17.1 C
Осиповичи
Пятница, 25 сентября, 2020
Еще

    Асіповіччына: вытворчасць павінна развівацца

    Популярное

    В Осиповичах появился еще один арт-объект

    “Навошта нам у горадзе два глобусы, ды яшчэ і на адной ву-ліцы?” — здзівіцца сярэднеста- тыстычны асіпаўчанін, узгадва-ючы блакітна-зялёны шар з лагатыпам карпарацыі “Тэхна-НІКОЛЬ”, пра які “раёнка” паведамляла 8 верасня. Аднак гаворка ідзе пра вуліцу Сумчанкі, а яна ў гэтым сэнсе асаблівая.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Мінулым летам газета расказвала аб тым, што ў
    нашым горадзе адкрылася ПВУП «Відэлія», якое выпускае гарсэтныя
    вырабы з маркай сусветна вядомага брэнда «Мілавіца».

    І вось мінуў год. Як жа развіваецца
    прадпрыемства, чым жыве? Звяртаемся да кіраўніка «Відэліі» Аксаны
    Бужынскай і чуем у адказ:

    — Пачыналі работу 20 швачак, затым іх стала
    ўдвая больш. На сёння за машынкамі працуюць 60 дзяўчат. Інтэнсіўнасць і
    прадукцыйнасць працы таксама выраслі. Калі напачатку нас радавалі 7 тысяч
    вырабаў за тыдзень, то цяпер выпускаем 35-40 тысяч. І гэта не мяжа.

    Што стрымлівае рост вытворчасці? Адсутнасць
    плошчаў. Хацелася б пашырыцца, а тэрыторыі не хапае. Пакуль не можам знайсці
    іншага месца для размяшчэння вытворчых памяшканняў.

    Спадзяёмся, што пытанне ўрэшце вырашыцца
    станоўча і жыхаркі раёна — а працуюць на прадпрыемстве менавіта жанчыны, якім
    значна цяжэй, чым прадстаўнікам моцнага полу, знайсці месца работы — атрымаюць
    магчымасць працаўладкавацца. Прычым, нават тыя, хто не мае ніякай кваліфікацыі
    — прайсці навучанне можна непасрэдна на рабочым месцы.

    Развіццё швейнага прадпрыемства мае немалое
    значэнне і для прэстыжу горада, а таксама будзе служыць вырашэнню дзяржаўнай
    праграмы імпартазамяшчэння. Як прызналася Аксана Валянцінаўна, пры наяўнасці вытворчых
    пло-шчаў у горадзе будзе асвойвацца выпуск трыкатажу. Жыхары Асіповіччыны з
    задавальненнем набывалі б джэмперы, майкі, світары мясцовай вытворчасці замест
    таго, каб ісці на базар за кітайскімі рэчамі. Але пакуль, на жаль, вялікага
    вырабу айчыннага трыкатажу ў нашым рэгіёне не назіраецца.

    Зараз працаўніцы «Відэліі» шыюць
    якасную жаночую бялізну. Асартымент мяняецца. Асвойваюцца новыя мадэлі. Цяпер 4
    з іх знаходзяцца на патоку, а ўсяго іх удвая больш.

    У цэху многа маладых дзяўчат, ёсць і жанчыны
    больш сталыя. Асноўны касцяк застаўся, пакідаюць рабочае месца толькі аматары
    «зялёнага змія» ці тыя, хто прыйшоў па лёгкі хлеб, а работа тут
    даволі напружаная. Практыку прахо-дзяць навучэнкі мясцовага і Бабруйскага
    каледжаў, якія маюць высокую прадукцыйнасць працы і намер прыйсці сюды пасля
    заканчэння вучобы.

    Тым, хто жадае працаваць належным чынам,
    кіраўніцтва ідзе насустрач, забяспечвае максімальна спрыяльныя ўмовы. Так, калі
    пачынаючая швачка не выконвае план з-за адсутнасці вопыту, ёй даплачваюць да
    мінімальнай зарплаты, якая складае на прад-прыемстве паўтара мільёна рублёў. I
    так — на працягу 3-4 месяцаў, пакуль работніца выйдзе на належную
    прадукцыйнасць. На якім яшчэ прадпрыемстве забяспечваецца такі клопат аб
    людзях? Калі ж вопыт ёсць, працаўніцы зарабляюць і больш за 2,5 мільёна рублёў.
    Графік работы таксама дыферэнцаваны. У асноўным усе працуюць па два дні, потым
    столькі ж адпачываюць, але калі жанчына мае маленькіх дзяцей, якія наведваюць
    дзіцячы сад, яна можа працаваць у адну змену, а па суботах і нядзелях мае
    выхадныя.

    У стварэнні аднаго бюст-гальтара прымае
    непасрэдны ўдзел 20-25 чалавек — гэта не лічачы майстра, інструктара вытворчага
    навучання, начальніка ўчастка, кантралёра гатовай прадукцыі. Кожная швачка
    выконвае пэўную аперацыю. Ёсць больш складаныя, якія па-трабуюць працяглага
    часу выканання. Тады на 1 пачак — 20 вырабаў — ідзе больш гадзіны, а на такой
    аперацыі, як прышыванне банцікаў, за гадзіну можна выканаць і 8 пачак.

    Напрактыкаванымі рухамі швачкі адпраўляюць адзін
    выраб за другім у каробку, якую пры напаўненні тут жа падхоплівае майстар і
    перадае на іншую лінію. Калі вырабы цалкам гатовы, яны трапляюць да кантралёра
    гатовай прадукцыі, які дэталёва вывучае якасць. На «Мілавіцы» АТК
    яшчэ раз правярае правільнасць выканання, і пры наяўнасці дэфектаў выраб
    вяртаецца на перапрацоўку, а ў кантрольным талоне пазначаны выканаўцы ўсіх
    аперацый, якія і выпраўляюць дапушчаны брак. Такое, дарэчы, здараецца нячаста,
    практычна ўсё ідзе толькі першым гатункам. «Якасць гарантуецца!» — у
    гэтым упэўнены і майстар Юлія Данілава, і кантралёры гатовай прадукцыі Ірына
    Сасім і Ганна Ніцкая, і інструктар вытворчага навучання Галіна Швед.

    Калі вы ў чарговы раз будзеце набываць новую бялізну,
    зірніце на этыкетку. Убачыце «Мілавіцу» — і цалкам магчыма, што гэты
    прыгожы і зручны гарсэтны выраб выканалі клапатлівыя рукі асіповіцкіх швачак.

     

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.