18.8 C
Осиповичи
Воскресенье, 27 сентября, 2020
Еще

    Экалогія і грамадства Энергаэфектыўнасць у дзеянні

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    У ліпені
    мінулага года на базе СШ № 3 быў праведзены «круглы стол” на тэму
    «Энергазберажэнне на мясцовым узроўні ў г. Асіповічы”,
    які быў арганізаваны мясцовым экалагічным грамадскім аб’яднаннем «Дзеля жыцця на
    Зямлі” і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Экапраект Партнёрства”. Удзельнічалі
    ў ім кіраўнікі навучальных устаноў горада і раёна, якія пазнаёміліся з шэрагам цікавых
    навацый у галіне скарачэння энергаспажывання будынкамі жылога і грамадскага прызначэння.
    Прапанаваныя метады эканоміі цяпла і электраэнергіі былі сустрэты прысутнымі з энтузіязмам,
    што дало спадзяванне на дастаткова шырокае распаўсюджванне агучаных ідэй. Больш
    чым праз год «Вытокі” вырашылі праверыць, якую ж карысць даў узгаданы абмен
    вопытам.

    Расказвае
    Святлана Зайцава, навуковы кіраўнік ЭМГА «Дзеля жыцця на Зямлі” і каардынатар рэалізуемага
    ў СШ № 3 праекта «Энергаэфектыўны клас — энергаэфектыўная школа”:

    — На жаль,
    па шэрагу абставін здзейсніць задуманае па-максімуму пакуль не ўдалося. Але сур’ёзныя
    справы рэдка робяцца хутка і без пераадолення нечаканых перашкод, таму сёння мы
    радуемся поспехам Оршы, дзе праграма павышэння энергаэфектыўнасці будынкаў паспяхова
    выконваецца ў кожнай школе, ды працягваем даследча-тлумачальную работу ў маштабах
    раёна. Прынамсі, яе вынікамі зацікавіліся і ў Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце
    развіцця адукацыі, так што нашы напрацоўкі будуць распаўсюджвацца і ў маштабах
    вобласці.

    Праект «Энергаэфектыўны
    клас — энергаэфектыўная школа” (аўтары — Ігар Бачкуноў, Крысціна Куляшова і
    Павел Татур) быў адзначаны на рэспубліканскім узроўні як адна з лепшых даследчых
    работ у накірунку скарачэння спажывання энергарэсурсаў, а распрацаваныя ў ім практычныя
    рэкамендацыі былі правераны на групе добраахвотнікаў, якімі сталі каля 200 сем’яў
    навучэнцаў СШ № 3.

    Якія вынікі
    ўжывання розных мер па павышэнні энергаэфектыўнасці дамоў і кватэр маем? Напрыклад,
    пераўтварэнне звычайных аконных рам у герметычныя шклопакеты — тэхналогія такога
    пераўтварэння апісана ў «АК” № 62 ад 19.07.2011 «Эканомія з… паветра” — павысіла
    тэмпературу ў кабінеце хіміі СШ № 3 на 5-9°С.

    Вопыт
    нашых добраахвотных памочнікаў паказаў, што дыхтоўнае ўшчыльненне рам і іншымі,
    больш традыцыйнымі метадамі, дае неблагую эканомію цяпла, толькі іх ужыванне надта
    нетэхналагічны і таму марудны працэс. Дарэчы, цалкам пацвердзілася і меркаванне
    спецыялістаў у галіне энергаэфектыўнасці будынкаў аб больш высокай якасці драўніны,
    з якой зроблены старыя рамы. Чаму так — пытанне асобнае, а вось практычная выснова
    з гэтага назірання відавочная: калі ёсць такая магчымасць, іх лепш не мяняць на
    новыя, а рамантаваць. Што, увогуле, значна танней, чым набыццё новых рам.

    Таксама прыблізна
    на 5-7°С павышае тэмпературу ўцяпленне столі ў кватэрах на апошніх і падлогі па
    першых паверхах шматпавярховых дамоў.

    Прыкметна
    скарачаюць страты цяпла і, здавалася б, такія «дробязі”, як павешаны на сцяну
    альбо па-кладзены на падлогу дыван (1,5-2°С).

    Цікавыя вынікі
    былі атрыманы і пры пошуках шляхоў скарачэння спажывання электраэнергіі.
    Напрыклад, сям’і, якая жыве ў прыватным доме, з дапамогай імправізаванай устаноўкі
    для падагрэву вады сонечным цяплом — яна ўяўляе сабой скручаны ў бухту шланг для
    паліву, замацаваны ў сонечным месцы — удалося ўлетку абысціся без нагрэву вады
    для паліву і мыцця.

    І яшчэ. Пры
    гатаванні ежы ў духоўцы, на дно якой пакладзены слой цэглы, удаецца атрымаць эфект
    рускай печы: стравы захоў-ваюцца цёплымі амаль на працягу ўсяго дня. Калі ж у дадатак
    да ўзгаданай меры эканоміі своечасова выключаць святло ў жылых пакоях, можна знізіць
    месячны расход электрычнасці ў 1,5-2 разы!

    Прыведзеныя
    лічбы здаюцца неверагоднымі? Дык чаму б не праверыць іх слушнасць на ўласным
    вопыце?

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.