16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    Эксклюзіў Выратавальная аперацыя

    Популярное

    У сакавіцкім выпуску «Вытокаў” («АК” № 26 ад
    23.03.12 «А ўздоўж дарогі…”) паведамлялася, што супрацоўнікі Нацыянальнай
    акадэміі навук Беларусі збіраюцца заняцца перасяленнем унесеных у Чырвоную
    кнігу раслін і жывёл, чые месцы існавання будуць знішчацца падчас рэканструкцыі
    аўтадарогі Мінск-Гомель, на тэрыторыі Асiповiцкага раёна.

    Узгаданая акцыя — першая такога кшталту ў нашай
    краіне! — была распачата 26 красавіка. Акрамя каманды навукоўцаў, якую
    ўзначальвалі загадчыкі сектара запаведнай справы ДНПА «Навукова-практычны цэнтр
    НАН Беларусі па біярэсурсах” Руслан Навіцкі і маніторынгу расліннага свету ДНУ
    «Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі” Аляксандр Суднік, у
    выратаванні папуляцый мядзведжай цыбулі, зубніцы клубняноснай і трытонаў
    грабенчатых прымалі ўдзел прадстаўнікі раённай экалагічнай інспекцыі,
    дарожна-будаўнічых арганізацый і валанцёры — юныя эколагі з СШ № 3 г.
    Асіповічы, удзельнікі экалагічнай асацыяцыі «Дзеля жыцця на Зямлі” (навуковы
    кіраўнік — Святлана Зайцава).

    Прыродаахоўны «дэсант” дзейнічаў па наступным
    плане: расліны выкопваліся і пераносіліся з небяспечнай зоны ў месцы, якія
    пасля завяршэння будаўнічых работ пераўтворацца ва ўскраіну лесу. З двух
    участкаў, размешчаных паблізу ад пасёлка Сасновы і вёскі Вялікая Гарожа, было
    пераселена каля 100 раслiн мядзведжай цыбулі і 20 экзэмпляраў зубніцы.
    Спецыялісты ўпэўнены, што гэтага дастаткова, каб перасаджаныя папуляцыі
    «зачапіліся” за новае месца і мелі магчымасць паспяхова развівацца.

    Паколькі падобнае перасоў-ванне праводзіцца
    ўпершыню, навукоўцы маюць намер зрабіць на «штучных плантацыях” пастаянную
    назіральную пляцоўку, на якой будзе весціся маніторынг стану ахоўваемых раслiн
    і вызначацца ўплыў аўтадарогі на іх развіц-цё.

    Што тычыцца трытонаў, то з-за сезонных
    асаблівасцей у паводзінах іх эвакуацыя аказалася справай намнога больш
    складанай і доўгай. Ранняй вясной было падрыхтавана 3 вадаёмы, у якіх створаны
    цалкам адпавядаючыя патрэбам гэтых земнаводных умовы існавання, а ў ноч з 25 на
    26 красаві-ка заолагі пачалі адлоў амфібій — яго даводзіцца весці ў прыцемках —
    і збор іх iкры.

    Прынамсі, шукаць кладкі трытонаў — у адрозненне
    ад дарослых асобін — спрактыкаванаму чалавеку не вельмі складана: самкі
    загортваюць іх у свайго роду «канверты”, якія робяць з перагнутых адмысловым
    спосабам лістоў паўводных раслiн. Калі ведаеш, як выглядаюць «калыскі”
    земнаводных, яны заўважаюцца без асаблівых намаганняў.

    За тры тыдні было пераселена каля 30 дарослых
    трытонаў і прыблізна 300 iкрынак. Па папярэдніх разліках — яны былі зроблены ў
    2010 годзе — асобін гэтага віду на агледжанай тэрыторыі павінна быць прыблізна
    100, але, верагодна, па нейкіх прычынах першапачатковая колькасць папуляцыі за
    гэты час зменшылася.

    Увогуле за выратаванне рэдкіх відаў трэба
    сказаць дзякуй дарожнікам, якія дакладна выканалі патрабаванні прыродаахоўнага
    заканадаўства і своечасова зрабілі ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе
    (АУНА) право-дзімых работ. Спытаецеся, за што хваліць будаўнікоў, якія ўсяго
    толькі не парушылі Закон Рэспублікі Беларусь «Аб экалагічнай экспертызе”? Ды
    хаця б за тое, што іх калегамі пры рэканструкцыі шашы Мінск-Магілёў і
    рэалізацыі шэрагу іншых буйнамаштабных дарожна-будаўнічых праектаў працэдура
    АУНА — у частцы ўздзеяння на жывёльны i раслiнны свет — увогуле не
    праводзілася, таму памер наносімай ахоў-ваемым відам шкоды застаецца
    невядомым…

    Зміцер КАЛЯДА.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....