14.6 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Заўсёды “я” замяняем на “мы”!

    Популярное

    Нават каб не ведаў, што ў доме № 10 у завулку
    Ленінскім жыве мнагадзетная сям’я, то здагадацца было б няцяжка. На чыстым і
    ўтульным двары ў наяўнасці ўсе атрыбуты для шчаслівага дзяцінства: альтанка,
    гамак, невялікі лужок, кветкі і… бусел. І хоць ён дэкаратыўны, аднак са сваёй
    функцыяй прыносіць радасць у дом справіўся выдатна: тут падрастаюць тры
    сястрычкі — русавалосыя, з выразнымі шэра-блакітнымі вачамі і непаседлівымі
    характарамі.

    Кожная сям’я мае свой адметны пачатак. Знаёмства
    Таццяны і Дзмітрыя Каешка пачалося з… сустрэчы поглядаў у электрычцы
    «Асіповічы-Мінск”. Дзяўчына тады яшчэ падумала, што хлопец, які прыглянуўся,
    не звяртае на яе ўвагі. А ён, аказваецца, яшчэ як прымеціў цікавую асобу! Праз
    два тыдні набраўся смеласці ды падышоў на дыскатэцы, каб пазнаёміцца. Так і
    пасябравалі. А праз тры гады і вяселле згулялі. Зараз Таццяна і Дзмітрый
    працуюць на УМГ у Лапічах. Яна — дыспетчарам, ён — вадзіцелем аўтапагрузчыка.
    Разам на работу, разам назад.

    Што цікава, за 15 гадоў сумеснага жыцця ніколі
    не імкнуліся пакінуць дом бацькоў мужа. І нават зараз, калі сям’я вось ужо два
    гады, як займела сваю новую 3-пакаёвую кватэру, «разбягацца” не спяшаюцца.
    Узаемаадносінам Таццяны і свекрыві Ніны Адамаўны можна толькі па-добраму
    пазайздросціць: ці часта даводзіцца чуць, як нявестка гаворыць, што са
    свякрухаю і свёкрам добра жыць, а маці мужа, у сваю чаргу, не нахваліцца
    нявесткай? Таня кажа, што яе сэрца заўсёды спакойна за дзяцей, бо яны пад
    надзейным прыглядам «другой матулі” — гэта раз, усю работу па дому робяць разам
    — гэта два. Што тычыцца свекрыві, то тая раіць усім жанчынам, якія знаходзяцца
    на такой жа «пасадзе”, праяўляць жаночую салідарнасць і радавацца, што ў сына
    добрая жонка. Вось і асноўны сакрэт, як жыць мірна-дружна. Ну а калі паміж
    сабой ладзяць дзве гаспадыні на адной кухні, то пра мужчын ужо гаворка лішняя.

    Дык вось, спачатку сям’я была не зусім поўнай,
    бо не было ў ёй… зайкі. Калі ж на свет з’явілася трэцяя дачушка, яна і стала
    важным складаемым да гэтага слова. Аказваецца, словам ЗАЯ завуць тут адразу
    ўсіх дзяўчынак: Злату, Арыну і Яну. Такі вось маленькі сакрэцік. Цяпер ЗАЯ —
    гэта мікс самых розных талентаў. Так, самая маленькая Злата любіць па-дзелкі з
    бісеру. 6-гадовая дзяўчынка не толькі сама асвоіла тэхніку іх выканання, але і
    дае «майстар-класы” родным. Арына — спартсменка, захапляецца танцамі, а Яна
    любіць маляваць, сябруе з літаратурай. Ёсць у сястрычак і сходныя рысы:
    імкненне да лідарства і «байцоўскія” характары. Пры гэтым і пяшчоты гарэзам не
    займаць, як у мамы і бабулі. Такія вось цудоўныя дзеці атрымліваюцца, калі ў
    сям’і лад.

     У мамы,
    таты, бабулі з дзядулем і дзяўчатак шмат агульных захапленняў. Напрыклад, усе
    любяць збіраць пазлы. Праўда, карціну на 1200 штук пакуль што не адолелі —
    чакаюць, калі падрасце 9-гадовая Арына, якая ў гэтай справе «дока”. Ёсць у
    сям’і і любімая гульня. Прынамсі, пазнаёмім з ёй і нашых чытачоў, каб яны маглі
    карыстацца парадай для цікавага баўлення часу. Дык вось, «Модны прыгавор”. У
    чамадан кладуцца самыя розныя прадметы гардэробу. Пажадана, каб гэта было
    штосьці арыгінальнае. Удзельнікі становяцца ў круг і рухаюцца вакол чамадана
    пад музыку. Калі музыка спыняецца, той, хто аказваецца насупраць чамадана,
    выцягвае, не гледзячы, якую-небудзь рэч і апранае. Бывае вельмі цікава, калі,
    напрыклад, летам бабулі трапіцца дзедава шапка-вушанка…

    Шмат у сям’і і любімых страў. Тое, у чым
    сыходзяцца густы — выпечка. Яе тут бывае часта і многа. А «вы-творчасць” торта
    «Чарапаха” — сапраўднае свята на кухні. Нездарма бабуля некалі працавала
    кандытарам, а ня- вестка з задавальненнем пераймае розныя парады, у тым ліку і
    кухарскія. Ды і дзяўчынкі стараюцца не адставаць ад старэйшых.

    Тата Дзіма сур’ёзна захапляецца паляваннем, таму
    ёсць на падворку тры сабакі. Дамашніх гадаванцаў тут усе любяць. Ну а сама
    больш увагі дастаецца рыжаму кату.

    — Добра, — кажуць ЗАЯ, — што нас у сям’і трое,
    інакш жыццё не было б такім цікавым і вясёлым. Нават розныя прысмакі, хай іх і
    менш застаецца, калі падзяліць на ўсіх, разам смачней есці. А калі яшчэ і
    дарослыя далучаюцца — тым больш!

    Хіба можна не пагадзіцца?

    ДАРЭЧЫ, Сёння сям’я Каешка, якая стала пераможцай
    раённага конкурсу мнагадзетных сем’яў, прадстаўляе Асіповіцкі раён на абласным
    конкурсе
    «Сям’я года-2012”.
    Жадаем поспеху!

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Предыдущая статьяПОЗДРАВЛЯЕМ!
    Следующая статья«Мы хлеба горбушку — и ту пополам…»

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....