0.5 C
Осиповичи
Воскресенье, 28 февраля, 2021
Еще

    Капрамонт прыйдзе i да вас

    Популярное

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    23 февраля в Осиповичах впервые состоялся «Забег настоящих мужчин»

    Бег — понятие всесезонное, и поклонникам данного вида спорта непогода не помеха. Несмотря на мороз и ветер, около полусотни мужчин решили принять участие в необычном забеге — с оголенным торсом. На старт вышли сотрудники РОВД, РОЧС, члены ОО "БРСМ" и другие любители активного отдыха. Дистанцию преодолели и юные спортсмены Тимофей Соколовский (7 лет), Михаил Яковюк (8 лет) и осиповичский аксакал легкой атлетики Борис Липский (79 лет).

    Депутат Могилевского облсовета депутатов Владимир Рыжанков провел встречи с осиповчанами

    Падчас чарговай рабочай паездкі дэпутата Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Уладзіміра Рыжанкова на Асіповіччыну адбылася яго сустрэча з супрацоўнікамі РАУС і калектывам ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. Уладзімір Сяргеевіч уваходзіў у склад дэлегацыі нашага рэгіёна на шостым Усебеларускім народным сходзе і зараз дзеліцца з выбаршчыкамі думкамі-разважаннямі наконт прынятых у Палацы Рэспублікі рашэнняў.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Дамы — як людзі: у першыя гады свайго існавання
    радуюць прывабным знешнім выглядам, а далей — усё залежыць ад належнага
    догляду…

    Жыллёвы фонд нашага горада пастаянна папаўняецца
    новабудоўлямі, але не ўсе жадаючыя могуць атрымаць новую кватэру. Натуральна,
    даводзіцца «падлатваць» старое жытло.

    Капітальным рамонтам дамоў займаецца АДУКВП
    «Райсэрвіс». За першае паўгоддзе асвоена грашовых сродкаў на суму
    1.135,2 мільёны рублёў, у тым ліку з раённага бюджэту — 400 мільёнаў. Як
    бачыце, большая частка грошай ідзе ад штомесячных адлічэнняў насельніцтва. У
    канцы кожнага года на аснове дэталёвага аналізу і ацэнкі стану жыллёвага фонду
    складаецца план рамонтных работ на наступны. Ёсць і перспектыўны план на 6
    гадоў, у які з цягам часу ўносяцца карэктывы.

    Зараз рамонтныя работы вядуцца ў дамах №№ 53 і
    79 па вуліцы Сумчанкі, № 29 на Сацыялістычнай, № 1 на Заслонава ў гора-дзе і
    доме № 1 па Савецкай вуліцы вёскі Карытнае. У адных пабудовах рамантуюцца дахі,
    у другіх — вядзецца капрамонт з элемен-тамі мадэрнізацыі, дзесьці — уцяпленне
    сцен. Усё залежыць ад стану жытла, які ацэньвае спецыяльная камісія.
    Рамантуюцца таксама і пад’езды — месцы агульнага карыстання. Усе ўнутраныя
    работы ў кватэрах жыльцы павінны выконваць самастойна, за выключэннем выпадкаў,
    калі праводзіцца якая-небудзь рэканструкцыя ў памяшканнях.

    Усяго на ўчастку капітальнага рамонту працуе 9
    чалавек. Колькасць невялікая, а ім трэба падтрымліваць у належным стане ўвесь
    жыллёвы фонд раёна!

    …Брыгада Андрэя Майшука шчыруе на доме № 79 па
    вуліцы Сумчанкі. Выконваецца капітальны рамонт даху з укладкай уцяпляльніка,
    уладкаваннем сцяжкі і наклейкай двух пластоў руберойду. Па ацэнцы майстра па
    аператыўным кантролі за жыллёвым фондам Вячаслава Дубовіка, ужо выканана 70%
    работ. Рабочыя працуюць у экстрэмальных умовах: 30 градусаў па Цэльсію,
    санцапёк — а трэба праводзіць зварачныя работы, тынкаваць, сцяліць руберойд,
    які становіцца гарачым, нібы з патэльні…

    Але хлопцы звыкліся, на цяжкасці не наракаюць.
    Аб іх рабоце майстар адзываецца толькі станоўча. Наогул, брыгада займаецца
    ўцяпленнем фасадаў дамоў, дахаў, таму горад прывыклі бачыць з вышыні. I
    адчуваюць сябе на будынках камфортна, арыентуюцца паміж дахавымі няроўнасцямі,
    спадарожнікавымі «талеркамі», якія стараюцца не пашкодзіць, нібы
    Карлсаны ці камінары. Аб’ёмы работ добрыя, на вынікі працы брыгады апошнія 15
    гадоў скарг не паступала. Шкада, што ў распараджэнні «Райсэрвіса»
    толькі 1 пад’ёмны кран, таму работы на вышыні не заўсёды могуць быць выкананы своечасова.

    Па гэтай прычыне не можам убачыць, як адбываецца
    ўцяпленне тарцавых сцен жылога дома № 53. Затое на вуліцы Чарняхоўскага
    вядзецца ўнутраны рамонт дома-новабудоўлі. Маляры займаюцца паклейкай шпалераў.
    У памяшканні таксама высокая тэмпература, што ўзмацняецца неабходнасцю
    працаваць пры зачыненых вокнах…

    Штомесячна жыхары, атрымліваючы квітанцыі аб
    налічэнні аплаты за камунальныя паслугі, звяртаюць увагу на тое, што адзін з
    пунктаў — плата за капітальны рамонт. Нярэдка скардзяцца: маўляў, чаму плачу за
    капрамонт, а ў маім доме рамонтам і не пахне? На гэтыя словы хочацца не
    адказваць, а запрасіць цікаўнага ў падарожжа… па дахах нядаўна адрамантаваных
    дамоў. I тады стане кожнаму зразумела, што ўсе гэтыя работы робяцца не самі па
    сабе, а сіламі «дзевяці адважных», якія і ў дождж, і ў спякоту проста
    робяць сваю справу.

    Ваш дом яшчэ не адрамантавалі? Дойдзе чарга і да
    яго…

    Предыдущая статьяЧто такое лето? Это отдых…
    Следующая статьяВыборы-2012

    Реклама

    Последнее

    Почти год Анна Гвоздёва работает в осиповичском КБО

    Ганна прыехала ў наш раён мэтанакіравана: тут працуе яе муж. Яны абодва з Магілёва, і, калі малады чалавек тры гады таму па размеркаванні трапіў на філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, студэнтка Магілёўскага дзяржаўнага эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа вырашыла, што таксама абавязкова знойдзе першае месца працы ў нашым раёне. Так летась ААТ “Асіповіцкі КБА” атрымаў маладога спецыяліста.

    Год с COVID-19

    Коронавирус - это вирусная инфекция, которая вызывает выраженную интоксикацию организма и проблемы с дыхательной и пищеварительной системами.

    Бригада особого назначения

    Калі мінулай вясной мы сустракалі дзесьці ў двары медыкаў у ”скафандрах”, нас ахопліваў жах. Мінуў час, і цяпер з’яўленне ў пад’ездах медработнікаў у спецвопратцы, якія наведваюць хворых на CОVID-19, нікога не здзіўляе.

    Лукашенко: главная задача на предстоящие месяцы — сформировать боеспособный спортивный «десант» в Токио

    Первоочередная задача для спортивной отрасли Беларуси на предстоящие месяцы - сформировать боеспособный спортивный "десант" в Токио. На это обратил сегодня внимание Президент Беларуси, президент Национального олимпийского комитета Александр Лукашенко на Олимпийском собрании НОК, передает корреспондент БЕЛТА.

    1 марта — Международный день борьбы с наркоманией

    Словарь. Закладка — схрон наркотиков; предназначен для дальнейшего сбыта наркотических средств способом, при котором исключается прямой контакт между продавцом и покупателем. Закладчик (жарг. кладмен) — человек, прячущий закладку (жарг. клад).