15 C
Осиповичи
Вторник, 15 июня, 2021
Еще

    Не дзеля славы

    Популярное

    На нашай зямлі шмат помнікаў, вялікіх і не
    зусім, з бронзай на граніце і безыменных, але заўсёды ўвенчаных пяцівугольнай
    чырвонай зоркай. Менавіта такі помнік быў пастаўлены ў 1946 годзе на месцы
    ваенных пахаванняў у паўднёвай частцы горада (каля мемарыяльнага знака «Пушка
    на пастаменце” па вул. Гармашава). Штогод, напярэдадні Свята Перамогі, тут можна ўбачыць пасівелага
    чалавека. Дашанкоў Віталій Міхайлавіч, былы вучань чыгуначнай школы (зараз ДУА
    «СШ № 2 г. Асіповічы”) аддае даніну
    павагі свайму бацьку — Дашанкову Міхаілу Міхайлавічу.

    …Была на зялёнай Смаленшчыне невялікая вёсачка
    Нашкова. Тут, у сям’і селяніна Міхаіла Дашанкова, 23 лістапада 1902 года
    нарадзілася дванаццатае дзіця. Усе радаваліся сыну, назвалі яго Міхаілам, як і
    бацьку. Ня-гледзячы на тое, што гэта прыбавіла многа клопатаў і цяжкасцей,
    бацькі стараліся, каб юнак меў магчымасць вучыцца. З прадметаў больш за ўсё яму
    падабалася матэматыка. У вольны час разам са старэйшым братам, з бацькам, а
    пазней і самастойна хадзіў на паляванне.

    У рады маладой Чырвонай Арміі Міхаіла Дашанкова
    прызвалі ў 1920 годзе. Гэтай падзеі ён чакаў з нецярпеннем. Таму быў ва ўсім
    пры-кладам для салдат: старанны, дысцыплінаваны, добра вывучаў зброю, уставы
    арміі. Заўважыўшы яго любоў да армейскай службы, каман-дзіры прапанавалі
    М.Дашанкову застацца на звыштэрміновую службу, на што салдат ахвотна згадзіўся.

    Малодшы камандзір звыштэрміновай службы, ён і
    тут паказаў сябе з самага станоўчага боку. Так нарадзі-лася жаданне прысвяціць
    сваё жыццё ваеннай справе. І калі камандаванне часці прапанавала паступіць у
    ваенную школу, ён згадзіўся, не раздумваючы, і хутка быў залічаны курсантам у
    артылерыйскую школу чырвоных камандзіраў у Арле.

    У 1928 годзе Міхаіл атрымаў назначэнне на пасаду
    камандзіра ўзвода ў артылерыйскі полк, які дыслацыраваўся ў гэтым жа горадзе.
    Тут ён камандаваў батарэяй, дывізіёнам, узначаліў штаб палка. Адсюль Міхаіл
    Міхайлавіч Дашанкоў быў накіраваны ў Вышэйшую каман-дзірскую артылерыйскую
    школу ў Ленінградзе. А па заканчэнні ў 1940 годзе ў званні маёра прызначаны
    начальнікам штаба артылерыі 89-й стралковай дывізіі ў Курску.

    З першых дзён ліпеня 1941 года артылерыйскі полк
    дывізіі пад яго камандаваннем вёў абарончыя баі ў раёне Смаленска — Вязьмы. У
    гэтых баях Міхаіл Дашанкоў быў цяжка паранены.

    Пасля папраўкі ён нейкі час працуе начальнікам
    цыкла артылерыі ў Томскім артылерыйскім вучылішчы. Але падае рапарт за
    рапартам, каб зноў апынуцца ў дзеючай арміі. І з 1943 года ён на фронце ў
    складзе 1-га Беларускага фронту.

    Камандуючы 208-м мінамётным палком, М.Дашанкоў
    кіраваў баявымі дзеяннямі падраздзяленняў палка і агнём усяго палка, падаўляючы
    агнявыя кропкі, жывую сілу і тэхніку ворага, ён правільна і дакладна ўзгадняў
    узаема-дзеянне з пяхотай і танкамі, што забяспечвала поспех.

    Свой баявы шлях Міхаіл Міхайлавіч закончыў у
    Польшчы, у горадзе Познані, дзе ў канцы лютага 1945 года быў паранены асколкам
    варожага снарада.

    За баявыя дзеянні, мужнасць і адвагу, умелае
    кіраўніцтва ў баях з ворагам М.М. Дашанкоў узнагароджаны ордэнам Чырвонай
    Зоркі, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга і медалямі.

    Пасля заканчэння вайны падпалкоўнік М.Дашанкоў
    камандаваў 2031-м гаўбічным палком у складзе 12 механізаванай Корсунскай
    Чырванасцяжнай дывізіі, якая размяшчалася ў Асіповічах. Акрамя сваёй асноўнай
    службы, салдаты палка ўдзельнічалі ў размініраванні мясцовасці, ачыстцы лясоў
    ад астаткаў бадзяжных атрадаў немцаў, паліцаяў, марадзёраў. Артылерысты
    дапамагалі расчышчаць вуліцы ад смецця, камення, бітай цэглы. Пачалося
    аднаўленне казармаў на тэрыторыі паўднёвага ваеннага гарадка. Байцы і
    камандзіры дапамагалі ў перапахаванні загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны,
    астанкі якіх знаходзілі ў розных месцах. Сіламі артылерыстаў быў пасаджаны парк
    побач з чыгуначнай школай № 36 (зараз ДУА «СШ № 2 г. Асіповічы”).

    Таварышы па службе адзначалі арганізатарскія
    здольнасці і дзелавыя якасці Дашанкова. Па-першае, ён умеў хутка ацэньваць
    абстаноўку, яе цяжкасці і шляхі іх пераадолення. Па-другое, ён ніколі не прымаў
    рашэння, не выслухаўшы дакладаў, прапаноў, думак сваіх намеснікаў. Трэба
    адзначыць і такую рысу характару М.М.Дашанкова, як яго стрыманасць: не
    мітусіўся без патрэбы, не турбаваў падначаленых, што садзейнічала праяўленню ў
    салдат асабістай ініцыятывы і жадання выдатна выконваць свае абавязкі.

    Загінуў М.М.Дашанкоў 23 снежня 1945 года пры
    выкананні службовых абавязкаў.

    Наталля ШЧАРБАЧЭНЯ,

    кіраўнік музея гісторыі школы ДУА «СШ № 2 г.
    Асіповічы”.

    Предыдущая статьяКаб не паўтарылася…
    Следующая статьяНичто не забыто

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Хроника происшествий. Осиповичи

    АДАІ РАУС за мінулы тыдзень папярэджана 160 правапарушэнняў, прыцягнута да адказнасці 17 пешаходаў і веласіпедыстаў, 2 п’яныя, 3 не маючыя вадзіцельскіх правоў і 5 парушальнікаў правілаў абгону. Здзейснена 7 дарожна-транспартных здарэнняў.

    Осиповичская «районка» отметила свое 90-летие

    Круглая дата раённай газеты падвяла чарговую вяху работы, вызначыла мэты на перспектыву

    В Осиповичах прошел районный этап конкурса «Властелин села»

    Семья — самое ценное богатство, которое есть у человека. А что может быть лучше времени, проведенного вместе? Тем более когда нужно показать свою сплоченность

    В Осиповичском районе наезд Audi на лося привел к гибели пассажира автомашины

    11 июня в 23:20 в Осиповичском районе на 117 км автодороги «Минск-Гомель» 33-летний минчанин, управляя Audi, совершил наезд на внезапно выбежавшего на проезжую часть лося.

    Пьяный водитель в Осиповичах перевозил 12-летнего сына

    В Осиповичах пьяный водитель перевозил 12-летнего сына. Автомобиль Seat Cordoba привлек внимание наряда ГАИ на улице Сташкевича.