17.1 C
Осиповичи
Пятница, 25 сентября, 2020
Еще

    Асіповіччына: бізнес на ўзбочыне

    Популярное

    В Осиповичах появился еще один арт-объект

    “Навошта нам у горадзе два глобусы, ды яшчэ і на адной ву-ліцы?” — здзівіцца сярэднеста- тыстычны асіпаўчанін, узгадва-ючы блакітна-зялёны шар з лагатыпам карпарацыі “Тэхна-НІКОЛЬ”, пра які “раёнка” паведамляла 8 верасня. Аднак гаворка ідзе пра вуліцу Сумчанкі, а яна ў гэтым сэнсе асаблівая.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Гадоў 10 таму прыдарожны сэрвіс у Беларусі не
    адрозніваўся належным узроўнем развіцця. У 2006 годзе быў спрошчаны парадак
    выдзялення зямель пад дарожную інфраструктуру, аднак развіваўся гэты бізнес
    марудна. Справы рашылі выправіць у 2008 годзе, а летась Саўмін зноў вярнуўся да
    абмеркавання праблем, якія перашкаджаюць сэрвісу актыўна развівацца…

    Праз тэрыторыю Асіповіччыны праходзіць важная
    аўтамагістраль Мінск-Гомель, па якой кругласутачна рухаецца транспарт як
    беларускіх грамадзян, так і краін памежжа. Як паведаміла намеснік начальніка
    аддзела эканомікі, загадчык сектара гандлю і паслуг райвыканкама Інеса Лейко,
    па стане на пачатак студзеня ў раёне функцыянуе менш дзясятка такіх аб’ектаў.
    Гэта ў асноўным пункты грамадскага харчавання, размешчаныя адзін ад аднаго не
    на надта вялікай адлегласці, таму ў падарожніка ёсць магчымасць зрабіць
    прыпынак 4 разы: у пасёлку Сасновым, Цяплухах, на аўтазаправачнай станцыі ў
    Камарыне і Ясені. Што ж прапануецца наведвальнікам?

    На сцяне — іканастас з зорак эстрады

    Кафэ «Шато» — першае для знаёмства —
    сустрэла ўтульнасцю і прыемнай прахалодай: у памяшканні працаваў кандыцыянер.
    Людзям, якія выйшлі з душнага салона машыны, безумоўна, такое да-спадобы.
    Цешыць вока і зялёны колер інтэр’ера, і прыглушанае святло ліхтароў, і прыгожая
    дзяўчына за стойкай бармена. На паліцах — шырокі выбар розных тавараў, якія, па
    словах загадчыка кафэ Марыі Будзевіч, задавальняюць попыт. У асартыментным
    пераліку і харчовая прадукцыя, і бытавая. У меню можна знайсці як халодныя, так
    і гарачыя закускі. Гасцям падабаюцца дранікі, калдуны, бар-шчы, салянкі,
    прыгатаваныя з любоўю паварамі. У кафэ спыняліся і знакамітыя зоркі эстрады —
    Уладзімір Ухцінскі, Паліна Смолава, Іскуі Абалян, Вольга Барабаншчыкава і
    другія. Яны, як правіла, у знак па-дзякі пакідалі на памяць свае фотапартрэты,
    якія сталі ўпрыгожаннем абедзеннай залы і своеасаблівай візітнай карткай
    установы. Добра і смачна паесці тут можна за 25-30 тысяч. Дарэчы, рабочыя, якія
    працуюць на ўзвя-дзенні дарогі Мінск-Гомель, таксама ўпадабалі кухню гэтай
    установы. Акрамя паслуг грамадскага харчавання, у Ясені можна пераначаваць,
    прыняць душ або папарыцца ў лазні, пры неабходнасці — падключыцца да Velcom,
    ёсць магчымасць разлічыцца пластыкавай карткай. Для легкавых аўтамабіляў у
    наяўнасці закрытая аўтастаянка. У сярэднім за суткі тут спыняецца не адна сотня
    падарожнікаў, для якіх прыдарожнае кафэ — выдатная магчымасць адпачыць. Прычым
    некаторыя аддаюць перавагу менавіта гэтаму пункту прыдарожнага сэрвісу, і
    персанал кафэ лічыць іх сваімі пастаяннымі кліентамі.

    Комплекс паслуг ад «Магілёўаблнафтапрадукту»

    Наступны прыпынак — аўтазапраўка № 18 у
    Камарыне. Дзейнічае не адзін год. За гэты час тут многае зроблена, каб
    аўтамабілісты адчувалі сябе камфортна. Да іх паслуг — гандлёвая кропка, дзе вам
    прапануюць каву-чай, бутэрброды, а таксама іншыя тавары, у тым ліку і бытавога
    пры-значэння. Па словах прадаўца Ірыны Дрывіцкай, за суткі тут бывае чалавек
    500-600, таму і тавараабарот адносна вялікі. Літаральна да абеду спыняўся
    аўтобус з французамі, якія засталіся задаволеныя абслугоўваннем. Ёсць на
    станцыі і таксафон, сучасна абсталяваныя туалеты, магчымасць паставіць на
    зарадку мабільны тэлефон і г.д.

    Фірменная страва — салянка

    Міні-кафэ «Транзіт”, як і «Шато”, належыць
    прыватніку. На рынку аказання паслуг прыдарожнага сэрвісу працуе з 2001 года.
    Як паведамілі яго работнікі, месца тут бойкае, таму народу заўсёды багата.
    Асноўны кантынгент — вадзіцелі вялікагрузаў і легкавых аўтамабіляў, што
    рухаюцца ў бок Мінска або Гомеля. Сярод іх — украінцы, літоўцы, малдаване,
    туркі. «Каго толькі не кармілі больш чым за 10 гадоў! — гаворыць бармен Ірына
    Грышановіч. — Міністры з дэпутатамі таксама былі нашымі наведвальнікамі.
    Стараемся, каб у любога, хто адчыніў дзверы кафэ, засталося добрае ўражанне ад
    прыёму. Прычым трэба не толькі падаць смачную страву, але і зрабіць гэта
    прыгожа, каб наведвальніку захацелася спыніцца каля нас і ў наступны раз.
    Дзякуючы якаснаму абслугоўванню і добраму меню, на адсутнасць кліентаў не
    скардзімся. Чалавек сто за суткі — гэта не мяжа. Абе-дзенная зала разлічана на
    26 чалавек. Чакаць заказу доўга не прыходзіцца, якіх 10 хвілін — і на стале
    з’яўляецца нават самая мудроная страва. Фірменнай лічыцца салянка, якой не
    знойдзеце ні ў якім другім пункце грамадскага харчавання.

    У меню абапіраемся на паўфабрыкаты, таму што
    немагчыма разлічыць, колькі чалавек прыйдзецца накарміць у наступную хвіліну.
    На гэта ўплываюць розныя абставіны. Напрыклад, калі ведаем, што хутка вайсковая
    ці іншая па-дзея, то павінны падрыхтавацца да гэтага загадзя. Або падчас
    канцэртаў вядомых артыс-таў у Мінску — наплыў народу незлічоны. І яшчэ. Цэны
    стараемся сацыяльна арыентаваць, каб нікога не пакрыўдзіць. Так, кубачак кавы
    можа каштаваць ад 3 да 14 тысяч. Наогул жа апошнім часам запыты людзей
    змяніліся ў бок еўрапейскага стандарту. І задача працаўнікоў прыдарожнага
    сэрвісу — адпавядаць ім”.

    Канкурэнты побач

    Ад Цяплух да пасёлка Сасновы ў дзённы час ехаць
    хвілін 20 — загружанасць трасы вялікая. На ўзбочыне — некалькі кафэ. Каля
    аднаго з іх пад назвай «Три толстяка” прыпаркаваны машыны. У памяшканні пакуль
    што нікога, а на вуліцы за столікамі ся-дзяць і перакусваюць некалькі мужчын.

    Бармен Вольга гаворыць, што кафэ амаль ніколі не
    бывае пустым. 20 месцаў, на якія разлічана абедзенная зала, плюс дзве зоны
    адпачынку звонку даюць магчымасць абслужыць каля 50 чалавек адначасова.

    Дырэктар прадпрыемства Ірына Калаціла была адной
    з першых, хто адчыніў дзверы ў прыдарожны сэрвіс. Рознае здаралася на яе шляху
    ў пераадоленні праблем, звязаных з вядзеннем дадзенага бізнесу за больш чым 15
    гадоў работы.

    — Аднак, як кажуць, узяўся за гуж, не гавары,
    што не дуж, — гаворыць Ірына Гена-дзьеўна. — Наведвальнікі не павінны
    здагадвацца пра твае праблемы. І таму задача нумар адзін — абслужыць кліентаў
    на высокім узроўні, каб не спакусіў іх канкурэнт, што знаходзіцца па-суседству.

    Звяртаюць на сябе ўвагу жывыя кветкі ў вазах на
    сталах, чысціня і ўтульнасць. За гэтым абавязкова трэба пастаянна сачыць.

    — Ці можна ў вас паставіць на падзарадку ноутбук?
    — пытаецца мужчына гадоў трыццаці.

    Атрымаўшы станоўчы адказ, праходзіць да разеткі,
    а потым заказвае абед.

    — Не заўсёды госці нешта купляюць, — працягвае
    размову гаспадыня. — Іншы раз карыстаюцца толькі нашым туалетам або столікамі,
    дзе ўжываюць сваю ежу. Лічу, што такіх месцаў, дзе чалавек мог бы не толькі
    паесці, але і выканаць неабходныя гігіенічныя працэдуры, павінна быць больш.
    Такую ролю на аўтамагістралях выконваюць гасці-нічныя комплексы. Мы пакуль на
    падобнае замахнуцца не ў сілах…

    Праз некалькі метраў — гандлёвы павільён «Сезон
    охоты”, які працуе толькі ў летні перыяд, прапануючы пакупнікам ахалоджаныя
    напоі і тавары першай неабходнасці. Жадаючыя могуць адпачыць за адным са
    столікаў, што прытуліліся побач.

    У памяшканні былой аўтастанцыі Лапічы з год як
    працуе міні-кафэ «Юлія”. Яно прапануе ў асноўным стравы нацыянальнай кухні.
    Эксклюзіўны тавар — сухая рыба. Найбольшы запыт на кубак кавы. Па словах
    бармена Вікторыі, кліентаў хапае, асабліва летам. За набытае можна разлічвацца
    пластыкавай карткай — такую паслугу аказваюць амаль усе пералічаныя гандлёвыя
    кропкі.

    Дастаткова таго, што прапануюць падчас прыпынку
    гаспадары сваім наведвальнікам?

    — Хацелася б большага, але і за гэта дзякуй, —
    сказаў адзін з вадзіцеляў, які трымаў курс на Калінкавічы.

    Што ў перспектыве?

    Шлях да поспеху ў развіцці прыдарожнага сэрві-су
    няпросты. Згодна з матэрыялам сайта Асіповіцкага райвыканкама, на трасе М-5
    Мінск-Гомель некалькі гадоў таму аднаму з прадпрымальнікаў горада прадастаўлены
    зямельны ўчастак для будаўніцтва гасцінічнага комплексу. Акрамя гэтага,
    плануецца ўзвядзенне двух аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу на 118-м і 91-м кіламетрах
    і столькі ж — шынамантажу і мыйкі аўтамабіляў. І ў тым, што гэтыя аб’екты
    будуць запатрабаваны, сумненняў няма.

    Ніна ВІКТОРЧЫК.

     

    Предыдущая статьяПамяць Моя прабабушка
    Следующая статьяОсиповщина: будни "афганцев"

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.