7.8 C
Осиповичи
Суббота, 8 мая, 2021
Еще

    АдправIць у хімчыстку

    Популярное

    З часам некаторыя рэчы дамашняга ўжытку
    набываюць не зусім прыглядны выгляд. Адны гаспадары пазбаўляюцца ад іх, другія
    спрабуюць асабістымі сіламі прывесці ў належны стан, мыючы, выдаляючы пятны, а
    трэція вырашаюць праблему з дапамогай службы быту. Апошняе атрымліваецца хутка,
    эфектыўна і якасна. Пры гэтым кліенту падчас правядзення працэдуры не трэба
    дыхаць шкоднымі часціцамі, траціць час, чакаючы канчатковага выніку, які не
    заўсёды бывае станоўчым. Напрыклад, амаль немагчыма ў дамашніх умовах пачысціць
    дублёнкі, пуховыя паліто і курткі, падушкі, пледы, коўдры. Спецыялісты ж
    зробяць гэта, гарантуючы захаванне формы, структуры і колеру матэрыялу кожнай
    канкрэтна ўзятай рэчы.

    Асіповіцкі камбінат бытавога абслугоўвання
    аказвае такі від паслугі, як хімчыстка, якая, па словах дырэктара Раісы
    Аляшкевіч, карыстаецца сярод насельніцтва вялікім попытам. З абавязкамі
    аператара хімчысткі паспяхова спраўляецца Вольга ЛіннIк, якая ўжо паўтара
    дзясятка гадоў аддала гэтай рабоце.

    — У свой час скончыла Мінскі тэхналагічны
    тэхнікум па спецыяльнасці «хімчыстка і фарбаванне”,
    — гаворыць Вольга Пятроўна. — Падчас
    вучобы ў школе падабалася хімія, таму і абрала такі накірунак прафесіянальнай
    дзейнасці. Работу лёгкай не назавеш. Увесь час прыходзіцца быць на нагах,
    уважліва сачыць за тым, з чаго зроблена тканіна, каб правільна задаць рэжым
    чысткі. Дапамагае,  безумоўна, сучасная
    тэхніка. Асабліва падабаецца машына, якую прадпрыемства набыло гадоў сем таму.
    Яна працуе на розных растваральніках, туды адразу можна пакласці 12 кілаграмаў
    адзення. Перад загрузкай выдаляюцца пятны, калі такія былі. Робіцца гэта
    ўручную. Прычым, здаючы рэч на чыстку, спажывец павінен папярэдзіць аб іх
    наяўнасці. Дарэчы, за час працы ўпэўнілася, што не заўсёды трэба давяраць
    рэкламам і ярлыкам са звесткамі аб структуры тканіны і іншай інфармацыяй.

    — Якія рэчы людзі прыносяць зімой і якія —
    летам?

    — Як правіла,    узімку работы бывае менш. Людзі, па звычцы,
    робяць генеральную ўборку сваіх дамоў і кватэр летам, калі ідуць у адпачынак.
    Толькі за апошнія дні ў хімчыстку прынеслі каля дзясятка дублёнак і столькі ж
    пухавікоў. Перад пачаткам зімы таксама бывае напружана: пачынаецца падрыхтоўка
    да зімняга сезона ў тых, хто не зрабіў гэтага раней.

    — Што ўяўляе сабой   чыстка падушак?

    — Часта гаспадыні не разумеюць, што ад
    доўгага карыстання пер’е ў падушках збіваецца, пераціраецца, у некаторых нават
    заводзіцца клешч. Каб гэтага не адбывалася, іх рэкамендуецца перыядычна
    чысціць. У хатніх умовах з гэтай задачай не спра-віцца, а ў нас ёсць
    спецыяльная машына, якая выканае дадзеную работу на выдатна. Прычым без
    прымянення шкодных для чалавека хімпрэпаратаў — знішчаюцца ўсе мікробы з
    дапамогай ультрафіялета. Часу на працэдуру затрачваецца нямнога. На выхадзе
    застаецца толькі паднесці пад спецыяльны рукаў новую насыпку, якую, дарэчы,
    можам прапанаваць. Апрацаваць 1 кілаграм пер’я каштуе ўсяго 10 тысяч, затое
    пасля чысткі гаспадыня гарантуе сваім блізкім амаль стэрыльную падушку.

    Словам, правільна робяць тыя, хто,
    выбраўшы зручны момант, накіроўваецца ў хімчыстку, дзе надзейна і эфектыўна
    выканаюць не зусім прыемную для кожнага з нас работу.

    Ніна ВІКТОРЧЫК.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Гуляюць хлопчыкі ў вайну

    Усё далей ад нас вогненныя саракавыя гады. Ужо не адно пакаленне стаіць паміж тагачаснымі абаронцамі краіны і сённяшнімі школьнікамі. Не расказваюць рабятам дзядулі і бабулі пра вайну, бо самі ведаюць пра яе толькі ад уласных бабуль. А таму не так блізка і востра адчуваюць ужо цяперашнія дзеці боль і горыч страт, цяжар жыцця ў акупацыі, складаныя ўмовы франтавых будняў.

    Моя встреча с Великой Отечественной

    Мне не суждено было пережить годы военного лихолетья: я родился, когда страна занималась мирным строительством, осваивала целину, разведывала недра земли, рвалась в космос. О войне напоминали лишь детские игры да звон боевых наград во время многочисленного шествия воинов-фронтовиков в День Победы.

    К сведению пассажиров

    РАСПИСАНИЕ движения автобусов

    Память живет в наших сердцах

    Празднование Дня Победы традиционно начинается за несколько дней до 9 Мая: уже вчера прошла церемония возложения цветов и венков к памятнику на братской могиле...

    Минуты памяти

    Традиционно накануне праздника у памятника-скульптуры «Воин и партизанка» на Братской могиле советских воинов и партизан в Татарке прошел торжественный митинг, посвященный 76-й годовщине Великой...