17.7 C
Осиповичи
Вторник, 29 сентября, 2020
Еще
    Array

    ПЕРАДВЫБАРНАЯ ПРАГРАМА КАНДЫДАТА Ў ДЭПУТАТЫ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНIКОЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ ПА АСIПОВIЦКАЙ ВЫБАРЧАЙ АКРУЗЕ № 89 Альберта ЯЎМЕНАВА

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Абарона нацыянальных інтарэсаўгарантыя парадку і дабрабыту на нашай беларускай зямлі

    Партыя
    БНФ пасьлядоўна абараняе беларускія нацыянальныя інтарэсы. Мы хочам, каб беларусы жылі годна і заможна на сваёй зямлі. Каб кожны меў упэўненасьць у заўтрашнім дні. Каб нацыя мела будучыню.

    Што маем сёньня:

    краіна і нацыя ў небясьпецы

    Эканамічны
    крызыс, які ахапіў Беларусь, уяўляе сабой істотную пагрозу краіне. Iсны рэжым не прадпрымае неабходных крокаў па рэфармаваньні сыстэмы, бо гэта небясьпечна для яго з палітычнага пункту
    гледжаньня. Узровень карупцыі
    ў Беларусі за апошнія паўтара гады вырас да маштабаў, якія наўпрост пагражаюць нацыянальнай бясьпецы краіны. Пранікненьне ў Беларусь расейскага паўкрымінальнага алігархічнага капіталу нясе пагрозу ўсяму беларускаму грамадзтву, наносіць шкоду беларускім нацыянальным інтарэсам і ўяўляе рэальную небясьпеку самому існаваньню сувэрэннай беларускай дзяржавы. Краіна рухаецца ў тупік: кошт расейскай падтрымкі зрабіўся занадта высокім і пагражае стратай эканамічнай і палітычнай незалежнасьці, але пры гэтым здабытыя такім высокім коштам рэсурсы накіроўваюцца не на неабходныя для забесьпячэньня канкурэнтаздольнасьці краіны рэформы, а на кансэрвацыю існуючай беспэрспэктыўнай мадэлі. Нашы экспэрты бралі актыўны ўдзел у распрацоўцы праграмы першапачатковых крокаў для краіны –
    Народнай праграмы.

    Выхад з тупіку: свабода, рэформы, адкрытасьць вольнаму
    сьвету

    Лёс
    Беларусі павінны вырашацца ў Менску, а не ў Маскве, Варшаве, Брусэлі ці
    Пэкіне.

    Партыя БНФ і Народная праграма прадугледжваюць:

    — Вяртаньне індывідуальным прадпрымальнікам магчымасьці
    выкарыстаньня наёмнай працы.

    Зьмяншэньне
    колькасьці падаткаў, спрашчэньне сыстэмы іх уплаты.

    — Гарантыі недатыкальнасьці прыватнай уласнасьці.

    — Асаблівую дзяржаўную падтрымку малому і сярэдняму
    бізнэсу.

    — Амністыю капіталаў для фізычных і юрыдычных асобаў.

    Скасаваньне
    мытаў на сацыяльна важныя для нашых грамадзян тавары, у тым ліку
    мытаў на аўтамабілі.

    Народная праграма і партыя БНФ выступаюць за:

    Адрасную
    сацыяльную палітыку, скіраваную на падтрымку неабароненых катэгорый
    насельніцтва.

    Адмену
    прымусовага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ і іншых навучальных установаў.

    Стварэньне
    «фонду будучых пакаленьняў”, праз які дзяржава павінна забясьпечыць
    падтрымку маладых   сем’яў зь дзецьмі.

    Партыя БНФ актыўна і паслядоўна выступае за:

    Вяртаньне
    беларускай мове рэальнага статусу дзяржаўнай разам з аднаўленьнем беларускамоўнай сыстэмы адукацыі і выхаваньня, — ад ясьляў да ўнівэрсытэту.

    Вяртаньне
    гістарычнай сымболікі: белачырвонабелага сьцяга і гербу «Пагоня”.

    Узмацненьне
    сувязяў з найбліжэйшымі суседзямі БеларусіУкраінай, Польшчай, Літвой, Латвіяй. Уваcабленьне cалідарнаcьці краінаў нашага рэгіёну ў фармаце БалтыйcкаЧарнаморcкае супрацы (БЧС).

    Выхад
    Беларусі з ЭўраАзіяцкіх інтэграцыйных утварэньняў, якія ў доўгатэрміновай пэрспэктыве пагражаюць тэхналягічным адставаньнем і
    эканамічнай стагнацыяй.

    Партыя БНФ — партыя абароны народных інтарэсаў

    Мы,
    у Партыі БНФ, верым у тое, што нацыянальная салідарнасьцьадна з найважнейшых асноваў разьвіцьця ўсёй краіны, і ўпэўненасьці кожнага
    грамадзяніна, бо менавіта яна жывіць дух супрацоўніцтва і ўзаемадапамогі паміж суайчыньнікамі. Партыя БНФ выступае за законнасьць і парадак на беларускай зямлі, але парадак і спакой у краіне павінны быць забясьпечаны справядлівымі законамі. Мы верым у традыцыйную сям’ю, як аснову здаровага грамадзтва. Мы верым у неабходнасьць гарантаваць недатыкальнасьць прыватнай уласнасьці, як адной зь неабходных умоваў самарэалізацыі чалавека. Iншымі такімі ўмовамі ёсьць свабода і роўнасьць перад законам, таму Партыя БНФ імкнецца да адбудовы ў краіне дэмакратычнага ладу, які грунтуецца на павазе правоў і годнасьці
    чалавека і грамадзяніна.

    Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

    Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь                          А.П.Яўменаў

    Реклама

    Последнее

    21 тур. Днепр (Рогачёв) — Осиповичи — 2:1 (1:1)

    Рогачёвский ФК "Днепр" прервал победную серию "Осиповичей". Любопытно, что команда с 7 строки турнирной таблицы к тому же взяла реванш, ведь в первом круге осиповчане обошли Рогачёв со счетом 3:1.

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    Среди осиповчан провели опрос

    Спрадвеку моладзь і людзі сталага ўзросту пыталіся знайсці кропкі сутыкнення, але не заўсёды ім гэта ўдавалася. Як зараз будуюць свае адносіны і што галоўнае ў захаванні мірнага існавання паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, даведаліся на вуліцах горада.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    На мінулым тыдні АДАІ РАУС папярэджана 93 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 4 “бяспраўнікі”, адзін з якіх паўторна на працягу года, нецвярозы вадзіцель, 2 парушальнікі правілаў абгону, 6 — перавозкі дзяцей. Зарэгістравана 7 ДТЗ. Падчас адзінага дня бяспекі “Час стаць заўважным!” праведзена дзве прафілактычныя акцыі, выяўлена 7 парушэнняў ПДР, вынесена 10 вусных заўваг.

    26 сентября в РЦК прошел детский спектакль народного театра «Надежда»

    26 верасня ў РЦК прайшоў дзіцячы спектакль народнага тэатра “Надзея” пад назвай “Заячы скарб”, пілотны паказ якога адбыўся ў Бялынічах на Дні беларускага пісьменства.