18.8 C
Осиповичи
Понедельник, 21 сентября, 2020
Еще
    Array

    Асіповіччына: выбары, назіральнікі, выбаршчыкі

    Популярное

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    История осиповчанки, которая дает детям дорогу в будущее

    Сыну Жене было 13 лет, когда на свет появилась долгожданная доченька Марта. Еще будучи беременной, Наталья решила, что уйдет с больницы с двумя детьми: со своим ребенком и новорожденным отказником. Но все сложилось по другому сценарию. В последствии тяжелых родов за малышкой нужно было осуществлять особый уход. Постоянные поездки к специалистам, реабилитация и наблюдение.

    Чем сегодня живет ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    13 лесничеств, лесопитомник, деревообрабатывающий цех, охотхозяйство, около полутысячи работников — всё это ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз". Уже на протяжении более 80 лет это одно из крупнейших предприятий Осиповщины успешно функционирует и развивается не только у нас, но и за пределами района.

    Звыклай з’явай падчас правядзення
    агульнанацыянальных палітычных кампаній у нашай краіне стала прысутнасць
    замежных назіральнікаў. За ходам выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў
    Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ў Асіповіцкім раёне
    сачылі адразу дзве групы, накіраваныя Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах
    чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) і
    ўпаўнаважанымі структурамі Саюза незалежных дзяржаў (СНД).

    Графік работы назіральнікаў быў
    напружаным, аднак у кароткіх перапынках паміж наведваннем выбарчых участкаў
    карэспандэнт «раёнкі” атрымаў магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі АБСЕ і СНД,
    каб задаць некалькі пытанняў аб спецыфіцы работы іх місій у нашай краіне і аб
    бачанні асаблівасцей беларускай выбарчай сістэмы.

    Вольга Кадзірава (БДІПЧ АБСЕ, супрацоўніца МЗС
    Расійскай Федэрацыі):

    — Добрыя адносіны прымаючага боку
    парадавалі, але не здзівілі: калегі, якім даводзілася бываць у Беларусі, падзяліліся
    ўражаннямі, а яны былі заўсёды толькі станоўчымі.

    Супрацоўніцтва са старшынямі выбарчых
    камісій канструкцыйнае, у іх ёсць разуменне задач, якія выконваюць міжнародныя
    назіральнікі, і ўся патрэбная інфармацыя імі прадастаўляецца.

    Міхал Сведа (БДІПЧ АБСЕ, супрацоўнік
    МЗС Чэшскай Рэспублікі):

    — Я ўпершыню ў Беларусі, і, прызнацца,
    уяўляў яе іншай — менш добраўпарадкаванай. З беларусамі даводзілася мець справы
    раней, так што пэўнае меркаванне аб вашым народзе ўжо існавала. Яно не
    змянілася: беларусы, ва ўсякім разе тыя, з якімі сустракаўся, людзі гасцінныя і
    адказныя ў даручаных ім справах.

    Працаваць міжнародным назіральнікам
    складана, але цікава. Складанасць у тым, што трэба падпарадкоўвацца жорсткім
    правілам, інтарэс — у магчымасці знаёміцца з новымі краінамі.

    Спадзяюся, што яшчэ калі-небудзь
    прыеду ў Беларусь.

    Іван Бунечка (пастаянны ўпаўнаважаны
    прадстаўнік Украіны
    пры каардынацыйных інстытутах СНД):

    — Не раз даводзілася назіраць за
    беларускімі выбарамі, прычым прадстаўляючы розныя міжнародныя арганізацыі. Не
    аднойчы прымаў удзел у выбарах на Украіне… Багаты ўласны вопыт даў выдатную
    магчымасць вывучаць эвалюцыю схемы выбараў у абедзвюх краінах. Зразумела,
    параўноўваць іх некарэктна — Беларусь і Украіна выбралі свой шлях, аднак адну
    агульную рысу ўсё ж узгадаю: і у нашай, і ў вашай дзяржавах уважліва вывучаўся
    міжнародны вопыт, з якога адбіралася менавіта тое, што спрыяе стварэнню ўмоў
    для свабоднага волевыяўлення грамадзян.

    Увогуле, гэта нармальна, калі ў розных
    краінах дзейнічаюць уласныя правілы правядзення выбарчых кампаній. Галоўнае —
    каб гэтыя правілы выконваліся і не выклікалі незадаволенасці ў выбаршчыкаў.

    Уладзімір Крохмаль (дырэктар прававога
    дэпартамента выканкама СНД):

     — Наша місія вядзе назіранне з самага пачатку
    бягучай выбарчай кампаніі і мела магчымасць прасачыць усю яе працэдуру.
    Непасрэдна ў дзень выбараў наша група мае намер наведаць практычна ўсе ўчасткі
    для галасавання ў Асіповіцкім раёне.

    Місіі Саюза незалежных дзяржаў, у
    адрозненне ад прадстаўніцтваў іншых міжнародных аргані-зацый, дзейнічаюць па
    адзінай методыцы, што забяспечвае паслядоўнасць зробленых ацэнак і высноў,
    незалежна ад геаграфіі назіранняў і асаблівасцей выбарчага заканадаўства.
    Галоўны метад атрымання інфармацыі ў рабоце назіральнікаў ад СНД — асабістае
    назіранне і ўласныя ўражанні кампетэнтных спецыялістаў, чыя асноўная дзейнасць
    звязана з выбарчым правам.

    Зразумела, у абавязковым парадку
    звяртаецца ўвага на спрэчныя сітуацыі, скаргі. Нагляд за іх рухам па інстанцыях
    вядзецца на ўсіх узроўнях, у тым ліку ў цэнтральнай выбарчай камісіі і ў судзе.
    Місія СНД не магла не заўважыць выхад часткі кандыдатаў з барацьбы за
    дэпутацкія мандаты. Беларускім заканадаўствам такі крок дазваляецца, таму
    назіральнікаў у першую чаргу цікавілі тэхнічныя аспекты ўзгаданай падзеі, а
    менавіта — наколькі ў адпаведнасці з законам будуць дзенійчаць выбарчыя
    камісіі. Але паралельна праводзілася і вывучэнне меркавання выбаршчыкаў. Трэба
    адзначыць, што пераважная колькасць апытаных адмоўна ацаніла гэты ўчынак і
    палічыла, што ён закранае іх выбарчыя правы.

    …Шкада, што правы беларускіх
    выбаршчыкаў сталі інструментам палітычнай барацьбы.

    * * *

    Будзем спадзявацца, што ўсе
    міжнародныя назіральнікі зробяць аб’ектыўныя высновы аб укладзе нашага раёна ў
    фарміраванне ніжняй палаты беларускага парламента.

    Што ж тычыцца землякоў, то яны прымалі
    ўдзел у выбарах з пачуццём свайго грамадзянскага абавязку і поўным разуменнем,
    чаго чакаюць ад прадстаўніка Асіповіччыны ў дэпутацкім корпусе ППНС.

    Падчас бліц-апытання на адным з
    выбарчых участкаў сваімі думкамі на гэты конт падзялілася некалькі дзясяткаў
    чалавек. Выбаршчыкі дружна выказалі ў адрас падтрыманага імі кандыдата адзінае
    пажаданне — «перамагчы на выбарах!” і агульнае патрабаванне — «памятаць пра
    патрэбы жыхароў сваёй выбарчай акругі, працаваць добрасумленна і выканаць усе
    перадвыбарныя абяцанні”.

    Наўрад ці да гэтага наказу можна
    дадать яшчэ што-небудзь істотнае.

    Пастфактум. Па папярэдняй інфармацыі
    Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні
    рэспубліканскіх рэферэндумаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
    пятага склікання ад Асіповіцкай выбарчай акругі № 89 стаў Мікалай Калтуноў.

    Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

    P.S. «Дзень маладога выбаршчыка” —
    менавіта так называлася агульнарэспубліканская акцыя ГА «БРСМ», якая
    прайшла 23 верасня пад дэвізам: «Я прыйду на выбары».

    У рамках гэтага мерапрыемства ўпершыню
    галасуючым выбаршчыкам былі ўручаны буклеты аб Асіповіцкім раёне, а таксама
    паштоўкі з віншаваннямі старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча. Усяго ў горадзе
    і раёне на выбары ў першы раз у сваім жыцці прыйшло каля 600 чалавек.

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко высказался о высшем образовании, утечке умов за границу и патриотизме в медицине

    Президент Беларуси Александр Лукашенко считает, что в белорусских вузах надо обратить внимание на воспитательный процесс. Об этом глава государства заявил сегодня, согласовывая назначение ректоров в Академию управления при Президенте и медицинские вузы, передает корреспондент БЕЛТА.

    Лукашенко на женском форуме «За Беларусь»

    Президент Беларуси Александр Лукашенко неожиданно приехал на женский форум "За Беларусь", который проходил в "Минск-Арене", передает корреспондент БЕЛТА.

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    Осиповичский район газоснабжения  готовится к отопительному сезону

    Ежегодно с приходом холодного времени года и окончанием летнего периода начинается подготовка к новому отопительному сезону. Осиповичский район газоснабжения, в соответствии с приказом от 18.05.2020 №161-п «О подготовке предприятия к работе в осенне-зимний период 2020-2021 года», приступило к выполнению комплекса организационно-технических мероприятий, направленных на обеспечение устойчивой, надежной и безопасной эксплуатации объектов газораспределительной системы Осиповичского района в предстоящем осенне-зимнем периоде.

    С 16 по 22 сентября в Беларуси проходит Европейская неделя мобильности

    Европейская неделя мобильности (ЕНМ)— это международная кампания, которая проходит каждый год с 16 по 22 сентября и нацелена на привлечение внимания общественности к проблемам избыточного количества автомобильного транспорта, а также к «озеленение» городских транспортных систем. Все, что делается в течение недели, должно напомнить о негативном влиянии автомобилей на окружающую среду и подтолкнуть людей к использованию альтернативных способов передвижения (общественного транспорта, велосипедов, электромобилей и других).