3.1 C
Осиповичи
Четверг, 25 февраля, 2021
Еще

    Насустрач 150-годдзю Беларускай чыгункі АсIповIцкая чыгунка: погляд праз прызму часу

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

    21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

    В январе отделом ЗАГС Осиповичского райисполкома зарегистрированы новорожденные:

    В городе Осиповичи: Мария Бохонок, Михаил Швед, Виктория Рудакова, Анастасия Жук, Марк Романов, Ксения Казмерчук, Валерия Пацкевич, Кирилл Суханосов, Тарас Ананич, Иван Лагунов, Артемий Соловьев, Ярослав Шолохов, Тимофей Леонович, Мирослава Болошенко, Михаил Лапиков, Антон Русакович, София Пивовар.

    У гэтым годзе Беларускай чыгунцы спаўняецца 150 гадоў.
    Станцыя Асіповічы — крыху маладзейшая. З’явіўшыся на карце краіны, яна ажывіла
    лясны край, садзейнічала будоўлі горада, росквіту эканомікі і культуры. Пасля
    таго, як была пракладзена ў 1896 годзе чыгуначная ветка да Старых Дарог, наша
    станцыя стала вузлавой.

    Цікава адкрываць старонкі гісторыі, якая пазнаецца
    розным чынам. Адзін з іх — пагартаць падшыўкі старых газет. Чым жа жыла
    Асіповіцкая чыгунка, скажам, 50 гадоў таму? Звернемся да публікацый
    «раёнкі». На жаль, у архіве рэдакцыі падшыўка за 1962 год не
    захавалася, таму пазнаёмімся з матэрыяламі 40-гадовай даўнасці.

    Аб чым пісала газета?

    Найперш звяртаеш увагу на тое, што акцэнты ў той час
    расстаўляліся крыху па-іншаму. Iдэалогія сацыялістычнай рэальнасці пры
    накіроўваючай сіле партыі пранізвае ўсе матэрыялы. Энтузіязм працоўных пачынаў,
    выкананне пяцігадовых планаў былі ў цэнтры агульнай увагі. Гэтыя тэндэнцыі
    адлюстроўваліся і ў жыцці чыгункі.

    «Усе, як адзін, — на суботнік! У акалодках і
    цэхах вырашана зрабіць суботнік днём самай высокай прадукцыйнасці працы»,
    — піша А.Шведаў з 15-й дыстанцыі пуці. «Урачы, медыцынскія сёстры,
    санітаркі, абслугоўваючы персанал бальніцы чыгуначнікаў — больш 120 чалавек —
    працавалі на новабудоўлі завода жалезабетонных вырабаў, дапамагалі будаўнікам
    лініі перадач будучай электрычкі. На заводзе мы праклалі траншэю для
    электрычнага сілавога кабелю. Працавалі дружна, арганізавана, нават не
    адставалі ад бывалых будаўнікоў», — паведаміў удзельнік суботніка
    С.Пятрышчаў.

    Брыгадзір сталярнага цэха вагоннага дэпо К.Казінец
    расказвае аб сваёй брыгадзе камуністычнай працы, ударніках Мікалаі Куўшынаве і
    Васілі Самсонаве. Сустракаючы 50-годдзе СССР, «калектыў забяспечыць дэталямі
    ўсе ўчасткі дэпо, сэканоміць 85 кубаметраў піламатэрыялаў. Цэх нязменна займае
    адно з прызавых месцаў у сацыялістычным спаборніцтве. З кожным годам дабіваемся
    росту прадукцыйнасці працы»…

    «Сёлета традыцыйнае свята — Усесаюзны дзень
    чыгуначніка — супадае з вялікай датай — 50-годдзем СССР, — чытаем далей. — Таму
    сярод працаўнікоў стальных магістралей пануе зараз высокі ўздым юбілейнага
    сацыялістычнага спаборніцтва. У вагонным дэпо гэтаму руху тон задаюць ветэраны
    вытворчасці, старэйшыя чыгуначнікі. Леанід Самсонаў… стаў сапраўдным майстрам
    сваёй справы… Заданне мінулага месяца выканаў на 120 працэнтаў пры высокай
    якасці рамонту металічных кантэйнераў»…

    Гэту ж тэму працягвае машыніст-інструктар М.Гіль:
    «У нас нямала створана лакаматыўных брыгад, якія працуюць пад дэвізам:
    «Пяцігодку — за 4,5 гады». У іх складзе — машыністы, члены партыі.
    «Iніцыятыва калектыву дэпо станцыі Любліна Маскоўскай чыгункі па павышэнню
    прадукцыйнасці працы за кожную рабочую гадзіну знайшла гарачую падтрымку ў
    вагонным дэпо. Зараз усе цэхі прадпрыемства працуюць пад дэвізам: «Ад
    кожнай рабочай мінуты — найбольшую аддачу», — гэта ўжо лістападаўскі
    матэрыял.

    Уласны друкаваны сродак

    Наглядная агітацыя і друкаванае слова ўносілі ў тую
    пару важкі ўклад у выхаванне працаўнікоў. «Вялікай папулярнасцю ў
    калектыве вагоннага дэпо карыстаецца насценная газета «Вагоннік». У
    складзе яе рэдакцыйнай калегіі 15 чалавек. Гэта людзі актыўныя,
    ініцыятыўныя». Дзякуючы чаму змаглі «набыць вялікі аўтарытэт сярод
    сваіх чытачоў, перамагчы ў рэспубліканскім конкурсе-аглядзе насценных газет
    Беларускай чыгункі і заваяваць права на ўдзел ва ўсесаюзным аглядзе-конкурсе ў
    Маскве. Таксама штодзённая насценная газета выпускаецца ў дыстанцыі пуці.
    Работа рэдкалегіі «Пуцейца» ўвесь час знаходзіцца пад пільнай увагай
    бюро пярвічнай партарганізацыі. Наколькі важныя, актуальныя пытанні ўздымае
    газета, гаворыць нават   просты пералік загалоўкаў
    апублікаваных за апошні час матэрыялаў: «Выдатны стан пуці»,
    «Расце прадукцыйнасць працы», «Добры старт — фундамент
    поспеху», «Падрыхтоўка да электрыфікацыі і цэнтралізацыі».

    Адзін з чэрвеньскіх нумароў расказвае аб
    машынісце-інструктары лакаматыўнага дэпо Ф.З.Хаўрэнка, які адзін з першых
    атрымаў званне «Ганаровы чыгуначнік», з’яўляецца кавалерам ордэна
    «Знак Пашаны». Былы франтавік не аднаму машыністу дапамог стаць
    высокакласным спецыялістам.

    «Маставікі майстра I.Сцепаненка зрабілі нямала ў
    падрыхтоўцы гаспадаркі да пуску электрапаяздоў. На ўчастку Пухавічы-Асіповічы
    прыведзены ў парадак усе масты. Прыгатаваны штучныя збудаванні для работы ў
    зімовы перыяд на ўсім участку, замацаваным за маставікамі», — аб гэтым
    паведамляе газета «Пуцеец» у ліпені.

    Здароўю і бяспецы —належную ўвагу

    «На чыгунцы будзьце ўважлівыя!» — заклікае
    інспектар дзіцячага пакоя міліцыі М.Ярко і прыводзіць прыклады, калі бяспечныя
    паводзіны ля пуцей заканчваліся трагічна, заклікае бацькоў вучыць дзяцей з
    павагай адносіцца да чыгуначнага транспарту. Мінаюць гады, але перасцярога
    застаецца актуальнай і цяпер.

    Многія публікацыі закранаюць праблему барацьбы з п’янствам
    у чыгуначных калектывах, якую вядуць усёй грамадой. Людзям з такой пагубнай
    схільнасцю «ў здаровым калектыве не будзе літасці» — да такой высновы
    прыходзяць пуцейцы. I гэта — правільна!

    «Патрэба ў кантэйнерах на чыгуначным транспарце
    ўсё ўзрастае, — расказвае газета. — Гэта ведаюць рамонтнікі з брыгады Барыса
    Санковіча і не затрым-ліваюць іх у цэху. За апошнія чатыры дні брыгада
    адрамантавала 45 металічных кантэйнераў пры норме 40. У рабоце вызначыліся
    вагоннікі ўсіх спецыяльнасцей — сталяр Я.Казлоў, газазваршчык Д.Летуновіч,
    электразваршчык М.Астаповіч, слесар Ф.Лук’янчык, кранаў-шчык В.Умінскі і многія
    другія».

    Вынаходнікі і рацыяналізатары

    Працаўнікі чыгункі не проста выконвалі сваю справу,
    але імкнуліся ўдасканаліць многія вытворчыя працэсы і механізмы. «Наватары
    дэпо абавязаліся рацыяналізатарскімі прапановамі значна павысіць прадукцыйнасць
    працы і атрымаць тым самым гадавы эканамічны эфект не менш як 8 тысяч рублёў.
    Гэта лічба значна перакрыта. Толькі ў першым квартале юбілейнага года
    рацыяналі-затары ажыццявілі 10 прапаноў з гадавым эканамічным эфектам 30 тысяч
    рублёў. Лепшыя сярод іх — перадавікі вытворчасці П.Кулікаў, А.Гарбуз,
    М.Каток».

    Галоўны інжынер вагоннага дэпо Я. Пашкоўскі таксама
    асвятляе тэму працоўнага пачыну, вынаходніцтва і рацыяналізатарства: «На
    рамонце вагонаў і кантэйнераў дзейнічае вуглавы пнеўматычны дрыль. Гэтае
    прыстасаванне, прапанаванае слесарамі А.Гарбузам і М.Мікешыным, аблегчыла
    аперацыю ўмацавання металічных вугалкоў. Майстар мантажнага цэха В.Памазанка
    распрацаваў спосаб механічнай апрацоўкі галцеляў падшыпнікаў слізгання. Знайшло
    прымяненне прыстасаванне для вымання і пастаноўкі падшыпнікаў вагонаў. Аўтар
    гэтай прапановы — зваршчык I.Дзяргач. У творчы атрад людзей пастаяннага пошуку
    смела ўліваецца наша моладзь. Малады рабочы манцёр Віктар Дзевятых мае ў
    юбілейным годзе 4 рацыяналізатарскія прапановы, токар Васіль Асадчы — 2…
    Токар ударнік камуністычнай працы Аркадзь Iосіфавіч Барысевіч асвоіў тры станкі
    — фрэзерны, такарны, стругальны. Усю прадукцыю выдае толькі выдатнай
    якасці».

    У асобных нумарах чыгуначнікі дзеляцца ўспамі-намі,
    выказваюць прапановы, разважаюць. Так, у рубрыцы «Запрашаем да
    размовы» слесар майстэрань А.Лапшынскі прызывае да таго, каб моладзь не
    мяняла рабочых месцаў, а замацоўвалася на адным, разважае аб так званых
    летунах, што шукаюць дзе лягчэй. «Майстрам сваёй справы можна стаць толькі
    тады, калі будзеш пастаянна ўзбагачаць сябе вопытам, удасканальваць сваё
    майстэрства, — лічыць аўтар. — Калі любіш сваю работу, хочацца зрабіць так, каб
    і тваё рабочае месца, і ўвогуле прадпрыемства было перадавым, прыгожым»…
    З гэтымі словамі нельга не пагадзіцца.

    У дзень прафесійнага свята чыгуначнікаў газета
    прысвяціла цэлую старонку лепшым у сваёй галіне. Такімі па праву названы
    маняўровы дыспетчар вузла Мікалай Гнілеўскі, машыністы Iван Васько і Анатоль
    Шпак, памочнік машыніста Леанід Вострыкаў, тэлеграфістка Валянціна Жук і
    другія.

    У ліку пераможцаў

    Асіповіцкія чыгуначнікі неаднарозова даказвалі, што
    яны заўсёды ў ліку лепшых. Гэта пацвярджаюць і матэрыялы газеты:
    «Праходзіў конкурс на званне «Лепшы па прафесіі», аб’яўлены
    кіраўніцтвам і прафсаюзам Беларускай чыгункі. У ім  удзельнічала і 15-я дыстанцыя пу-ці. Дарожны
    майстар Мікалай Міхадзюк заняў па аддзяленню першае месца. Быў накіраваны для
    ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе. Там ён заваяваў другое месца. Сярод манцёраў
    трэцяе прызавое месца па Беларускай чыгунцы заняў Уладзімір Лук’яновіч. Абодвум
    уручаны значкі «Выдатнік Беларускай чыгункі» і грашовыя прэміі».

    Адзначаецца ўдзел чыгуначнікаў і ў спартыўным жыцці
    раёна. Так, працаўнік лакаматыўнага дэпо А.Селіванаў быў лепшым у раёне па
    скачках у вышыню (1,8 метра), А.Прахарэвіч і Т.Чудава — па бегу, Н. Спаскай і
    П.Харытончыку не было роўных у шахматных баталіях…

    I, бадай, самая галоўная падзея года, нават
    дзесяцігоддзя ў жыцці Асіповіцкага аддзялення чыгункі, якая прысвечана
    55-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі: датэрмінова завершана электрыфікацыя ўчастка
    дарогі ад Мінска да Асіповіч!

    «3 лістапада, 10 гадзін 49 мінут. Рэпрадуктары
    разносяць словы дыктара: «Увага! На другі пуць прыбывае электрапоезд
    Мінск-Асіповічы». Гучыць ура-чысты марш. I вось ён, поезд-прыгажун,
    набліжаецца да вакзала. Спыняецца ў пачатку перона ля чырвонай стужкі,
    нацягнутай над рэйкамі… Электрапоезд будзе адпраўляцца з Асіповіч у Мінск 6
    разоў у суткі… Гэта вельмі зручна для пасажыраў, мае вялікае гаспадарчае
    значэнне».

    Прайшоў час. Чыгунка пасталела на чатыры
    дзесяцігоддзі. У вытворчым працэсе задзейнічаны сучасныя механізмы і
    абсталяванне. Прыйшло працаваць новае пакаленне. Змяніліся светапогляды. Але ў
    кожным часе ёсць свае падзеі і асобы, дзякуючы якім стаў магчымым сённяшні
    росквіт. Гісторыя шмат чаму вучыць. I мы бачым, як людзі самааддана ставіліся
    да даручанай справы, любілі сваю работу ўсёй душой і нават падумаць не маглі
    пра другую.

    Можа і нядрэнна час ад часу перагарнуць старонкі
    былога?

    Iна ЗаскевIч.

     

    Реклама

    Последнее

    «За безопасное пользование электрической энергией и газом в быту»

      С начала года осложнилась обстановка с пожарами и гибелью людей на них. За период с 01.01.2021 по 22.02.2020 в Могилевской области произошло 162 пожара, на которых погибло 37 человек.

    Осиповичский РОЧС рассказывает о правилах безопасности детей дома

    Для того, чтобы обеспечить безопасность ребёнка взрослым необходимо предпринять ряд мер и строго придерживаться основных требований безопасности. Именно от обученности и опыта в большей степени зависит способность людей к безопасному существованию в окружающей среде.

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям напоминает: неосторожное обращение с огнем является самой распространенной причиной возникновения пожара!!!

    По состоянию на 19.02.2021 в Осиповичском районе произошел 1 пожар по причине неосторожного обращения с огнем, гибели людей на пожаре не зарегистрировано, (за 2020 год произошло 15 пожаров, погибло 6 человек).

    Встреча Лукашенко и Путина продолжалась более шести часов. Что обсуждали президенты в Сочи?

    Главные темы, которые обсудили лидеры двух стран: функционирование налоговой системы; вопросы кооперации в ВПК, усиление совместных оборонных систем; работа СМИ в современных условиях (информационное противоборство).

    Гололедица: будь внимателен и осторожен!

    Сложившиеся нестабильные погодные условия способствуют образованию гололедицы и создают повышенную травмоопасную ситуацию для населения. Специалистами районного центра гигиены и эпидемиологии осуществляется контроль за своевременным проведением противогололедных мероприятий организациями  района. Проводимые мониторинги свидетельствуют, что в неудовлетворительном состоянии находятся многие внутридворовые территории и проезды, а также пешеходные дорожки и улицы.