16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    "Дамскі тата", ці Шчаслівы бацька Уладзімір Грынько

    Популярное

    Прыгожая, дагледжаная хата на вуліцы Вязычына
    адразу кідаецца ў вочы. Акуратна падрэзаныя таполі, фігуркі лебедзяў уздоўж паркана.
    Калодзеж у двары. Сасна пад акном. Свежаўзараны агарод. Садовыя дрэвы ў
    квецені. I веснавыя спевы птушак. Хараство, якое пануе толькі ў першай палове
    мая. Нават не засмучаюць надакучлівыя камары.

    Душа Уладзіміра Аляксандравіча радавалася, бо
    якраз у гэты дзень пасадзілі бульбу. А для вясковага гаспадара з гэтага моманту
    пачынаецца новы працоўны сезон, які, па сутнасці, не завяршаецца, можа, толькі
    ўзімку крыху меней работы.

    Яшчэ адной нагодай для радасці стаў прыезд
    малодшай дачушкі Русланы з далёкага Каўказа.

    У сям’і Грынько выраслі тры дачкі. «Дамскі
    тата — так мяне называлі калегі», — з усмешкай успамінае Уладзімір
    Аляксандравіч.

    Дарэчы, гаспадар ад-працаваў 32 гады
    механі-затарам у калгасе «Усход». Таму бацьку дзеці бачылі толькі
    позна ўвечары. Раніцою, калі яны прачыналіся, тата быў ужо далёка ў полі.
    Затое, калі выдаваўся выхадны дзень, ён вёў дачок у лес, на рэчку. Гэтыя
    прагулкі яны ўзгадваюць і цяпер.

    У Вязычын Уладзімір Грынько трапіў пасля вайны.
    А нарадзіўся ён у вёсцы Лазовае. Калі пачалася акупацыя, хлопчыку было толькі 4
    гады, але яркія эпізоды ваеннага ліхалецця памяць занатавала назаўжды. Як
    ворагі спалілі вёску, хацелі расстраляць людзей. Маці з трыма маленькімі хлопчыкамі
    — браты былі маладзей Уладзіміра — хавалася ў лесе. Людзі рабілі зямлянкі,
    ствараючы грамадзянскі лагер непадалёк ад партызан: так было больш надзейна.

    А потым перабраліся да бабулі ў Вязычын. Тут і
    паставілі хату. Хлопец скончыў мясцовую пачатковую школу, затым хадзіў у
    Свіслацкую. Але доўга вучыцца не было часу. Рана стаў працаваць у калгасе.

    16 жніўня 1956 года прызвалі на службу. Каранцін
    прайшоў у танкавым палку пад Пружанамі, а затым трапіў аж у Германію ў
    артылерый-ска-зенітны полк, потым — у Калінінград. У арміі юнаку падабалася,
    хацеў там застацца, але дома хварэла маці, патрабавалася дапамога. Была і яшчэ
    адна нагода зняць салдацкую гімнасцёрку: любая дзяўчына Галя з суседняй
    Малінаўкі, з якой сябравалі два гады, і якая верна чакала хлопца з войска на
    працягу трох гадоў.

    Вярнуўшыся дадому, Уладзімір пайшоў працаваць у
    калгас трактарыстам. Збудавалі хату, якая паступова стала напаўняцца дзіцячымі
    галасамі.

    Неўпрыкмет прабеглі зімы і вёсны, адна за адной
    пайшлі ў свет дочкі. Старэйшая Iрына ўладкавалася ў Мінску, займаецца вельмі
    неабходнай справай вяртання людзей да жыцця: працуе рэаніматолагам. Руслана —
    спецыяліст па бібліятэчнай справе ўпраўлення адукацыі, Людмілу ў Асі-повічах
    ведаюць амаль усе: яна кіруе хорам ветэранаў, выступае на розных раённых
    святах, многа робіць для захавання музычнай спадчыны беларусаў. Дзядулю радуюць
    чацвёра ўнукаў, тры з якіх — таксама дзяўчынкі.

    Праводзячы да веснічак, гаспадар паказаў на
    таполі і усміхнуўся: «Пасадзілі мы іх 30 снежня(!) 1968 года. Як бачыце,
    прыняліся і вось ужо колькі гадоў радуюць вока. Раней тут нават совы жылі. I
    няпраўда, што днём яны не бачаць, арыентуюцца, як мае быць».

    На развітанне дачка Руслана сказала:
    «Хтосьці з вялікіх адзначыў, што жанчына шчаслівая тады, калі яна бачыць
    бляск у вачах свайго таты. Што гэта менавіта так, я сама пераканалася».

    Предыдущая статья«Мы хлеба горбушку — и ту пополам…»
    Следующая статьяПОЗДРАВЛЯЕМ!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....