11.9 C
Осиповичи
Четверг, 24 сентября, 2020
Еще

    АСІПОВІЧЧЫНА: “Зямля бацькоў — жыцця крыніца”

    Популярное

    В Осиповичах появился еще один арт-объект

    “Навошта нам у горадзе два глобусы, ды яшчэ і на адной ву-ліцы?” — здзівіцца сярэднеста- тыстычны асіпаўчанін, узгадва-ючы блакітна-зялёны шар з лагатыпам карпарацыі “Тэхна-НІКОЛЬ”, пра які “раёнка” паведамляла 8 верасня. Аднак гаворка ідзе пра вуліцу Сумчанкі, а яна ў гэтым сэнсе асаблівая.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

    Пад такой назвай у гімназіі прайшла нядаўна
    чарговая раённая навукова-практычная канферэнцыя. У ёй прымалі ўдзел вучні школ
    Асіповіччыны, якія вывучаюць гісторыю роднага краю і актыўна вядуць пошукавую
    работу па аднаўленні імён загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай, займаюцца разам з
    дарослымі ваенна-гістарычнай рэканструкцыяй, шмат падарожнічаюць, каб больш
    дасканала ведаць жыццё людзей, што насяляюць нашу зямлю.

    Па словах дырэктара раённага цэнтра турызму і
    краязнаўства Святланы Барысевіч, педагогі дашкольнай адукацыі вядуць значную
    работу па выхаванні ў падлеткаў пачуцця патрыятызму. Праводзячы экспедыцыі,
    вучні збіраюць шмат цікавых і карысных звестак, якія бяруцца за аснову пры
    напісанні навукова-даследчых работ. З імі ўдзельнічаюць у розных абласных і
    рэспубліканскіх конкурсах, якія праходзяць у рамках акцыі «Жыву ў Беларусі — і
    тым ганаруся”.

    Перад пачаткам работы канферэнцыі ў фае была
    арганізавана выстава значкоў вядомага ў горадзе калекцыянера Валерыя Чупахіна,
    які не толькі прадэманстраваў дзецям вынік свайго захаплення, але і адказаў на
    шматлікія пытанні. Прычым некаторыя з іх самі з задавальненнем займаюцца
    збіральніцтвам.

    «Жыве сабе чалавек на-дзённымі клопатамі,
    хвалюецца за дзень заўтрашні, звыкла глядзіць на добра знаёмыя краявіды і не
    здагадваецца пра тое, што даўным-даўно ў гэтых мясцінах…”, — гучаць словы
    вядучай. На сцэну падымаюцца вучні Ілья Папоў з СШ № 4, Таццяна Баравікова і
    Вольга Карашкова з Ясенскага і Ліпенскага ВПК д/с-СШ, якія знаёмяць прысутных з
    работамі «Летапіс г. Асіповічы” і «Гісторыя ст. Ясень і в. Ліпень” (кіраўнікі
    Алена Анціховіч, Леанід Бязручка і Вольга Падвойская). У справаздачах аб
    праведзенай пошукавай дзейнасці рабяты выклалі багата новай інфармацыі аб
    даследуемых мясцінах. Прэзентацыя кожнага з іх змя-шчала паданні аб паходжанні
    назваў, дакументы і фотаздымкі людзей, якія мелі дачыненне да апісваемых
    падзей.

    Пра знойдзеныя дакументы 214-й
    паветрана-дэсантнай брыгады і іх перадачу ў Асіповіцкі гісторыка-краязнаўчы
    музей можна было даведацца з даклада, які падрыхтаваў мясцовы краязнаўца
    Дзмітрый Саўрыцкі. Сугучна з яго работай прайшла дэманстрацыя ваеннага
    абмундзіравання 1941 года, над рэканструкцыяй якога працаваў педагог дадатковай
    адукацыі Андрэй Торбін. Яго выхаванцы Радзівон Пішкоў, Аляксей Марозаў, Павел
    Савін і Аляксей Дзенісевіч выступілі ў ролі маладых байцоў Чырвонай Арміі.

    Адзінаццацікласніца з СШ № 3 Анастасія Дзяргач
    разам з педагогам Клаўдзіяй Жаўрыд спынілі ўвагу на даследаванні «Іх імёны не
    будуць забыты”.

    Не абмінулі школьнікі і тэму «Дзеці і вайна”. Яе
    раскрывалі вучні з СШ № 2, № 4, Вяззя і Татаркі Аляксандр Рудкевіч, Юлія
    Сугака, Дзмітрый Прашковіч, Уладзіслаў Званскі пад кіраўніцтвам педагогаў
    Андрэя Лянчэўскага, Таццяны Лёлінай, Ніны Лапікавай і Віталія Лагуціна.

    Анастасія Пруднікава і Алег Торапаў пад
    кіраўніцтвам выкладчыка Юрыя Сцяпанава падрыхтавалі даследаванне «Вызваленне
    Асіповіцкага раёна. 1-ы Данскі корпус”. А Крысціна Зык і Ганна Ванюкова з
    Дараганаўскага ВПК д/с-СШ прэзентавалі матэрыял, які адлюстроўваў асноўныя
    напрамкі дзейнасці гуртка «Дараганазнаўства”, што займаецца ўстанаўленнем імён
    загінуўшых у гады вайны, вядзе іншую даследчую работу.

    Падчас мерапрыемства гучалі вершы і песні пра
    нашу краіну і родныя мясціны, пра гераізм салдат той вайны, якія падрыхтавалі
    выхаванцы ансамбля «Музычны ваяж” пад кіраўніцтвам Наталлі Грэнь. А фіналам
    канферэнцыі стала ўзнагароджванне ўдзельнікаў Дыпломамі і памятнымі прызамі.

     

    Реклама

    Последнее

    Ответственность несовершеннолетних за участие в несанкционированных мероприятиях

      В последнее время в интернете размещаются различного рода обращения с призывами принять участие в собрании, митинге, уличном шествии или демонстрации. Поддавшись на призывы принять участие в несанкционированном массовом мероприятии, граждане рискуют нарушить законодательство.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зафіксавана 12 ДТЗ, папярэджана 116 правапарушэнняў, пакарана 5 “бяспраўнікаў”, два з якіх паўторна, тры нецвярозыя вадзіцелі, два аўтамабілісты, што парушылі правілы пераезду пешаходных пераходаў, і 26 — перавозкі дзяцей. Падчас мерапрыемства “Колаў менш — небяспекі больш” за парушэнні да адказнасці прыцягнута 20 карыстальнікаў мотатранспарту, у тым ліку тры без ва-дзіцельскага пасведчання, адзінка мотатранспарту дастаўлена на штрафстаянку.

    Лукашенко вступил в должность Президента Беларуси

    Александр Лукашенко вступил в должность Президента Беларуси. Церемония инаугурации в эти минуты проходит во Дворце Независимости, передает корреспондент БЕЛТА.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    23 сентября в Осиповичах состоится прием граждан

    23 сентября с 12.30-13.30 в райисполкоме (1 корпус, каб.25) прием граждан и прямую телефонную линию (тел. 66-005) проводит депутат Палаты представителей Национального собрания Республики...