13.5 C
Осиповичи
Среда, 30 сентября, 2020
Еще
    Array

    ПАДЗЕЯ Асіповіцкі малочны камбінат як люстэрка развіцця рэгіянальнай эканомікі

    Популярное

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Сёння стратэгічная задача
    ўсяго айчыннага аграпрамысловага комплексу — хуткае нарошчванне вытворчасці якаснай
    прадукцыі, якую можна выгадна прадаваць на знешніх рынках. Для Магілёўскага АПК
    важным крокам у яе вырашэнні стаў пуск лініі па вытворчасці паўцвёрдых сыроў на
    ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат”. Сучаснае абсталяванне дазваляе выпускаць 10 тон
    прадукцыі ў суткі, і з уводам яго ў эксплуатацыю сукупны для вобласці аб’ём вытворчасці
    востра запатрабаванай прадукцыі за мяжой павялічыцца на 20-25%. Прынамсі, асіповіцкія
    сыраробы ўжо здалі галоўны кваліфікацыйны «экзамен”: першая партыя вырабленых імі
    сыроў вагой каля 80 тон была набыта адной з буйнейшых гандлёвых сетак Расійскай
    Федэрацыі.
    Ну а што
    тычыцца прыбытковасці новай вытворчасці, то разлікі эканамістаў сцвярджаюць, што
    па выніках работы за 9 месяцаў камбінат гарантавана выходзіць на бясстратную
    работу.

    Менавіта па гэтых прычынах
    афіцыйная здача ў эксплуатацыю лініі па вытворчасці цвёрдых сыроў на АМК, якая адбылася
    12 верасня, стала прыкметнай падзеяй не толькі для мясцовых малакаперапрацоўшчыкаў.
    Яе значнасць падкрэсліў прыезд на ўрачыстую цырымонію старшыні Магілёўскага аблвыканкама
    Пятра Рудніка, кіраўнікоў аблсельгасхарчу і ААТ «Бабушкина крынка”.

    У сваім звароце
    да работнікаў калектыву губернатар падкрэсліў, што актыўна ствараемыя сёння ў раёнах
    Магілёўшчыны невялікія сучасныя прадпрыемствы, якія здольны выпускаць значныя аб’ёмы
    высокарэнтабельнай прадукцыі, непазбежна стануць лакаматывамі развіцця як эканомікі
    рэгіёнаў у цэлым, так і іх сельскай гаспадаркі. Сувязь тут відавочная: эфектыўная
    вытворчасць — гэта высокааплатныя рабочыя месцы, дадатковыя адлічэнні ў бюджэт і,
    зразумела, стымул для развіцця прадпрыемстваў-партнёраў.

    Напрыклад,
    той жа АМК з уводам лініі па вытворчасці сыроў атрымаў магчымасць
    перапрацоўваць на 100-110 т малака ў суткі больш, і сельгаскааператывам трэба прыкладаць
    намаганні для адпаведнага павышэння надояў. З улікам рэалізацыі маштабнай праграмы
    па будаўніцтву сучасных ферм гэтая задача істотна спрашчаецца, аднак усё ж патрабуе
    ад аграрыяў сур’ёзных намаганняў.
    I ў першую чаргу — хуткага вырашэння
    кадравых пытанняў. Вытворчы патэнцыял новых ферм высокі, і пры правільнай арганізацыі
    работы іх персанал можа атрымліваць заробкі ў 10 мільёнаў рублёў. Зразумела, гэтыя
    грошы трэба будзе менавіта зарабляць, для чаго спатрэбіцца належная прафесіянальная
    падрыхтоўка работнікаў і дакладнае выкананне імі тэхналагічнай дысцыпліны. Пакуль
    кадраў, адпавядаючых узгаданым патрабаванням, не хапае, таму трэба рабіць усё магчымае
    для замацавання на сяле перспектыўнай моладзі.

    Што ж тычыцца далейшых перспектыў
    нашага малочнага камбіната, то яны непасрэдна звязаны з уваходам у склад малакаперапрацоўчага
    холдынга, які ствараецца на базе ААТ «Бабушкина крынка” — аднаго з лідараў айчыннай
    малочнай прамысловасці. Па словах дырэктара прадпрыемства Iгара Кананчука, укараненне
    на АМК прынятай на галоўным прадпрыемстве вытворчай стратэгіі і палітыкі дазволіць
    асі-повіцкаму камбінату выпускаць прадукцыю яшчэ больш высокай якасці і з прывабнай
    для спажыўцоў цаной. Гэта тычыцца і звыклага асартыменту, але пераважна сённяшняй
    навінкі — сыроў. Пры эфектыўным выка- рыстанні багатага вопыту «Бабушкиной крынки”
    асіповіцкія сыраробы здолеюць хутка асвоіць выпуск прадукцыі элітнай катэгорыі якасці,
    якая прадаецца на знешнім рынку па значна вышэйшых цэнах.

    Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    Реклама

    Последнее

    Срочный сбор средств для Анастасии Нагорной

    Анастасия Нагорная родилась 14 марта 2008 г. Росла, развивалась в соответствии с возрастом. В школе училась на 9-10, увлекалась теннисом, компьютером, шахматами. Свободно разговаривает на английском.

    Осторожно, мошенники

    О способах противостоять наиболее распространенным схемам мошенничества в интернете рассказывает заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Андрей Бабич

    Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

    У далейшым неаднаразова мянялася назва гэтай службы, якая цяпер з’яўляецца адным з структурных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, але неабходнасць у яе працы была заўсёды і мэта заставалася адзінай — ахова правапарадку і грамадскай бяспекі.

    21 тур. Днепр (Рогачёв) — Осиповичи — 2:1 (1:1)

    Рогачёвский ФК "Днепр" прервал победную серию "Осиповичей". Любопытно, что команда с 7 строки турнирной таблицы к тому же взяла реванш, ведь в первом круге осиповчане обошли Рогачёв со счетом 3:1.

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.