5.9 C
Осиповичи
Четверг, 25 февраля, 2021
Еще
    Array

    На жыццёвым календары — 100 гадоў!

    Популярное

    Как в Осиповичах убирают места общего пользования

    Згадзіцеся, кожны хоча бачыць у сваім доме чысціню і парадак. А за яго межамі? Далёка хадзіць не будзем, а параўнаем, ці адпавядае знешні выгляд вашай кватэры і лесвічнай пляцоўкі. Мяркую, што большасць адкажа: “Вельмі адрозніваецца”. А чаму? Бо пераважае пазіцыя: “Мая жылплошча — гэта мая асабістая маёмасць, а пад’езд — плошча агульнага карыстання, і для іншых наводзіць парадак я не збіраюся. Лепш пасваруся з камунальнікамі: чаму кожны дзень вільготнай уборкі не робяць?”

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    В Осиповичах впервые прошел «Забег настоящих мужчин». Мороз и ветер не испугали участников. На старт вышли 50 человек. Причем, в мероприятии принимали участие не только мужчины. Дистанцию пробежали и юные спортсмены: Тимофей Соколовский (7 лет) и Михаил Яковюк (8 лет). Также в составе участников был аксакал легкой атлетики -  Борис Михайлович Липский (79 лет).

    21 февраля осиповичские военные провели день открытых дверей

    21 лютага асіповіцкія вайскоўцы правялі дзень адчыненых дзвярэй, падчас якога Паўднёвы ваенны гарадок наведалі каля 300 школьнікаў з Асіповіцкага, Кіраўскага, Касцюковіцкага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў. Пераважна гэта былі юнакі-старшакласнікі і дзяўчаты, якія збіраюцца атрымліваць прафесіі, звязаныя са службай у арміі, органах МУС і МНС.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...
    Асобы жаночага полу атрымоўваюць пашпарты тройчы: у 16 гадоў, пасля замужжа і, калі пашанцуе, пасля мінання 100-гадовага рубяжу. Вось такая значная падзея і чакала жыхарку Ліпеня Алену Iванаўну ЖордачкIнУ: з 4 ліпеня ёй пайшоў сто першы год!

    Жыццёвы шлях яе не быў усланы ружамі, хутчэй — наадварот, усё больш дзядоўнік ды палын уладарылі на ім. Цяжкае дзяцінства, якое прыйшлося на час рэвалюцыі, першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Гады юнацтва запомніліся голадам: здаралася, што адну бульбіну дзялілі на трох. Потым — нялёгкі для сялян працэс калектывізацыі…

    Пайшла замуж, нараджаліся дзеці, не ўсім з якіх быў наканаваны доўгі век. Вайна прайшла ў партызанскім атрадзе, які стаў паратункам ад карнікаў. Гаспадар яе Пятро па стане здароўя не быў прызваны ў дзеючую армію, а вось лясным жыхарам дапамагаў: пад выглядам пастушка збіраў важныя звесткі па навакольных вёсках. Колькі доўжылася жыццё ў зямлянках, зараз цяжка сказаць, тады ж здалося вечнасцю. Калі праходзілі карныя аперацыі — хаваліся ў балотах. Дачка Тамара, якой у той час было гадоў пяць, памятае, як даводзілася ледзьве не па самыя вушы залазіць у ваду, каб не заўважылі немцы, якія праходзілі па ўскрайку балота, як маці прыкрывала малым раты, каб, крый Божа, ніхто не закрычаў…

    Пасля вайны расціла сваіх дзяцей і пляменніц, маці якіх рана пакінула жыццё. Працавала ў краме. Муж — у арцелі, затым у лясгасе.
    Давялося бабулі Алене перанесці многа страт: без часу сыходзілі з жыцця родныя і блізкія людзі, пакідаючы на сэрцы балючыя раны. Колькі такіх рубцоў змяшчаецца на ім — не палічыць…

    Дапамагала Алена Iванаўна гадаваць унукаў і старэйшых праўнукаў паняньчыла. Iх усяго васьмёра. Зараз ужо здароўе, на жаль, не дазваляе люляць малых. Год таму стала прапрабабуляй — гэтым абавязана Дзіяне, самай меншай з роду.

    Генеалагічнае дрэва гэтай маленькай кволай жанчыны даволі разгалінаванае — пераканаліся, калі пабачылі, колькі дзяцей прыехалі да яе на юбілей. А галоўнае — мае моцную каранёвую сістэму, якая дала жыццёвыя сілы і знайшла свой працяг у новых пакаленнях.

    Iна ЗаскевIч.

    Реклама

    Последнее

    3 марта пройдет национальный онлайн-семинар «Доступ к технологиям и создание сети Центров поддержки технологий и инноваций в Беларуси»

    3 марта 2021 г. Государственный комитет по науке и технологиям Республики Беларусь и Национальный центр интеллектуальной собственности проведут национальный онлайн-семинар «Доступ к технологиям и создание сети Центров поддержки технологий и инноваций (ЦПТИ) в Беларуси».

    27 февраля пройдет прямая телефонная линия

    27 февраля, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    «За безопасное пользование электрической энергией и газом в быту»

      С начала года осложнилась обстановка с пожарами и гибелью людей на них. За период с 01.01.2021 по 22.02.2020 в Могилевской области произошло 162 пожара, на которых погибло 37 человек.

    Осиповичский РОЧС рассказывает о правилах безопасности детей дома

    Для того, чтобы обеспечить безопасность ребёнка взрослым необходимо предпринять ряд мер и строго придерживаться основных требований безопасности. Именно от обученности и опыта в большей степени зависит способность людей к безопасному существованию в окружающей среде.

    Осиповичский районный отдел по чрезвычайным ситуациям напоминает: неосторожное обращение с огнем является самой распространенной причиной возникновения пожара!!!

    По состоянию на 19.02.2021 в Осиповичском районе произошел 1 пожар по причине неосторожного обращения с огнем, гибели людей на пожаре не зарегистрировано, (за 2020 год произошло 15 пожаров, погибло 6 человек).