10 C
Осиповичи
Понедельник, 28 сентября, 2020
Еще

    Неўміручая памяць

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Для кожнага цывілізаванага чалавека 22 чэрвеня
    перш за ўсё дзень памяці і смутку па ахвярам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама
    гонару за старэйшае пакаленне, якое выстаяла, перамагло. Жыццё няўмольна, і іх,
    да вялікага жалю, застаецца побач з намі ўсё менш. Але і мы, і дзеці з унукамі
    заўсёды будзем памятаць тое, што нашы дзядулі, бабулі і бацькі зрабілі для
    Айчыны, для кожнага з нас. І будзем вечна ўдзячны ім за гэта.

    …Абеліск савецкім воінам, партызанам і мірным
    жыхарам ля вёскі Цяплухі, ціхая журботная музыка ваенных часін. Штогод у гэты
    дзень тут шмат людзей: асіпаўчане аддаюць даніну памяці ўсім, хто адстаяў нашу
    свабоду і незалежнасць.

    11 гадзін, гучыць голас гісторыі: Левітан
    абвяшчае аб вераломным нападзе на СССР гітлераўцаў. Пачынаецца мітынг-рэквіем.
    Яго адкрывае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Віктаравіч Пузік,
    потым слова бяруць старшыня райвыканкама Пётр Яфімавіч Шукаловіч, удзельніца
    Вялікай Айчыннай вайны Алена Пятроўна Бусель, навучэнка мясцовага каледжа член
    райарганізацыі БРСМ Вераніка Анісімава, настаяцель Свята-Уведзенскага храма
    благачынны Асіповіцкай акругі протаіерэй Васіль Белавус.

    Яшчэ і яшчэ раз узгадваюцца жудасныя часіны
    ваеннага ліхалецця, шматлікія ахвяры ні ў чым не вінаватых людзей, подзвіг
    савецкага народа, землякоў.

    Да помніка кладуцца жывыя кветкі і вянкі.

    Хвіліна маўчання. У ёй, як і ў любой іншай
    мінуце, — 60 секунд. Прыкладна столькі і доўжыцца ўрачысты рытуал, калі жывыя
    памінаюць памёршых ці загінуўшых на палях бітваў з ворагам, тых, хто не
    вярнуўся з лагераў смерці, быў замардаваны, спалены фашыстамі. На долю
    Савецкага Саюза прыйшлася амаль палова ўсіх людскіх страт у Другой сусветнай
    вайне. Па апошніх даных, тады загінула 27 мільёнаў чалавек — практычна тры
    сённяшнія Беларусі. Удумайцеся ў гэтыя жудасныя лічбы, схіліце галовы ў смутку,
    хвіліна маўчання бясконцая…

    Дзякуй вам, дарагія ветэраны, што цяперашняе
    пакаленне ведае пра вайну толькі з урокаў гісторыі, фільмаў ды кніжак, што
    сёння над нашай галавой мірнае неба, што ўсе мы заняты толькі стваральнай
    працай. Моцнага здароўя ўсім, каму давялося перажыць тыя страшныя часіны, дабра
    і душэўнага спакою, міру і дабрабыту. Мы і надалей будзем працягваць рабіць усё
    магчымае, каб над роднай зямлёй ніколі не чуліся смяротныя стрэлы, каб не
    гінулі ў ваенным кругавароце людзі. І няхай назаўсёды папулярныя некалі і не надта
    ўжываемыя зараз словы «нішто не забыта, ніхто не забыты” застануцца для кожнага
    тым попелам, які дзень і ноч стукае ў сэрцы. Гэта — напамінак пра мінулае. І
    адвечны запавет сённяшняму дню і будучыні планеты: не дапусціць перамогі зла
    над дабром.

     

    Предыдущая статьяПОЗДРАВЛЯЕМ!
    Следующая статьяАСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.