16.8 C
Осиповичи
Четверг, 17 июня, 2021
Еще

    ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”: правільны рух — НАПЕРАД

    Популярное

    Крыху гісторыі

    Кожнае прадпрыемства мае сваю адметную кропку
    адліку. Для ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод” лёсавызначальным аказалася
    рашэнне № 750 выканкама Асіповіцкага райсавета дэпутатаў працоўных «Аб
    мерапрыемствах па пашырэнні вытворчасці мясцовай харчовай прамысловасці” ад 10
    мая 1947 года, дзе значылася, што ў мэтах далейшага развіцця мясцовай
    прамысловасці раёна, павелічэння выпуску харчовых тавараў і паляпшэння
    забеспячэння імі насельніцтва раённы выканаўчы камітэт Савета дэпутатаў
    працоўных рашыў: прасіць выканаўчы камітэт Бабруйскага абласнога Савета
    дэпутатаў працоўных дазволіць арганізацыю гархарчкамбіната ў г.Асіповічы.
    Архіўная выпіска з пратакола № 10 пасяджэння выканкама Бабруйскага абласнога
    Савета дэпутатаў працоўных ад 19 мая 1947 года гаворыць, што аддзел харчовай
    прамысловасці абавязаны адкрыць у Асіповічах гархарчкамбінат, выдаткаваўшы
    абаротныя сродкі ў суме 15.000 тыс. рублёў, а Асіповіцкі райвыканкам павінен
    выдзеліць памяшканне для размяшчэння цэхаў… Па ўспамінах ветэранаў
    прадпрыемства, на новым заводзе некалі выпускалі розныя безалкагольныя напоі,
    квас, тут працавалі цэхі кандытарскі і для сушкі агародніны. Цэх па
    перапрацоўцы плодаагародніннай прадукцыі, які дзейнічае зараз, быў уведзены ў
    строй у 70-х гадах мінулага стагоддзя.

    Дзень сённяшні

    На якім этапе развіцця знаходзіцца
    прадпрыемства, прайшоўшы 65-гадовы шлях? За мінулы год вытворчасць павялічылася
    на 26%, за І квартал бягучага года валавы выпуск прадукцыі ўзрос больш, чым на
    40% у супастаўных цэнах. Галоўныя цяперашнія плюсы — прадпрыемства працуе
    стабільна, без перабоеў, асартымент уключае не толькі традыцыйныя закаткі, але
    і пастаянна абнаўляецца, улічваючы густы сучаснага патрабавальнага пакупніка.
    Так, напрыклад, у бліжэйшай будучыні тут плануецца выпускаць разнастайныя
    канфіцюры ў поліэтыленавых міні-ўпакоўках. Без пошуку новых рашэнняў утрымацца
    на плыву ў цяперашні час проста немагчыма. Частка прадукцыі — агуркі
    марынаваныя, павідла, буракі, салянкі, соус таматны — адолела нялёгкі шлях да
    атрымання мытнай дэкларацыі, гэтым самым даўшы заводу права рабіць пастаўкі не
    толькі на ўнутраны, але і на знешні рынкі.

    У першую чаргу — надзейнасць

    ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод” — надзейны
    партнёр. Менавіта гэтую якасць і лічыць асноўнай дырэктар прадпрыемства Анатоль
    Дрывіцкі. Гэта ў многім і вызначае канцэпцыю маркетынгавай работы.
    Прадпрыемства супрацоўнічае на розных умовах. Напрыклад, зараз тут
    перапрацоўваюцца буракі, якія пастаўляюцца на давальніцкай аснове са сталічнай
    гандлёвай базы «Партызанская”. Працэс гэты працаёмкі: леташняя сыравіна
    патрабуе самага пільнага агляду і асаблівай акуратнасці, але ж умовы
    ўзаемадзеяння вырабніка кансерваванай прадукцыі задавальняюць: перадаплата,
    гарантыйны збыт. Калі заказчыкам выгадна, напрыклад, атрымліваць тое ж павідла
    ў тары вялікага аб’ёму, завод таксама ідзе насустрач: менш затрат, звязаных са
    слоікамі. Дарэчы, прадукцыя пастаўляецца ў шматлікія ўстановы аховы здароўя,
    сістэмы адукацыі, ваенныя часці. Гэтым і сказана, якой яна павінна быць якасці.

    Сезон за сезонам

    Работа перапрацоўшчыкаў заўсёды мае сезонныя
    адметнасці. Так, толькі сёлетняй вясною сышло з канвеера кансервавага завода
    каля 100 тон купажыраванага бярозавіку. Дарэчы, менавіта на выпуск сокаў і
    нектараў часцей за ўсё наладжваецца лінія. У хуткім жа часе яе зоймуць
    марынаваныя агуркі. Як толькі землякі пачнуць здаваць сабраныя ў лесе чарніцы,
    у садах саспеюць парэчкі, асноўным клопатам стане перапрацоўка ягад.

    Калі рухацца, то толькі наперад

    Безумоўна, наш кансервавы завод пакуль не можа
    паўнавартасна канкурыраваць з аналагічнымі буйнымі прадпрыемствамі, як,
    напрыклад, у Ляхавічах, Быхаве, якія, атрымаўшы значную дзяржаўную падтрымку ў
    рамках рэалізацыі дзяржпраграм, ажыццявілі сур’ёзныя рэканструкцыі, адбылося іх
    пераабсталяванне. Нягледзячы на тое, што ў асіповіцкага перапрацоўшчыка
    гародніны не самыя прывабныя зарплаты і глабальнай «тэхнічнай рэвалюцыі” пакуль
    не адбылося, змяненні да лепшага маюць быць. Так, летась тут была праведзена
    мадэрнізацыя і рамонт кацельні, надзелена пэўная ўвага складу сыравіны і
    бытавым памяшканням. Добрай ацэнкі заслугоўвае лабараторыя, дзе ўстаноўлена
    новае абсталяванне: тэрмастат, PH-метр і іншыя прыборы. Як кажа вядучы
    інжынер-хімік Галіна Лапко, якая на прадпрыемстве працуе ўжо чвэрць стагоддзя,
    без сучаснага лабараторнага абсталявання наўрад ці ўдасца ажыццяўляць належны
    рознаўзроўневы кантроль. З кожным годам тут укараняюцца сучасныя метады
    даследавання, якія даюць магчымасць выпускаць цалкам бяспечную для здароўя
    прадукцыю. Пільна правяраюцца і сыравіна, і тара, і гатовыя вырабы.

    «Я працую на кансервавым»…

     Значны
    ўклад у развіццё прадпрыемства на працягу многіх гадоў уносяць начальнік цэха
    Ганна Астрэйка, бухгалтар Таццяна Басалыга, загадчыца аддзела маркетынгу Галіна
    Закатава, вадзіцель Уладзімір Кандрацюк, слесар Генадзь Рудзько, майстар цэха
    Ірына Паўловіч, кладаўшчыца Ірына Кірыновіч, варшчыца Тамара Пятніца і многія
    іншыя. Усяго ж на заводзе зараз шчыруюць 60 чалавек, і ім не сорамна сказаць:
    «Я працую на кансервавым”…

    Валянціна КОРБАЛЬ.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    «Чароўная граніца». Смотрим видео и наслаждаемся красотой Беларуси

    Государственный пограничный комитет Республики Беларусь совместно с фолк-этно группой PANI malala создали проект «Чароўная граніца».

    В Осиповичском районе идет заготовка кормов

    У сельгаспрадпрыемствах раёна адказная пара — на сенажацях разгарнулася касавіца

    В Осиповичах молодые военнослужащие приняли присягу

    Мінулай суботай у часцях Узброеных Сіл краіны ваенна-служачыя, прызваныя на тэрміновую службу, прымалі прысягу. Што незвычайна — маладое папаўненне ўдзельнічала ва ўрачыстай цырымоніі ў новай параднай форме, відавочнае адрозненне якой — галаўны ўбор. Гэта берэт цёмна-аліўкавага колеру.

    Кино, которого уже никогда не снимут

    Накануне 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны есть повод вспомнить о кинофильмах, изображающих боевые действия в очень необычном ракурсе

    Фотозагадка для осиповчан

    Фотозагадка "А из нашего окна площадь Красная видна! А из вашего окошка только улица немножко" — с детства помним эти строки из стихотворения Сергея Михалкова....