12.5 C
Осиповичи
Пятница, 18 сентября, 2020
Еще

    Асіповіччына сёння: цудоўны ландшафт і сучасны выгляд

    Популярное

    Осиповчанка Алеся Букач награждена благодарностью Министерства образования

    Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў Падзяку нашай зямлячцы — настаўніцы музыкі, педагогу-арганізатару сярэдняй школы № 4 Алесі Букач як лепшаму кіраўніку раённага савета БРПА Магілёўскай вобласці. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося падчас другога рэспубліканскага форуму лідараў БРПА “Піянерскія інавацыі”, які праходзіў 8-10 верасня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

    Чем сегодня живет ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    13 лесничеств, лесопитомник, деревообрабатывающий цех, охотхозяйство, около полутысячи работников — всё это ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз". Уже на протяжении более 80 лет это одно из крупнейших предприятий Осиповщины успешно функционирует и развивается не только у нас, но и за пределами района.

    Тое, што наш край славіцца сваёй прыгажосцю і
    працавітымі людзьмі, можа сказаць кожны яго жыхар. А 29 мая гэтыя словы
    прагучалі з вуснаў і прадстаўнікоў мясцовай улады брэстчыны, гродзеншчыны і
    іншых рэгіёнаў краіны — слухачоў Iнстытута дзяржаўнай службы Акадэміі
    ўпраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які арганізаваў тут практычныя
    заняткі. Як патлумачыў кіраўнік курса Барыс Сакалоў, выраз «сацыяльна-эканамічная
    палітыка» набывае канкрэтныя абрысы, калі на свае вочы бачыш работу
    Саветаў дэпутатаў з арганізацыямі і грамадзянамі.

    Спачатку гасцям прадэманстравалі відэафільм пра
    сённяшні дзень рэгіёна. Старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч расказаў аб яго
    развіцці і перспектывах, а старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Пузік
    падзяліўся практыкай работы органаў мясцовага ўпраўлення і самаўпраўлення ў
    рашэнні праблем жыццезабеспячэння насельніцтва. Потым адбылася экскурсія па
    гораду, знаёмства з прамысловай зонай і наведванне завода аўтаагрэгатаў,
    кіраўніцтва якога падрыхтавала інфармацыю і відэаматэрыялы аб рабоце
    прад-прыемства, убачылі работу цэха алюмініевага ліцця. Многіх зацікавілі
    звесткі аб пластыкавых лодках, што выпускае АЗАА, і работнікі канструктарскага
    бюро і ад-дзела маркетынгу ахвотна адказалі на пытанні аб іх тэхнічных
    характарыстыках. Натуральна, атрымалі яны і буклеты, прэс-рэлізы для больш
    дэталёвага азнаямлення з работай прадпрыемства.

    Наступны прыпынак — Вяззеўскі сельсавет.
    Спадабаўся наведвальнікам не толькі сам будынак і яго ўнутранае аздабленне, але
    і наладжаная сістэма работы з людзьмі, з якой пазнаёміў старшыня Iван Вярыга, станоўчыя
    водгукі атрымалі інфармацыйныя стэнды, змест якіх дэталёва вывучаўся.
    Спадабаліся ўсім і аб’екты вытворчай і сацыяльнай сферы. Гасцей цікавілі розныя
    пытанні: колькі абавязаных асоб працаўладкавана, якая нараджальнасць у вёсцы,
    ці вялікі статак буйной рагатай жывёлы знаходзіцца на індывідуальным утрыманні,
    асартымент вясковых крам, работа з ветэранамі вайны і працы… Дом культуры па
    традыцыі сустрэў хлебам-соллю і найлепшымі пажаданнямі, а затым народны
    ансамбль народнай песні і музыкі «Вязанка» парадаваў вясёлай песняй і
    такімі заліхвацкімі танцамі, што і некаторыя слухачы курсаў пусціліся ў пляс.
    Азнаёмі-ліся яны і з выстаўкай работ вяззеўскіх майстроў, сярод якіх пачэснае
    месца заняў макет царквы ў Прошчы, выкананы мясцовымі школьнікамі.

    Яшчэ адзін аграгарадок прымаў у гэты дзень
    гасцей — і ў Ліпеньскім сельсавеце зноў многа было ўзята на заметку, уключаючы
    алгарытм работы.  Часта гучала: «У
    нас так… А як у вас?» — і гэта яшчэ раз сведчыць, што падобныя
    мерапрыемствы найлепшым чынам садзейнічаюць узаемаабагачэнню. З інтарэсам былі
    вывучаны і змест вітрын у мясцовых крамах, цэны на тавары, прынцыпы
    абслугоўвання ў мясцовым комплексна-прыёмным пункце. Па-за ўвагай пільных
    кіраўнікоў не засталіся нават такія «дробязі», як, напрыклад,
    размяшчэнне раслін на клумбах ды вонкавы вы-гляд некаторых пабудоў.

    Калі за вокнамі аўтобуса паказаліся карпусы
    малочнатаварнай фермы філіяла «Белшына-агра», што ў Вязычыне,
    спадарожнікі ажывіліся: «Мы ж яе бачылі па тэлевізары!». Доўга
    распытвалі яны кіраўнікоў фермы аб асаблівасцях механізаванага догляду кароў,
    эфектыўнасці работы робатаў, хаця на многія пытанні дапамог адказаць
    цікава-пазнавальны відэафільм.

    Замілавана любаваліся цудоўнымі краявідамі госці
    з розных мясцін краіны, калі выйшлі з аўтобуса на апошнім «прыпынку»
    — у лесагадавальніку Асіповіцкага доследнага лясгаса, дзе змаглі даведацца аб
    метадах лесакарыстання, узнаўлення і развядзення лесу.

    …Пры падвядзенні вынікаў практычных заняткаў
    Барыс Сакалоў зазначыў, што пасля 5- гадовага тэрміну з яго апошняга візіту ў
    Асіповічы адразу кідаецца ў вочы добраўпарадкаванне райцэнтра і малых населеных
    пунктаў, іх прыстойны выгляд. А яшчэ — непарыўная сувязь з прыродай. Слухачы
    таксама аднадушна адзначылі, што цудоўны ландшафт асіповіцкай зямлі гарманічна
    спалучаецца з сучасным выглядам вёсак, у якіх і жыццё наладжана належным чынам.
    А гэта — галоўны вынік работы мясцовай улады.

    Iна ЗаскевIч.

    Реклама

    Последнее

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    Осиповичский район газоснабжения  готовится к отопительному сезону

    Ежегодно с приходом холодного времени года и окончанием летнего периода начинается подготовка к новому отопительному сезону. Осиповичский район газоснабжения, в соответствии с приказом от 18.05.2020 №161-п «О подготовке предприятия к работе в осенне-зимний период 2020-2021 года», приступило к выполнению комплекса организационно-технических мероприятий, направленных на обеспечение устойчивой, надежной и безопасной эксплуатации объектов газораспределительной системы Осиповичского района в предстоящем осенне-зимнем периоде.

    С 16 по 22 сентября в Беларуси проходит Европейская неделя мобильности

    Европейская неделя мобильности (ЕНМ)— это международная кампания, которая проходит каждый год с 16 по 22 сентября и нацелена на привлечение внимания общественности к проблемам избыточного количества автомобильного транспорта, а также к «озеленение» городских транспортных систем. Все, что делается в течение недели, должно напомнить о негативном влиянии автомобилей на окружающую среду и подтолкнуть людей к использованию альтернативных способов передвижения (общественного транспорта, велосипедов, электромобилей и других).

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь проходит профилактическая акция «Пристегните детей!»

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь объявлено проведение профилактической акции «Пристегните детей!», которая направлена на повышение уровня дорожно-транспортной безопасности юных пассажиров.

    Старший эксперт Осиповичского межрайотдела Государственного комитета судебных экспертиз майор юстиции Андрей Слаук рассказывает о службе и о себе

    В случае Слаука, наверное, второе. В эксперты-криминалисты Андрей Анатольевич пришел из отдела правопорядка милиции, с тех пор не мыслит деятельности в другой сфере.