11.5 C
Осиповичи
Среда, 30 сентября, 2020
Еще

    Асіповіцкі АПК: плюсы і мінусы

    Популярное

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Шырокім
    быў спектр пытанняў сельгаснарады, якая прайшла ў мінулую пятніцу. Інакш не
    атрымліваецца: у аграпрамысловым комплексе заўсёды адно цесна звязана з другім.
    Напрыклад, нядаўняе ўвядзенне ў строй новай лініі сыроў на мясцовым малочным
    камбінаце патрабуе ад пастаўшчыкоў малака ў чарговы раз задумацца аб яго
    якасці. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч не толькі прааналізаваў вынікі
    работы ў жывёлагадоўлі за студзень-жнівень, але і паставіў задачы на бліжэйшую
    перспектыву: уборка саломы — асабліва шмат яе на палях «Каўгарскага”,
    «Карытнага”, «Калгаса імя Чарняхоўскага”— павінна быць завершана літаральна ў бліжэйшыя
    дні: да 20 верасня трэба пасеяць азімыя; неабходна рэгулярна ўносіць арганічныя
    ўгнаенні. Калі гэтая справа робіцца з восені, эфект значна лепшы, чым вясною.

    Выязная
    частка праходзіла на базе СВК «Калгас імя Чарняхоўскага”. Малочнатаварная ферма
    ў Канцах пакінула станоўчае ўражанне: памяшканне вычышчана і пабелена, у
    наяўнасці добрае малочнае абсталяванне, халадзільнік, належным чынам вядзецца
    дакументацыя, ёсць пакойчык для адпачынку. Засталося толькі вымыць пасля
    пабелкі вокны — і аб’ект можна лічыць цалкам падрыхтаваным да зімы. На гэтай
    ферме, дарэчы, арганізаваны сямейны падрад, і такая форма работы, як паказвае
    практыка, найбольш эфектыўная.

    Што
    засмуціла? Нядаўна зжатае поле каля фермы паказала, што тут была не толькі
    кукуруза, але і вялікая колькасць пустазелля. Кіраўніцтву калгаса трэба
    падумаць аб змяненнях севазвароту: «царыца палёў” тут расце ўжо некалькі
    сезонаў запар.

    У
    Дрычыне наведалі пляцоўку будаўніцтва новай фермы. Заўвагі ў асноўным тычыліся
    ўтрымання прылягаючай да новабуда тэрыторыі.

    Жывёлагадоўля
    — галіна, для якой у раёне заўсёды характэрна неадна-значнасць: не абыходзіцца
    аднымі толькі плюсамі. Так, нядаўна праведзеная Мінсельгасхарчам праверка
    некаторых гаспадарак паказала, што ў «Карытным” 80% сенажу адно-сіцца да 2
    класа, жывёла брудная, памяшканні не падрыхтаваныя да зі-моўкі; у
    «Асіповічыагра-прамтэхзабеспячэнні” каторы месяц ужо «кульгае на абедзве нагі”
    вытворчасць малака і г.д. Гэтыя праблемы не новыя, яны пастаянна знаходзяцца ў
    полі зроку райсельгасхарчу.

     Як ідуць «мяса-малочныя” справы ў
    сельгас-прадпрыемствах раёна? За студзень-жнівень вытворчасць малака склала
    104,4%, яго рэалізацыя — 108,4. Ад кожнай каровы атрымана 3426 кілаграмаў
    малака — на 145 больш, чым летась. Калі вытворчасць мяса буйной рагатай жывёлы
    адпавядае 116,2%, то датычна свіней паказчыкі адваротныя: зніжаецца не толькі
    іх колькасць, але і сярэднясутачныя прывагі.

    У
    апошнім месяцы лета гаспадаркі спрацавалі так. Самай высокай «малочная планка”
    была ў «Лапічах” — 115%, «Бярэзіне” — 108,7 і «Авангардзе” — 106. Самыя нізкія
    паказчыкі па вы-творчасці малака ў «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнні” — 79,8%,
    «Карытным” — 86 і «Каўгарскім” — 91,7. Больш за іншых у жніўні надаілі ад
    каровы ў «Новым шляху” — 538 кг, філіяле «Белшына-агра” ААТ «Белшына” — 500 і «Авангардзе”
    — 427. Няма чым хваліцца «Каўгарскаму” (295), «Калгасу імя Чарняхоўскага”
    (312) і «Ясеню” (313).

    На
    пленарным пасяджэнні галоўны ветурач раёна Ганна Алёхна яшчэ раз нагадала
    тэхналогію закладкі сіласу, старшыня райкама прафсаюза Святлана Сідарэнка
    паведаміла аб аглядзе-конкурсе на лепшую работу па стварэнні ўмоў працы і
    вы-творчага быту на машынных дварах і малочнатаварных фермах. Начальнік
    райсельгасхарчу Міхаіл Поклад засяродзіў увагу на своечасовай выплаце
    зарплаты, планамерным ходзе палявых работ. Даў ён і нерадавое заданне: разам з
    работнікамі клубаў і сельсаветаў устанавіць на палетках абапал дарог тэматычныя
    саламяныя кампазіцыі — на Магілёўшчыну ідуць рэспубліканскія «Дажынкі”!

    Валянціна
    КОРБАЛЬ.

    Реклама

    Последнее

    Срочный сбор средств для Анастасии Нагорной

    Анастасия Нагорная родилась 14 марта 2008 г. Росла, развивалась в соответствии с возрастом. В школе училась на 9-10, увлекалась теннисом, компьютером, шахматами. Свободно разговаривает на английском.

    Осторожно, мошенники

    О способах противостоять наиболее распространенным схемам мошенничества в интернете рассказывает заместитель начальника РОВД по идеологической работе и кадровому обеспечению Андрей Бабич

    Сегодня исполняется 100 лет образования ППСМ Министерства внутренних дел Республики Беларусь

    У далейшым неаднаразова мянялася назва гэтай службы, якая цяпер з’яўляецца адным з структурных падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі, але неабходнасць у яе працы была заўсёды і мэта заставалася адзінай — ахова правапарадку і грамадскай бяспекі.

    21 тур. Днепр (Рогачёв) — Осиповичи — 2:1 (1:1)

    Рогачёвский ФК "Днепр" прервал победную серию "Осиповичей". Любопытно, что команда с 7 строки турнирной таблицы к тому же взяла реванш, ведь в первом круге осиповчане обошли Рогачёв со счетом 3:1.

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.