15.9 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Насустрач 150-годдзю чыгункі Як працуем, такі і вынік

    Популярное

    Намеснік начальніка вагоннага дэпо па
    эксплуатацыі Дзмітрый Мятла вынікамі першага квартала года задаволены: калектыў
    спрацаваў ня-дрэнна. Дэпо сёння з’яўляецца эксплуатацыйным, а значыць галоўная
    задача — утрыманне парка грузавых і пасажырскіх вагонаў Беларускай чыгункі ў
    тэхнічна спраўным стане. I да гонару нашых вагоннікаў, патрэбы ў планавых відах
    рамонту забяспечваюцца цалкам.

    Працаўнікі пунктаў тэхагляду вагонаў Асіповічы,
    Бабруйск, Слуцк і Калій-3 агледзелі 409.140 вагонаў — 102,8% да плана. Перад
    9.528 вагонамі запалена «чырвонае святло” — знойдзены непаладкі, якія пагражалі
    бяспецы руху і не давалі магчымасці захаваць перавозімы груз. Натуральна, усе
    яны патрапілі ў цэх бягучага адчэпачнага рамонту і прайшлі «лячэбны курс”,
    асноўны «дыягназ” якога — няспраўнасці хадавой часці, тармазнога абсталявання і
    механізмаў, дэталяў па-грузачна-выгрузачных устройстваў. Прычыны «хваробы”
    розныя, у тым ліку, як сведчыць спецыяліст, недасканаласць канструкцыі апошніх,
    з-за чаго штогод на ПТА станцыі Слуцк робіцца рамонт больш за 2,5 тысячы
    вагонаў-мінералавозаў перад падачай іх пад пагрузку.

    Любую справу робяць людзі, а яны тут
    пада-браліся адказныя, кожны перажывае за справу, працуе з агеньчыкам. Таму
    кіраўнік з задавальненнем і называе прозвішчы многіх зваршчыкаў, слесараў і
    брыгадзіраў — Уладзіміра Трыбуця і Дзяніса Кнігі з ПТА Асіповічы, Мікалая Цмыгі
    і Алега Дзінгаліева з ПТА Бабруйск, Валерыя Кунцэвіча, Сяргея Самусевіча і
    Пятра Кавальчука з ПТА Слуцк, Мікалая Крыжа, Віктара Дрызгаловіча і Міхаіла
    Жука з ПТА Калій-3 і многіх другіх.

    Георгій АЛЕЙНIКАЎ.

    Предыдущая статьяАх, какая женщина…
    Следующая статьяСайт вам в помощь

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....