18.8 C
Осиповичи
Понедельник, 21 сентября, 2020
Еще

    Асіпаўчане набываюць вопыт

    Популярное

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    История осиповчанки, которая дает детям дорогу в будущее

    Сыну Жене было 13 лет, когда на свет появилась долгожданная доченька Марта. Еще будучи беременной, Наталья решила, что уйдет с больницы с двумя детьми: со своим ребенком и новорожденным отказником. Но все сложилось по другому сценарию. В последствии тяжелых родов за малышкой нужно было осуществлять особый уход. Постоянные поездки к специалистам, реабилитация и наблюдение.

    Чем сегодня живет ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    13 лесничеств, лесопитомник, деревообрабатывающий цех, охотхозяйство, около полутысячи работников — всё это ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз". Уже на протяжении более 80 лет это одно из крупнейших предприятий Осиповщины успешно функционирует и развивается не только у нас, но и за пределами района.

    Адна з эфектыўных форм павышэння свайго
    прафесійнага ўзроўню — вывучэнне вопыту калег па цэху. Нядаўна кіраўнікі нашых
    калгасаў «Чырвоны ўдарнік”, «Авангард”, «Ясень” і філіяла «Белшына-агра” ААТ
    «Белшына” разам з другімі прадстаўнікамі гаспадарак з розных рэгіёнаў Беларусі
    наведалі Міжнародную спецыялізаваную аграпрамысловую выставу «Agritech-2012”,
    якая ладзілася ў Ізраілі. У час дзелавой паездкі была магчымасць не толькі
    папрысутнічаць непасрэдна на форуме, але і завітаць у мясцовыя кібуцы —
    сельскагаспадарчыя камуны, якія характарызуюцца агульнасцю маёмасці і роўнасцю
    працы і спажывання. Ізраільскія «калгасы”, дарэчы, маюць ужо векавую гісторыю.
    Сёння «вандроўнікі” дзеляцца сваімі ўражаннямі з чытачамі «раёнкі”.

    Віктар Стурліс, старшыня СВК «Калгас «Чырвоны
    ўдарнік”:

    — За тыя 5 дзён, на працягу якіх мы знаходзіліся
    на «зямлі запаветнай”, даведаліся шмат чаго цікавага. Былі рэчы, якія вельмі
    ўразілі. Напрыклад, што тут практычна на камянях умудраюцца вырошчваць за год
    па тры ўраджаі. Дазваляе гэта зрабіць не толькі асаблівасць клімату, але і
    дасканалая сістэма арашэння. На беразе мора стаяць магутныя кампрэсары, якія
    пампуюць ваду. Прайшоўшы пэўную ачыстку, жыццядайная вільгаць становіцца
    прыгоднай для паліву. Не будзе перабольшваннем сказаць, што тут пад кожнае
    дрэва падведзена арашэнне. Пальмавыя гаі, аліўкавыя сады і іншыя зялёныя
    плантацыі на фоне голай пустыні — звыклы для Ізраіля пейзаж. Тым большую павагу
    выклікае праца лю-дзей: нярэдка выконваць работу даводзіцца пры неімавернай
    спякоце.

    Ад надвор’я залежыць і працоўны дзень. Ён у кібуцах
    пачынаецца недзе ў 4 раніцы і доўжыцца дзесьці да 11, а потым гадзін з 5-6
    вечара і дацямна. Прычым тут не прынята лічыць рабочы час і звяраць яго з
    нейкім графікам — усе робяць на агульны вынік.

    Мне, як маладому кіраўніку, было карысна
    пазнаёміцца з замежным сельскагаспадарчым вопытам, дасягненням якога ў многім
    можна па-добраму зайздросціць.

    Пётр Сашчэка, старшыня СВК «Калгас «Ясень”:

    — Па-іншаму ў гэтай краіне вядзецца і
    жывёлагадоўля. Каровы, цяляты, авечкі ўтрымліваюцца круглы год пад навесамі — у
    памяшканнях няма патрэбы. На маю думку, там прасцей ажыццяўляць догляд за
    жывёлаю, не бывае такога, каб гной назапашваўся, бо ўсё хутка падсыхае і
    прыбіраецца. Адпаведна, гадаванцы заўсёды чыстыя. Дойны статак корміцца па
    пэўным рацыёне. За кошт таго, што каровам даюцца ў дастатковай колькасці канцэнтраты,
    яны і выглядаюць адпаведна — больш буйныя, і малака даюць у сярэднім да 10 тон
    за год. Перад даеннем рагулі прымаюць «паветраныя ванны”: уключаюцца
    спецыяльныя вентылятары, каб каровы крыху ахалодзіліся, «расслабіліся”,
    прыпусцілі малако.

    Мясная жывёла на свабодным выгуле. Гурты
    невялікія — па 30-40 галоў. Імі практычна «падбіраецца” ўся даступная
    расліннасць — дзе якія каліўцы, карэньчыкі. А вось на зялёных плантацыях статак
    не ўбачыш — надта дарагое задавальненне. Пастухоў каля мясной жывёлы — наведалі
    мы некалькі кібуцаў — не сустракалі. Хутчэй за ўсё, у іх няма патрэбы. Ёсць
    асаблі-васці і ў доглядзе цялят. Ужо пасля 7-дзённага ўзросту яны знаходзяцца ў
    спецыяльных металічных станочках прама на шчэбені.

    Добра развітая ў Ізраілі перапрацоўка. Ледзь не
    кожны кібуц, а часцей аб’яднаўшыся па 2-3, маюць свае заводы па вытворчасці
    малака, мяса, аліўкавага алею. Шлях ад атрымання сыравіны да стала спажыўца
    хуткі і кароткі, што вельмі выгадна.

    Многія работы, той жа збор фінікаў, выконваюць
    сезонныя рабочыя, якія прыязджаюць сюды з іншых краін на заробкі.

    Пабывалі на выставе рознай сельскагаспадарчай
    тэхнікі. У беларусаў, дарэчы, яна не горшая…

    Якое агульнае меркаванне склалася ў землякоў ад
    наведвання ізраільскіх кібуцаў? Яны пакідаюць прыемнае ўражанне невялікіх,
    рознабакова зручных прыгарадных пасяленняў. І кожны, хто тут жыве, імкнецца,
    каб яго кібуц быў утульным і прыгожым. Вось гэтую рысу, мабыць, нам варта было
    б пераняць у першую чаргу і па-максімуму прапагандаваць-развіваць.

     Валянціна
    КОРБАЛЬ.

     

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко высказался о высшем образовании, утечке умов за границу и патриотизме в медицине

    Президент Беларуси Александр Лукашенко считает, что в белорусских вузах надо обратить внимание на воспитательный процесс. Об этом глава государства заявил сегодня, согласовывая назначение ректоров в Академию управления при Президенте и медицинские вузы, передает корреспондент БЕЛТА.

    Лукашенко на женском форуме «За Беларусь»

    Президент Беларуси Александр Лукашенко неожиданно приехал на женский форум "За Беларусь", который проходил в "Минск-Арене", передает корреспондент БЕЛТА.

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    Осиповичский район газоснабжения  готовится к отопительному сезону

    Ежегодно с приходом холодного времени года и окончанием летнего периода начинается подготовка к новому отопительному сезону. Осиповичский район газоснабжения, в соответствии с приказом от 18.05.2020 №161-п «О подготовке предприятия к работе в осенне-зимний период 2020-2021 года», приступило к выполнению комплекса организационно-технических мероприятий, направленных на обеспечение устойчивой, надежной и безопасной эксплуатации объектов газораспределительной системы Осиповичского района в предстоящем осенне-зимнем периоде.

    С 16 по 22 сентября в Беларуси проходит Европейская неделя мобильности

    Европейская неделя мобильности (ЕНМ)— это международная кампания, которая проходит каждый год с 16 по 22 сентября и нацелена на привлечение внимания общественности к проблемам избыточного количества автомобильного транспорта, а также к «озеленение» городских транспортных систем. Все, что делается в течение недели, должно напомнить о негативном влиянии автомобилей на окружающую среду и подтолкнуть людей к использованию альтернативных способов передвижения (общественного транспорта, велосипедов, электромобилей и других).