16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    Каб не паўтарылася…

    Популярное

    Усё далей адыходзяць у мінулае жудасныя дні
    Вялікай Айчыннай вайны, з кожным годам становіцца менш тых, хто прайшоў праз яе
    гарніла. Многія з іх упэўнены, што ніякіх подзвігаў не здзяйснялі, а проста
    абаранялі Радзіму ад ворага, каб свабодна хадзіць па роднай зямлі, кахаць,
    нараджаць дзяцей, працаваць да сёмага поту, заспяваць у вольную хвілінку добрую
    песню. Але менавіта яны атрымалі перамогу над лютым ворагам. Няпростыя лёсы
    гэтых людзей, неабыякавыя яны новым пакаленням. Нашчадкі тых, хто змагаўся на
    франтах і каваў перамогу ў тыле ворага, займаюцца пошукавай работай, вывучаюць
    дакументы ваеннай пары, каб памятаць пра тое, якой цаной дасталася перамога.

    Сведкамі той «чорнай навалы” былі таксама дзеці
    і падлеткі, якія не-не ды ўспомняць страшэнныя дні і ночы, калі плакалі іх
    матулі пасля атрымання «пахавальнай”, калі прыходзілася хавацца ў балоце або ў
    лесе, калі елі мёрзлую бульбу, каб не памерці ад голаду, і былі шчаслівыя ад
    таго, што выратаваліся ад смерці. Некаторыя з іх наогул апынуліся ў
    канцлагерах. Пра Трасцянец, Асвенцым і Бухенвальд чуў кожны беларус. Шмат
    дзяцей не вярнуліся ў свае сем’і, не змаглі радавацца міру на зямлі — іх жыцці
    былі абарваны. Але тым, каму ўдалося застацца ў жывых, будуць помніць пра гэта,
    пакуль б’юцца іх сэрцы.

    На Асіповіччыне, бадай, не знойдзеш таксама
    ніводнага населенага пункта, які б немцы пакінулі незаўважаным. Забіралі
    дзяцей, моладзь, грузілі ў вагоны і накіроўвалі каго куды. Большасць — у
    Германію. Вось і зімой 1942 года фашысты забралі з вёскі Коханаўка цяперашняга
    Карытнянскага сельсавета некалькі маладых дзяўчат і даставілі ў Бабруйск, каб
    потым адправіць у канцлагер.

    — Не магу да гэтай пары забыць тыя жудасныя дні,
    — гаворыць дрыжачым голасам Браніслава Віктараўна БЕЛАГУРАВА. — Немцы знішчылі
    многа людзей з нашай і суседніх вёсак. Мае родныя і блізкія таксама пацярпелі.
    Мама была паранена. Дзеці пахаваліся хто куды, каб вораг не знішчыў, сама ж не
    паспела гэтага зрабіць і апынулася ў ліку тых, каго павялі ў Бабруйск. Роспач,
    крыўда, слёзы — усё змяшалася разам… Потым вадзілі на допыт, білі, кармілі
    нейкай баландай. Праз некаторы час пагрузілі ў вагоны і кудысьці павезлі.
    Раніцай спыніліся. Памятаю немцаў у абмотках на нагах і на галовах. Далі нам
    карзіны, каб назбіралі торфу, відаць, цяплушку ацяпляць. Было сцюдзёна, ахова
    за намі не пайшла, і вырашылі мы ўцячы. На наша шчасце сустрэўся мясцовы
    чалавек з вёдрамі, які расказаў, дзе знаходзімся, дапамог знайсці дарогу
    дадому. Аказалася, ад’ехалі недалёка, таму мясціны ведалі добра. Стараліся
    ісці, каб не натрапіць на фашыстаў, на дарогу не выходзілі, усё больш лесу
    трымаліся. Мне пашанцавала больш, чым напарніцам. Рызыкнуўшы, вырашыла
    дабірацца ў родную вёску. Астатнія разам не пайшлі і, як пазней даведалася,
    нарваліся на немцаў і трапілі ў Германію. Мяне дома ўжо не чакалі сустрэць
    жывою, але, дзякуй Богу, лёс распара-дзіўся па-іншаму…

    Браніслава Віктараўна пасля вайны выйшла замуж,
    нарадзіла чацвёра дзяцей, увесь час працавала ў родным калгасе. За
    добрасумленную працу была ўзнагароджана ордэнам «Знак пашаны”. Да гэтай пары
    захоў-вае пажаўцелую ад часу паперку — мандат за № 412, які быў выдадзены ў
    1967 годзе як дэпутату Вярхоўнага Савета БССР. Яе памяць утрымлівае розныя
    моманты дэпутацкага жыцця — ад сустрэч з Пятром Машэравым і Сяргеем Прытыцкім
    да візітаў у працоўныя калектывы раёна. I ёй нясорамна было сустракацца з
    выбаршчыкамі — жыла і працавала сумленна.

    На жаль, здароўе апошнім часам не дазваляе
    жанчыне выязджаць за межы свайго сяла, але з аднавяскоўцамі сувязь па-ранейшаму
    падтрымлівае. З павагай адносяцца да старэйшай жыхаркі роднай Коханаўкі,
    школьнікі не забываюць павіншаваць са святам, родныя і блізкія атуляюць
    пяшчотай і клопатам. Памяць жа часта вяртае яе ў гады ліхалецця, не дае заснуць
    па начах. I, як напамін цяперашняму маладому пакаленню, вышэй узгаданы аповед.
    Каб не паўтарылася вайна.

    Ніна ВIКТОРЧЫК.

    Предыдущая статьяУрок мужнасці
    Следующая статьяНе дзеля славы

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....