Спажывецкая кааперацыя — вялікае
структурнае падраздзяленне, на якое ўскладзены няпростыя сацыяльныя задачы:
забяспечыць гандлёвае абслугоўванне сельскіх жыхароў. За час існавання — а
мясцовыя кааператары ў верасні-2011 адзначылі 95 гадоў з дня нараджэння —
арганізацыя перажывала розныя часы, але заўсёды заставалася вернай спажыўцам.
Тыя на працягу дзесяцігоддзяў аддаюць перавагу гандлёвым кропкам райста, а гэта
дарагога каштуе: сёння хапае канкурэнтаў, якія ў любы момант гатовы прапанаваць
свае паслугі. Каб гэтага не здарылася, трэба пастаянна паказваць прыклад
эфектыўнай работы. Пра гэта і размова са старшынёй праўлення
райспажыўтаварыства Аляксандрам Ковачам.
— Асіповіцкая спажывецкая кааперацыя
стараецца змагацца за кожнага пакупніка, — гаворыць Аляксандр Васільевіч. —
Нягледзячы на складанасці, у тым ліку павышаны попыт на некаторыя прадукты
харчавання і тавары крытычнага імпарту, гандаль вырашаў пастаўленыя задачы па
задавальненні пакупніцкага попыту вяскоўцаў у неабходных таварах і паслугах. У
цэлым правалаў і дысбалансаванасці не дапушчана, асартымент прадукцыі
падтрымліваўся. Больш таго: па выніках гаспадарча-фінансавай дзейнасці за
мінулы год наша райста заняло трэцяе месца сярод падобных арганізацый
рэспублікі. Ну, а быць у тройцы лепшых хаця пачэсна, але і адказна…
— Якія крокі прадугледжваюцца, каб
сістэма працавала рэнтабельна?
— Трэба павялічваць аб’ёмы дзейнасці
ўсіх галін. Адзін са шляхоў — ад-крыццё новых прадпрыемстваў. На жаль, апошнім
часам у нас нічога не з’явілася, аднак узнавілі работу непрацуючых магазінаў у
вёсках Галынка, Чучча, Смык. У планах — будаўніцтва крамы гандлёвай плошчай у
100 квадратных метраў па вуліцы Рабінавай, што знаходзіцца ў так званым
аўтазаводскім мікрараёне. Натуральна, з сучасным тэхналагічным абсталяваннем і
сістэмай самаабслугоўвання.
— Ці выконваюцца прагнозныя
паказчыкі?
— Па выніках работы за студзень-май
пакуль што не ўдаецца дасягнуць запаветнай мяжы па рознічнаму тавараабароту
гандлю і грамадскага харчавання, аб’ёму вытворчасці прамысловых тавараў і
экспарту прадукцыі. Знізілася ўдзельная вага рэалізацыі нехарчовых тавараў, у
тым ліку халадзільнікаў, пральных машын, тэлевізараў. Амаль удвая паменшыўся
продаж будаўнічых матэрыялаў, ювелірных вырабаў.
— У чым прычыны?
— Недапрацоўваюць, з-за недахопу
кадраў, магазіны, размешчаныя ў горадзе. Прафесія прадаўца ў Асіповічах
запатрабаваная, і нашы патэнцыяльныя прадаўцы спакушаюцца на прапановы другіх
работадаўцаў. Толькі сёлета адкрыта 4 магазіны «Дабраном”, 2 — Пухавіцкага
мясакамбіната, куды ўладкаваліся не толькі ўчарашнія выпускніцы каледжаў, але і
вопытныя прадаўцы, у тым ліку і з нашай сістэмы. Працуе «Еўраопт” з месячным
абаротам больш за 4 мільярды рублёў, у які прыязджае закупляцца і сельскае
насельніцтва…
— Адзін з відаў дзейнасці райста —
нарыхтоўкі. Як развіваецца гэты накірунак?
— Нарыхтоўчая дзейнасць прызвана ў
першую чаргу забраць лішкі сельгаспрадукцыі ў вясковых жыхароў. Наш абавязак —
своечасова разлічыцца за яе, забяспечыць першасную перапрацоўку, накіраваць
атрыманае ў кааператыўны гандаль і на экспарт. За 5 месяцаў тэмп росту
нарыхтоўчага абароту ад насельніцтва склаў 131,4%, яго удзельная вага
павялічылася на 5,2%. Аднак неабходна аптымізаваць структуру галіны, больш поўна
асвойваць таварныя рэсурсы, забяспечыць захаванасць прадукцыі і да мінімуму
звесці страты. Недастаткова нашых тавараў на рынку і непасрэдна ў магазінах.
Плюс, трэба пастаянна працаваць над нарошчваннем аб’ёмаў экспарту, тым больш,
што зараз якраз самая спрыяльная пара — поўным ходам ідзе нарыхтоўка грыбоў і
чарніц. Апошніх прынята ў насельніцтва больш за 50 тон. Штосьці марозім у сябе,
часткова возім у Бабруйск і Глуск на хладакамбінат. Пачыналі прымаць ягады па
20 тысяч за кіла-грам, паступова цана зніжалася, у тым ліку і з-за насычанасці
рынку. Калі летась экспарцёры плацілі за кілаграм 3,5 еўра, то цяпер — амаль
удвая менш. Адсюль — незадаволенасць насельніцтва, і гэта зразумела: сабіраць
чарніцы падчас спякоты і назойлівасці розных «пякучых” насякомых складана. Хачу
выказаць падзяку ўсім, хто, набраўшы свае каштоўныя «літры”, нясе іх менавіта
нашым нарыхтоўшчыкам.
— Якая ўвага надаецца мадэрнізацыі і
аднаўленню матэрыяльна-тэх-нічнай базы?
— Гандлёвыя кропкі, размешчаныя ў
аграгарадках, выглядаюць сёння ў асноўным прэзентабельна. У аграгарадку Краснае
пашыраем гандлёвую пло-шчу, дабудоўваючы яшчэ адзін модуль. Пераабсталюем
магазін «Кааператар” пад аб’ект грамадскага харчавання, на што плануем
патраціць каля 200 мільёнаў рублёў. Кафэ «Траўна” здаём у арэнду, і гэта
таксама прыносіць свае бонусы. Плануем перааснасціць гароднінасховішча. Аднак
ёсць яшчэ праблемы з магазінамі, дзе ўжо даўно не было капітальнага рамонту.
Напрыклад, у Градзянцы, Пагарэлым і другіх месцах.
— Напярэдадні прафесіянальнага свята
назавеце лепшых?
— Словы вялікай удзячнасці за
добрасумленную, плённую працу, якая дапамагае захоўваць лепшыя традыцыі
спажыўкааперацыі, выказваю загадчыкам магазінаў вёсак Дрычын, Дараганава,
Каўгары, Пагарэлае Галіне Дубіна, Валянціне Выдровай, Людміле Брыль, Iрыне
Дарафейчык, крам «Беразі-на” ў Асіповічах і вай-сковай часці Лапічы Святлане
Хрушчынскай і Ліліі Дударонак, поварам Таццяне Бярозка і Але Цвірко,
інжынеру-радыёлагу Наталлі Узваравай, прадаўцу аўтамагазіна Валянціне Бізунок,
начальнікам рознічных гандлёвых участ-каў Валянціне Тагановіч, Вользе Селіванавай
і другім, ад прафесіяналізму і прадпрымальнасці якіх залежыць ажыццяўленне
запланаванага. Усім работнікам кааперацыі — здароўя, шчасця, дабрабыту,
актыўнай дзейнасці, кааператыўнай супольнасці і выдатнага настрою.
Гутарыла Ніна ВIКТОРЧЫК.