11.9 C
Осиповичи
Четверг, 24 сентября, 2020
Еще

    Людзі і лес

    Популярное

    В Осиповичах появился еще один арт-объект

    “Навошта нам у горадзе два глобусы, ды яшчэ і на адной ву-ліцы?” — здзівіцца сярэднеста- тыстычны асіпаўчанін, узгадва-ючы блакітна-зялёны шар з лагатыпам карпарацыі “Тэхна-НІКОЛЬ”, пра які “раёнка” паведамляла 8 верасня. Аднак гаворка ідзе пра вуліцу Сумчанкі, а яна ў гэтым сэнсе асаблівая.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

    Лес — наша
    багацце. Для трох раённых арганізацый гэтыя словы азначаюць штосьці большае, чым
    проста прыгожую фразу. ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас”, ДЛГУ «Жорнаўская эксперыментальная
    лясная база
    Iнстытута лесу НАН Беларусі”
    і Асіповіцкае ваеннае лясніцтва ДЛГУ «Крупскі ваенны лясгас”— вось тыя кіты, на
    якіх надзейна трымаецца лясная гаспадарка раёна.

    Чым жа сустракаюць
    надыходзячае прафесіянальнае свята гэтыя калектывы?

    АсIповIцкI лясгас: россып заслужаных
    узнагарод

    Па выніках
    работы за 2011 год прадпрыемства было зноў прызнана пераможцам у штогадовым
    міжгаліновым спаборніцтве «Лепшы экспарцёр”.

    Сёлета лясгас
    на працягу першага і другога кварталаў быў лідарам Магілёўскага вытворчага
    лесагаспадарчага аб’яднання па дасягненні эканамічных паказчыкаў. Па выніках работы
    за студзень-ліпень прадпрыемства рэалізавала таварнай прадукцыі на 32 млрд. руб.
    Зроблена сур’ёзная заяўка і на пацвярджэнне ганаровага звання «Лепшы экспарцёр”:
    за ўзгаданы перыяд прада-дзена за мяжу драўніны амаль на 2 мільёны долараў ЗША
    — пакуль гэта лепшы паказчык у краіне.

    Для амаль
    60 работнікаў надыходзячае прафесійнае свята запомніцца ўручэннем грамат, прэмій,
    пачэсных адзнак і званняў. Так, Алегу Міхайлоўскаму з Цэльскага лясніцтва прысвоена
    званне «Ляснічы 1 класа”, яго калегу з Дараганаўскага Алегу Каралені — званне «Ганаровы
    лесавод”. Нагрудныя знакі «10 гадоў бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове
    Рэспублікі Беларусь” атрымалі Вадзім Бурнос, Андрэй Пятроў, Леанід Дражын, Святлана
    Заморына, за 20 гадоў бездакорнай службы — Аляксандр Гулік, Алег Караленя, Ала Конанава.

    ЖЭЛБ:
    зарабляць і дзяліцца вопытам

    Сярод галоўных
    спраў, якімі сёння жыве лясная база — доўгачаканы капітальны рамонт яе галоўнага
    офісу. Падцягванне параметраў вялікага і пабудаванага па даволі няўдалым праекце
    будынка да патрэб сучаснай лесагаспадарча-навуковай установы каштуе дорага — каля
    2,3 млрд. руб. Плануецца, што перабудова будзе завершана толькі праз год-два. Недакладнасць
    тэрмі-наў тлумачыцца слушна: рамонт вядзецца без прыцягнення крэдытаў і пры мінімальнай
    дапамозе з бюджэтных фондаў — на грошы, якія выдзяляюцца з атрыманых прыбыткаў.

    Яшчэ
    адзін стратэгічны накірунак, куды ідуць заробленыя ЖЭЛБ сродкі, — пашырэнне машыннага
    парку. Сёлета ўжо набыты два грузавыя аўтамабілі, джып-пікап «УАЗ”, трактар МТЗ-82.
    Абышліся пакупкі не танна — амаль у 2 мільярды рублёў, але без хуткіх інвестыцый
    у вытворчую тэхніку лясная база абысціся не можа. Прычына — імклівы рост аб’ёмаў
    лесанарыхтовак. Штогод план высечкі павялічваецца на 5 тыс. м3 і сёлета складае
    20 тысяч кубаметраў. Але гэта толькі 40-45% ад усёй колькасці драўніны, якую трэба
    штогод вымаць з ляснога фонду эксперыментальнай лясной базы.

    З ростам
    аб’ёмаў нарыхтовак расце заможнаць базы і павышаецца ўзровень аплаты яе работнікаў.
    Пакуль нельга сказаць, што ён дасягнуў уражваючага ўзроўню — за 7 месяцаў
    сярэдні склаў 3,3 млн. руб. Але ўсё пазнаецца ў параўнанні: гэты паказчык вышэй
    за леташні на 232,7%.

    Тым не менш
    людзей, аддадзеных лесу сэрцам, на ЖЭЛБ працуе нямала. Сярод іх — Усцін Козел і
    Аляксандр Кірык з Жорнаўскага лясніцтва, Міхаіл Новік і Аляксандр Сямко, якія працуюць
    у Жорнаўскім лесаапрацоўчым цэху, іх калегі з Лапічаў Дзмітрый Міхадзюк і Канстанцін
    Утлік (лясніцтва), Валерый Сінькевіч і Андрэй Філаненка (цэх).

    Ваеннае
    лясніцтва: прыярытэт — дапамога ў баявой падрыхтоўцы

    Галоўная
    асаблівасць работы Асіповіцкага ваеннага лясніцтва — арыентацыя на забеспячэнне
    палівам і дзелавой драўнінай воінскіх часцей, якія пастаянна альбо часова знаходзяцца
    ў нашым, Пухавіцкім, Бабруйскім і Слуцкім раёнах, плюс нагляд за трыма
    вайсковымі стрэльбішчамі і палігонам «Рэпішча”.

    Прынамсі,
    на «Рэпішчы” праводзяць палявыя выхады практычна ўсе артылерыйскія часці Узброеных
    Сіл, таму ваенным лесанарыхтоўшчыкам штогод неабходна выконваць даволі значныя аб’ёмы
    паставак: каля 4 тыс. «кубоў” дроў і 7-8 тысяч дзелавой драўніны.

    За
    выключэннем гэтых нюансаў паўсядзённыя справы «леснікоў у пагонах” нічым не адрозніваюцца
    ад іх цывільных калег. Што і не дзіўна: нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць
    дзейнасць усіх лесагаспадарчых устаноў краіны, аднолькавыя, распрацаваныя Мінлясгасам.
    Толькі для ваенных лясніцтваў іх тэкст узгоднены з Міністэрствам абароны.

    Блізкія мэты
    і аднолькавыя метады работы спрыяюць наладжванню цесных дзелавых кантактаў паміж
    ваенным ляс-ніцтвам і яго суседзямі — лясніцтвамі ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас”.
    Асаблівы плён дае супрацоўніцтва ў барацьбе з пажарамі і незаконнай высечкай лясоў.

    Пастаўленыя
    перад лясніцтвам задачы калектыў выконвае належным чынам. Сведчанне таму —
    прызнанне ўжо другі год запар лепшым сярод ваенных лясніцтваў краіны. Ну а асабліва
    важкі ўклад у агульны поспех зрабілі памочнік ляснічага Віктар Арцёмаў, майстар
    лесу Анатоль Кацяк, леснікі Сяргей Гапа, Сяргей Халадок, Анатоль Узвараў, вадзіцелі
    Аляксандр Трухан, Анатоль Налівайка, трактарыст Генадзь Майзус, бухгалтар Валянціна
    Міхайлава.

    Тры розныя
    арганізацыі. У кожнай — свая сфера адказнасці і розныя крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці
    работы. Але ўсе асіповіцкія лесаводы і лесакарыстальнікі дасягаюць прыблізна аднолькавых
    вынікаў, за якія ім можна смела паставіць адзнаку «выдатна”.

    Так і
    трэба працаваць!

    Георгій
    АЛЕЙН
    IКАЎ, Дзмітрый САЎРЫЦКI.

    Реклама

    Последнее

    Ответственность несовершеннолетних за участие в несанкционированных мероприятиях

      В последнее время в интернете размещаются различного рода обращения с призывами принять участие в собрании, митинге, уличном шествии или демонстрации. Поддавшись на призывы принять участие в несанкционированном массовом мероприятии, граждане рискуют нарушить законодательство.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зафіксавана 12 ДТЗ, папярэджана 116 правапарушэнняў, пакарана 5 “бяспраўнікаў”, два з якіх паўторна, тры нецвярозыя вадзіцелі, два аўтамабілісты, што парушылі правілы пераезду пешаходных пераходаў, і 26 — перавозкі дзяцей. Падчас мерапрыемства “Колаў менш — небяспекі больш” за парушэнні да адказнасці прыцягнута 20 карыстальнікаў мотатранспарту, у тым ліку тры без ва-дзіцельскага пасведчання, адзінка мотатранспарту дастаўлена на штрафстаянку.

    Лукашенко вступил в должность Президента Беларуси

    Александр Лукашенко вступил в должность Президента Беларуси. Церемония инаугурации в эти минуты проходит во Дворце Независимости, передает корреспондент БЕЛТА.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    23 сентября в Осиповичах состоится прием граждан

    23 сентября с 12.30-13.30 в райисполкоме (1 корпус, каб.25) прием граждан и прямую телефонную линию (тел. 66-005) проводит депутат Палаты представителей Национального собрания Республики...