15 C
Осиповичи
Вторник, 15 июня, 2021
Еще

    Навіны з Асіповіцкага хлебазавода

    Популярное

    Выйграе той, у каго добры густ

    Адна з канцэпцый, якіх прытрымліваецца ў сваёй
    рабоце РДУВП «Асіповіцкі хлебазавод” — прадукцыя павінна быць максімальна
    карыснай для здароўя спажыўцоў. Аб тым, што прыярытэты расстаўлены правільна,
    сведчыць і конкурс-дэгустацыя «ГУСТ-2012”, у якім сёлета прадпрыемства ўдзельнічала
    ўпершыню і адразу — вынікова. Дыплома пераможцы ў намінацыі «Хлеб узбагачаны”
    ўдастоены хлеб «Крупінка”.

    У чым яго асаблівасць? Палову саставу займае
    крупка пшанічная здрабнёная — рэч вельмі карысная. Гэты кампанент валодае
    ўласцівасцю паглынаць таксіны і алергены, спрыяе ўмацаванню імунітэту,
    забяспечвае арганізм клятчаткай, каштоўнымі бялкамі і вітамінамі. Людзі, якія
    ўжываюць хлеб з крупкаю, радзей пакутуюць страўнікавымі захворваннямі, лішняй
    вагой і атэрасклерозам. Такі хлеб — добры прафілактычны сродак. Так што,
    набываючы «Крупінку”, пакупнікі не проста бяруць хлеб, а забяспечваюць сябе
    здаровым харчаваннем.

     

    «Квасны” настрой

    Асіпаўчане не маглі не заўважыць, што з
    наступленнем па-летняму гарачых дзянькоў у продажы з’явіўся мясцовы напітак —
    безалкагольны «Квас хлебны”. У мінулым годзе на хлебазаводзе была зроблена
    рэканструкцыя кваснага ўчастка, набыта новае халадзільнае абсталяванне. Усяго
    за сезон летась было рэалізавана каля 30 тон квасу, што сведчыць аб яго
    папулярнасці сярод жыхароў райцэнтра.

    Да густу смачны напітак прыйшоўся ў першую чаргу
    тым спажыўцам, якія аддаюць перавагу не доўгаму тэрміну захавання прадукта, а
    яго натуральнасці. У састаў асіповіцкага квасу, які захоўваецца з моманту вырабу
    5 сутак, уваходзяць канцэнтрат кваснага сусла, цукровы сіроп, прасаваныя
    дрожджы і ачышчаная пітная вада. Жывы напітак утрымлівае вялікую колькасць
    карысных мікраэлементаў, вітамінаў, бялкоў, вугляводаў, арганічных кіслот. Ён
    павышае тонус, узнаўляе сілы, цудоўна наталяе смагу, паляпшае абмен рэчываў і
    г.д.

    Дзе можна набыць квас? Гэта, у першую чаргу, у
    фірменных гандлёвых кропках: «Хлебным дары”, які размешчаны побач з
    прадпрыемствам, павільёнах на мясцовым рынку і па вуліцы Пратасевіцкай. Завозяцца
    металічныя кегі з квасам і ў некаторыя магазіны ААТ «Гандаль”, райста і ААТ
    «Жэлдорсэрвіс г. Магілёў”, а таксама ПУП «Прусакоў” і ПГУП «Магія плюс”.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Пьяный водитель в Осиповичах перевозил 12-летнего сына

    В Осиповичах пьяный водитель перевозил 12-летнего сына. Автомобиль Seat Cordoba привлек внимание наряда ГАИ на улице Сташкевича.

    1 июня Детский правовой сайт запускает конкурс видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право “

    Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (НЦПИ) предлагает творчески и с пользой провести летние каникулы и приглашает юных граждан страны к участию в конкурсе видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право“.

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны