16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    І ў навуцы ён — свой хлопец

    Популярное

    Аб тым, як чалавек прыходзіць у сваю прафесію,
    раённая газета пісала ўжо не раз. А вось пра шлях, які вядзе да звання
    кандыдата навук — рэдка: такіх людзей на Асіповіччыне толькі некалькі. І
    апошні, хто пераадолеў гэтую няпростую, але цікавую дарогу, — ураджэнец Ялізава
    Сяргей Сідарэнка, старшыня СВК «Калгас «Авангард”.

    З чаго ўсё пачалося? Маладога галоўнага
    заатэхніка, які прыйшоў на працу ў калгас «Беларусь” — цяперашняя «Бярэзіна” —
    пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, вельмі хвалявала і
    засмучала, калі на ферме гінулі маленькія цяляты. Сідарэнка хацеў вырашыць
    праблему не толькі ў асобна ўзятай гаспадарцы, але і дапамагчы спраўляцца з ёю
    іншым сельгаспрадпрыемствам — пытанне ж захавання пагалоўя актуальнае для
    многіх.

    Калі чалавек да чагосьці шчыра імкнецца, ён
    звычайна знаходзіць магчымасці, каб дасягнуць жадаемага. У 2006 годзе Сяргей
    Васільевіч паехаў з прапановай у навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі
    навук Беларусі па жывёлагадоўлі ў Жодзіна: маўляў, так і так, ёсць жаданне
    працаваць у такім кірунку. Так і стаў саіскальнікам навуковай ступені кандыдата
    сельскагаспадарчых навук.

    Скажаце, якім чынам можна было ператварыць
    звычайную ферму ў доследную пляцоўку? Аказваецца, пры жаданні гэта цалкам
    магчыма, што і было даказана на практыцы.

    «Прадукцыйнасць і натуральная рэзістэнтнасць
    цялят пры выкарыстанні малодзіва высокапрадукцыйных кароў” — так называецца
    работа, на якую было затрачана амаль 7 гадоў. На выдзеленых групах праводзіліся
    доследы, якія мелі мэтай рознабаковае вывучэнне ўплыву малодзіва на здароўе і
    інтэнсіўнасць росту цялят. Былі зроблены розныя высновы, у тым ліку і некалькі
    нечаканыя, якія перакрэслілі існуючыя стэрэатыпы: калі раней лічылася, што
    малодзіва валодае асаблівымі якасцямі на працягу 5-6 дзён, то доследным шляхам
    было ўстаноўлена, што толькі першыя яго порцыі найбольш каштоўныя і
    ўтрымліваюць самую вялікую колькасць імунаглабулінаў. Значыць, трэба было
    шукаць шляхі захавання малодзіва. Яго карова дае літраў 15, цяляці ў першыя
    суткі патрабуецца каля трох, а трэба гэты незвычайны прадукт выкарыстаць цалкам.
    Эфектыўныя метады былі знойдзены: малодзіва можна або замарозіць, або закісліць
    з дапамогай спецыяльнай закваскі.

    Да якіх яшчэ вывадаў прывялі даследаванні?
    Аказваецца, якасць яго залежыць ад узросту кароў: чым рагуля старэйшая, тым
    малодзіва лепшае; ад прадукцыйнасці жывёлы: чым больш карова дае малака, тым
    менш каштоўнае ў яе малодзіва. Усе даследаванні трэба было ажыццявіць,
    пераканацца ў іх даставернасці, сістэматызаваць і лагічна выкласці на паперу.
    Дарэчы, вышэйназваную тэму ў Беларусі распрацоўваў толькі Сідарэнка, і ім быў
    падрыхтаваны шэраг навуковых публікацый.

    І вось у сёлетнім студзені — абарона кандыдацкай
    дысертацыі, а ў красавіку — выступленне перад Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй
    Рэспублікі Беларусь, у складзе якой было каля дзясятка розных прафесараў.
    Шматлікія пытанні, дэталёвы разгляд работы і канчатковы вердыкт: вучоную
    ступень кандыдата сельскагаспадарчых навук прысвоіць!

    У планах маладога навукоўцы першым пунктам
    стаіць працягваць укараняць даследаванні ў практыку. Дарэчы, ужо мінулы год даў
    у «Авангардзе” нядрэнныя вынікі: на дзве сотні ўзрасла агульная колькасць
    цялят, у тым ліку і за кошт больш высокай іх захаванасці. Няма праблем і з
    прывагамі гадаванцаў.

     Сяргей
    Васільевіч мяркуе, што новыя даследаванні пакуль што пачакаюць: трэба крыху
    перавесці дух — навуковая работа адбірае нямала часу і сіл. Менавіта ёй быў
    прысвечаны кожны адпачынак на працягу некалькіх апошніх гадоў — хіба ж можна
    «ўрваць” якую хвіліну ў іншы час, працуючы ў сельскай гаспадарцы? Цяпер жа
    з’явіцца магчымасць больш увагі аддаваць жонцы і маленькаму сыну, якія і былі
    галоўнымі крыніцамі на-тхнення ў такі важны жыццёвы перыяд.

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....