15.9 C
Осиповичи
Среда, 16 июня, 2021
Еще

    Асіповіччына: усе “колеры” народнай творчасці

    Популярное

    Фестываль народнай творчасці «Веснавыя колеры”,
    які прайшоў 19 мая ў гарадскім парку, у
    чарговы раз даказаў: народная творчасць — гэта не толькі даніна гісторыі і
    традыцыям, але і захапленне шматлікіх людзей, песні, танцы і музыка, якія здольны па-добраму здзівіць і парадаваць слухачоў.

    2012 год стаў для «Веснавых колераў” юбілейным:
    ужо дваццаты раз фестываль дэманструе шырокай публіцы творчы патэнцыял
    разнастайных калектываў з усяго раёна. І не толькі нашага: на гэты раз паказаць
    уласнае майстэрства прыехалі гурты і майстры з Бабруйска, Клічава, Глуска і
    Старых Дарог.

    Сумаваць не прыходзілася: «Асіповіцкі кірмаш” і
    «Горад майстроў” з самай раніцы пачалі радаваць наведвальнікаў свята.
    Пачаставацца беларускімі прысмакамі на «падворках” вясковых клубных устаноў,
    набыць вырабы мясцовых майстроў ганчарнай, ткацкай і іншай справы, паглядзець
    шматлікія карціны нашых мастакоў — выбар у гасцей свята быў шырокі. Не забыліся
    арганізатары і пра маленькіх наведвальнікаў, для якіх працавала некалькі атракцыёнаў.

    Крыху пазней пачаліся конкурсныя выступленні
    ўдзельнікаў фестывалю. Больш за 90 музычных, танцавальных, інструментальных
    калектываў, выканаўцаў і майстроў з Асіповіч-чыны і іншых куткоў вобласці
    раскрылі гледачам усё ха-раство народнай і эстраднай творчасці. Песні павольныя
    і хуткія, з танцамі і без, на розны лад, матыў і густ гучалі ў суботні дзень са
    сцэны на працягу больш пяці гадзін. Паралельна ладзіўся канцэрт на пляцоўцы
    каля рэстарана «Пралеска” — там можна было пачуць выступленні інструментальных
    калектываў, а аматары тэатральнага мастацтва маглі ўбачыць прадстаўленні
    асіповіцкіх акцёраў на тэатральнай пляцоўцы.

    Аўтарытэтнае журы вы-значыла лепшых выканаўцаў,
    танцораў, акцёраў і майстроў, якія атрымалі дыпломы і падарункі. «Веснавыя
    колеры” ўрачыста закрылі, але ўражанні ад свята беларускай творчасці і культуры
    надоўга застануцца ў памяці гасцей фестывалю. Як мі-німум — да наступнага года.

    Пасля ж узнагароджання святочная праграма
    доўжылася да самага вечара.

    Таццяна ГАНЧАРОНАК.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....