14.6 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Прывітанне, працоўнае лета!

    Популярное

    Шматлюдна было ўчора ў зале пасяджэнняў
    райвыканкама: на сустрэчу з кіраўніцтвам раёна і сельгаспрадпрыемстваў прыбылі
    з усіх школ Асіповіччыны старшакласнікі, якія збіраюцца ў летні перыяд
    працаваць у гаспадарках. Жадаючых «пайсці на свой хлеб” на канікулах аказалася
    больш за сотню.

    Дарэчы, просьба-прапанова да школьнікаў раёна
    ўладкавацца пастухамі агучвалася ўжо не ўпершыню: летась пасвілі жывёлу каля
    чатырох дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак. Найбольш актыўна ў гэтым кірунку са
    школамі ўзаемадзейнічалі калгасы «Авангард” і «Бярэзіна”, даўшы магчымасць
    працаўладкавацца 15 і 12 падлеткам адпаведна. Рабілі школьнікі і ў «Карытным”,
    «Каўгарскім”, «Пратасевічах”. Многія з гэтых рабят «запісаліся” ў пастухі і
    сёлета, што і пацвярджае выгаднасць працоўнай прапановы. Напрыклад, 11-класнік
    з Вяззеўскай школы Руслан Ігруноў уладкоўваецца ўжо трэці сезон. У мінулым
    годзе ён працаваў у «Авангардзе” амаль цэлае лета і зарабіў за ўвесь перыяд
    каля двух з паловай мільёнаў рублёў. Зараз тут абяцаюць яшчэ больш прывабную
    зарплату. Нягледзячы на тое, што сёлета хлопец збіраецца паступаць у ВНУ, ад
    работы ў калгасе не адмаўляецца. Тым больш, што падаваць дакументы збіраецца ў
    сельгасакадэмію. Чым, скажыце, не жывёлагадоўчая практыка? Юнак падзяліўся, што
    працаваць яму спадабалася, хоць лёгкім гэты час не назавеш. Хлопец пасвіў разам
    з напарнікам вялікі дойны статак. Якія парады, як чалавек ужо дасведчаны, ён
    можа даць аднагодкам? Да даручанай справы адносіцца добрасумленна, не
    «халтурыць”. Тады і праблем не павінна ўзнікаць.

    Школьнікаў цёпла вітаў старшыня райвыканкама
    Пётр Шукаловіч. Ён адзначыў, што якімі б найсучаснейшымі ні былі тэхналогіі,
    ёсць работа, якую можа выканаць толькі чалавек. І сельская гаспадарка — адна з
    такіх абласцей. Пётр Яфімавіч сказаў, што на старшакласнікаў, якіх ужо можна
    лічыць дарослымі людзьмі, ускладаюцца пэўныя надзеі, выказаў спадзяванне, што
    супрацоўніцтва з СВК будзе станоўчым з усіх бакоў. І звярнуў увагу дарослых,
    якія арганізуюць работу падлеткаў, на стварэнне належных умоў для дзяцей,
    якаснае харчаванне, дастойную аплату працы. Канечне, асаблівым пунктам тут
    стаіць выкананне тэхнікі бяспекі.

    Напрыканцы лета будуць урачыста падведзены
    вынікі, лепшыя гаспадаркі і юныя жывёлаводы атрымаюць за-служаныя ўзнагароды, а
    ў якасці бонуса для самых адказных пастушкоў райвыканкам плануе арганізаваць
    ту-рыстычную паездку па гістарычных мясцінах нашай роднай Беларусі…

    Салодкія пачастункі мясцовых хлебазавода і
    малочнага камбіната і выступленне самадзейных артыстаў з дзіцячых школ
    мастацтваў і клуба чыгуначнікаў сталі прыемным дапаўненнем да сур’ёзнай
    размовы.

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Предыдущая статьяФутбол, 2 лига ОСИПОВИЧИ — ОРША — 2:3 (2:2)
    Следующая статьяПОЗДРАВЛЯЕМ!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....