-1.4 C
Осиповичи
Понедельник, 30 марта, 2020

Экалагічная сцежка па карытнянскай зямлі

Популярное

Шесть рабочих дней предстоит на этой неделе

На этой неделе в Беларуси будет шесть рабочих дней. Суббота 4 апреля будет рабочей. Это следует из постановления Совета министров Беларуси "О переносе рабочих дней в 2020 году".

Ездишь на квадроцикле? Не нарушай!

С учётом актуальности проблемы нарушений законодательства водителями мотовездеходов (квадроциклов), связанных с их движением по автомобильным дорогам, засеянным полям и иным насаждениям, Госавтоинспекция Осиповичского района требует от владельцев и водителей соблюдать установленные правила.

Осиповичская дистанция пути информирует

В период с 24.03.2020 по 06.04.2020 в Осиповичской дистанции пути организовано проведение декады «Дети и безопасность»

Осиповичский железнодорожник Петр Панасюк награжден орденом Почёта

Осиповичский железнодорожник Петр Панасюк недавно к своим званиям "Выдатнік Беларускай чыгункі" и "Почетный железнодорожник" добавил орден Почёта. Такой высокой наградой государство оценило его доблестный труд на благо родного предприятия и в целом всей железнодорожной отрасли страны.

«Карытняншчына — унікальны куток» —
такую назву носіць экалагічны маршрут, распрацаваны ў мясцовай СШ. Ён знаёміць
з гісторыяй паселішча, якая налічвае некалькі стагоддзяў, прыгожымі мясцінамі,
слаўнымі сучаснікамі.

Экалагічная сцяжынка, якая бярэ свой пачатак ад
школы, вядзе да помніка землякам, што загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Іх
амаль дзве сотні, вучні памятаюць пра герояў, наведваюць гэта святое месца,
да-глядаюць яго.

Потым шлях ляжыць да куточка, які мае
ўзнёсла-рамантычнае імя «Салаўіны рай» і вабіць сваёй
прыродна-рукатворнай прыгажосцю. Тут хараство ландшафту і расліннага свету
спалучаецца з цудоўнай сажалкай, а дагледжаныя дамы з арыгінальным надворным
дызайнам, два з якіх з’ўляюцца і аграсядзібамі з паэтычнымі назвамі
«Лявоніха» і «Зялёныя вербы», дапаўняюць прыродны ансамбль.
Непадалёк цурчыць крынічка, якая радуе сваёй чыстай вадою.

Далей сцежка прыводзіць да буслянкі. Людзі
здзіўляюцца прывязанасці птушак да роднай мясціны. Раней буслы гняздзіліся на
старой ліпе, якая з-за даўнасці ўжо прадстаўляла небяспеку. Каб дрэва ў
непагадзь не ўчыніла бяды, яго зрэзалі. Птушкі, калі прыляцелі ўвесну, доўга
кружылі вакол знішчанага жытла, а потым здагадаліся звіць гняздо непадалёку на
тэле-графным слупе.

Маршрут працягваецца праз стары парк пейзажнага
тыпу — былую маёмасць памешчыкаў Вайніловічаў. Паслухаўшы самотнае шалястанне
лістоты, можна ўявіць падзеі, сведкамі якіх былі моцныя і велічныя з вы-гляду
дрэвы, дакрануцца да кавалачка даўніны. Тут жа — магіла Невядомага салдата.

Наступны пункт прыпынку — пахаванне салдат
Крымскай коннай дывізіі. І — канцавая кропка маршруту: царква ў гонар іконы
Божай Маці ва ўрочышчы Прошча.

Працягласць экалагічнага маршруту,
распрацаванага педагогам сацыяльным Людмілай Рафаэлян, залежыць ад узросту
дзяцей. Школьнікі з цікавасцю праходзяць па знаёмых сцяжынках, паглыбляючы веды
і аглядаючы па-новаму звыклыя мясціны. Госці вёскі таксама з вялікім інтарэсам
знаёмяцца з яе гісторыяй.

Іна Заскевіч.

 

Предыдущая статьяОСИПОВИЦКИЙ РАЙОН: обратная связь
Следующая статья"Лучший ученик"

Реклама

Последнее

Ездишь на квадроцикле? Не нарушай!

С учётом актуальности проблемы нарушений законодательства водителями мотовездеходов (квадроциклов), связанных с их движением по автомобильным дорогам, засеянным полям и иным насаждениям, Госавтоинспекция Осиповичского района требует от владельцев и водителей соблюдать установленные правила.

Лукашенко принял с докладом силовиков по ситуации в Вооруженных Силах и реагированию на учения НАТО

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял сегодня с докладом государственного секретаря Совета безопасности Андрея Равкова, министра обороны Виктора Хренина и начальника главного разведывательного управления - заместителя начальника Генерального штаба Вооруженных Сил Павла Тихонова

Шесть рабочих дней предстоит на этой неделе

На этой неделе в Беларуси будет шесть рабочих дней. Суббота 4 апреля будет рабочей. Это следует из постановления Совета министров Беларуси "О переносе рабочих дней в 2020 году".

Беларусь отлично справляется с коронавирусом — представитель ВОЗ

Беларусь отлично справляется с коронавирусом на данный момент. Об этом в программе "Контуры" на телеканале ОНТ заявила официальный представитель Всемирной организации здравоохранения Маргарет Харрис, сообщает БЕЛТА.

Жительница Осиповичского района Ольга Герасимович войну помнит очень хорошо

Для яе яна пачалася з полымя і выбухаў. Салдаты адной з нашых часцей узрывалі тое, што не маглі эвакуіраваць, а захопнікі, праходзячы праз вёску, падпалілі некалькі саламяных дахаў і забілі каля 40 чалавек. З тыдзень людзі жылі амаль на лініі фронту, не ведаючы, дзе шукаць паратунку.