16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще
    Array

    «АСІПОВІЦКІ КРАЙ»: вышэй узнагароды няма!

    Популярное

    Асіповіцкая «раёнка” нарадзілася 10 чэрвеня 1931
    года, але для мясцовых журналістаў цяпер і 4 мая назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю:
    менавіта ў гэты дзень газета атрымала дзве самыя высокія прафесійныя ўзнагароды
    — абласную і рэспубліканскую.

    Напачатку напярэдадні Дня друку ў Магілёве
    прайшла ўра-чыстая цырымонія ўшанавання лепшых рэдакцый дзяржаўных выданняў і
    спецыялістаў у галіне СМІ і паліграфіі па выніках работы за 2011 год.

    Узнагароды атрымалі больш за 90 чалавек. І, як
    адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, сродкі масавай
    інфармацыі адыгрываюць выключную ролю ў развіцці грамадства, а прафесіяналізм,
    кампетэнтнасць, аператыўнасць у падачы інфармацыі, тэхналагічная аснашчанасць
    журналістаў вызначае ўзровень развіцця і вобласці, і краіны.

    Калектыў «АК” дагэтуль ужо тройчы вызначаўся
    сярод прафесіяналаў Магілёўшчыны: у 2006 годзе — другое месца, у 2008 — першае,
    у 2009 — трэцяе. І вось — зноў прыемная навіна: пераможцам сёмага абласнога
    спаборніцтва сярод раённых газет названа менавіта наша выданне — «Асіповіцкі
    край”!

    А потым у Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся
    лепшыя журналісты рэспублікі, дзе пераможцам урачыста ўручылі дыпломы і
    памятныя знакі-сімвалы VIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая
    Літара”. Заснавальнікам яго выступае Міністэрства інфармацыі, і сёлета для
    ўдзелу ў прафесійным спаборніцтве «акул пяра” было пададзена каля 250 заявак,
    прычым больш сотні іх прыйшло менавіта з рэгіёнаў.

    Наша газета на такі высокі форум у сталіцу
    патрапіла ўжо ў чацвёрты раз. І калі ў 2006, 2010 і 2011 гадах мы былі ў ліку
    прызёраў галоўных прафіспытаў беларускіх газетчыкаў, то зараз вярнуліся
    адзінымі з калег па цэху Магілёўшчыны ў рангу пераможцаў: выданне прызнана
    мацнейшым сярод раённых, гарадскіх і шматтыражных друкаваных СМІ ў намінацыі
    «Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі”! Намінантамі з газет вобласці
    сталі яшчэ «Могилевские ведомости”, «Бабруйскае жыццё” і шматтыражка «Трудовая
    слава” ААТ «Магілёўхімвалакно”.

    «Вельмі важна, каб журна-лісты разумелі сілу
    друкаванага слова і адказнасць за яго”, — сказаў першы намеснік кіраўніка
    Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Радзькоў, адзначаючы
    «імяніннікаў”. І пад-крэсліў, што не менш важна мудра карыстацца сваімі
    прафесійнымі навыкамі для паляпшэння жыцця ў краіне.

    Летась «раёнка” адзначыла 80-годдзе, за час
    існавання атрымала нямала розных узнагарод, і вось — пакарэнне новай вышыні…
    Добра разумеем, што спачываць на лаўрах не час, што нас і наперадзе чакае
    штодзённая карпатлівая работа. Розных задум-праектаў хапае, вакол — надзейныя
    сябры і памочнікі, а значыць, лепшыя матэрыялы наперадзе, і іх чытачы
    абавязкова ўбачаць.

    «АК” — наша агульная газета, і яе поспех —
    поспех усіх. Будзем жа і надалей заўсёды разам, паважаныя землякі!

     

    Предыдущая статьяПОЗДРАВЛЯЕМ!
    Следующая статьяЮбілей — у слаўны дзень

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....