новых партнёрскіх сувязей сведчыць і сёлетні паказчык павелічэння
    тэмпаў рэалі-зацыі прадукцыі іншым спажыўцам — 155% ад мінулагодняга.

    Адным з
    асноўных накірункаў дыверсіфікацыі вы-творчасці для завода лічыцца выпуск
    спартыўнага інвентару, у тым ліку высокатэхналагічнага.         

    Разлік тут
    здаровы: у нашай краіне развіццё спорту і фізічнай культуры з’яўляецца адным з
    галоўных дзяржаўных прыярытэтаў, а прынятыя ў гэтым накірунку праграмы
    гарантуюць вы-творцам вялікія дзяржзаказы, выкананне якіх дасць неабходны вопыт
    для далейшага выхаду на знешнія рынкі.

    Прыкладам
    таго, як рэалізуецца ўзгаданая стратэгія, можна лічыць выпуск гоначных лодак.
    Сёння АЗАА ўжо серыйна выпускае каноэ, тэхнічныя характарыстыкі якіх
    задавальняюць і майстроў спорту міжнароднага класа, і навучэнцаў спартыўных
    школ.

    Рыхтуецца да
    вы-прабаванняў доследны экзэмпляр байдаркі, вядуцца работы па стварэнні
    акадэ-мічных         лодак. Апошнія, калі
    можна правесці такую аналогію, — свайго роду баліды «Формулы 1” у вяслярным
    спорце, таму для паспяховага вырашэння гэтай задачы спатрэбіцца найвышэйшы
    ўзровень кваліфікацыі работнікаў і дакладнае выкананне ўсіх тэхналагічных
    патрабаванняў. Прычым не толькі ад работнікаў АЗАА, але і ад
    фірм-субпадрадчыкаў, якія вырабляюць даволі вялікі спектр камплектуючых для
    асіповіцкіх плаўсродкаў. Атрымліваецца цікавая рэч: завод, развіваючы
    вытворчасць спартыўнага інвентару, набывае вельмі карысны вопыт сам, і
    адначасова спрыяе набыццю такога ж вопыту іншымі беларускімі прадпрыемствамі. А
    гэта — рэальны крок на шляху да вырашэння яшчэ адной важнай задачы, якая стаіць
    перад  айчыннай народнай гаспадаркай:
    імпартазамяшчэння.

    * * *

    Сёння на ААТ
    «АЗАА» працуе каля 2700 работнікаў. Сярод іх ёсць самыя розныя людзі:
    вопытныя майстры сваёй справы і «зялёныя” навічкі, тыя, што на робоце «гараць”
    і не вялікія аматары перана-пружвацца. Праўда, апош-ніх стано-віцца ўсё меней:
    грошы завадчане не атрымліваюць, а насамрэч зарабляюць. Не ўсе вы-трымліваюць
    высокі працоўны тэмп, але відавочна, што застаюцца ўсё ж лепшыя. Такія, як  Iван Бугар, Тамара Бурачкова, Віктар
    герасімчык, Алена Гладкая, Сяргей Доўнар, Дзмітрый Кіпель, Святлана
    Клімовіч,  Андрэй Караткевіч, Андрэй
    Ластавы, Аляксей Мількевіч, Iрына Наймушына, Валерый Панцілімонаў, Сяргей
    Перагуд, Мікалай Петухоў, Галіна Саковіч, Клаўдзія Сямко, Наталля Стацэвіч,
    Тамара Тамашэвіч, Валянціна Усніч, 
    Леанід Усаў, Ганна Хлус, Уладзімір Ходараў, Андрэй Шылец, Ніна Ягодзіна.

    Дырэктар ААТ
    «АЗАА” Віктар Антоненка, віншуючы 
    калектыў аўтаагрэгатчыкаў з прафесійным святам, ужыў кароткія, але
    вычарпальныя па сутнасці словы: «Я вельмі ўдзячны людзям, з якімі працую.
    Шчыра жадаю завадчанам і ветэранам прадпрыемства дасягнення новых вышынь у
    жыцці і працы, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!»

    Дзмітрый
    САЎРЫЦКI.

    Реклама

    Последнее

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    Осиповичский район газоснабжения  готовится к отопительному сезону

    Ежегодно с приходом холодного времени года и окончанием летнего периода начинается подготовка к новому отопительному сезону. Осиповичский район газоснабжения, в соответствии с приказом от 18.05.2020 №161-п «О подготовке предприятия к работе в осенне-зимний период 2020-2021 года», приступило к выполнению комплекса организационно-технических мероприятий, направленных на обеспечение устойчивой, надежной и безопасной эксплуатации объектов газораспределительной системы Осиповичского района в предстоящем осенне-зимнем периоде.

    С 16 по 22 сентября в Беларуси проходит Европейская неделя мобильности

    Европейская неделя мобильности (ЕНМ)— это международная кампания, которая проходит каждый год с 16 по 22 сентября и нацелена на привлечение внимания общественности к проблемам избыточного количества автомобильного транспорта, а также к «озеленение» городских транспортных систем. Все, что делается в течение недели, должно напомнить о негативном влиянии автомобилей на окружающую среду и подтолкнуть людей к использованию альтернативных способов передвижения (общественного транспорта, велосипедов, электромобилей и других).

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь проходит профилактическая акция «Пристегните детей!»

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь объявлено проведение профилактической акции «Пристегните детей!», которая направлена на повышение уровня дорожно-транспортной безопасности юных пассажиров.

    Старший эксперт Осиповичского межрайотдела Государственного комитета судебных экспертиз майор юстиции Андрей Слаук рассказывает о службе и о себе

    В случае Слаука, наверное, второе. В эксперты-криминалисты Андрей Анатольевич пришел из отдела правопорядка милиции, с тех пор не мыслит деятельности в другой сфере.