15.7 C
Осиповичи
Вторник, 7 апреля, 2020
Еще

    Асіповіччына: у пошуку правільных шляхоў

    Популярное

    В Осиповичском районе выявлены случаи коронавирусной инфекции

    По сообщению Осиповичского районного центра гигиены и эпидемиологии, в Осиповичском районе зарегистрированы случаи коронавирусной инфекции.

    Город Осиповичи преображается

    Вясна — пара аднаўлення. Як у прыродзе, так і ў населеных пунктах. Сёлета на вуліцах райцэнтра асабліва актыўна пачаліся рамонтныя работы, вядзе іх УКП ЖКГ

    Утвержден порядок взаимодействия органов госуправления по обеспечению соблюдения самоизоляции

    Утверждена инструкция о порядке взаимодействия органов государственного управления и иных организаций по обеспечению соблюдения мер самоизоляции лицами, прибывшими в Беларусь из стран, в которых регистрируются случаи инфекции COVID-19. Это предусмотрено постановлением Минздрава, МВД и Госпогранкомитета от 2 апреля №27/73/4, которое сегодня официально опубликовано на Национальном правовом интернет-портале

    На справаздачна-выбарны сход СВК «Калгас «Ясень”
    сабраліся і цяперашнія працаўнікі сельгаспрадпрыемства, і ветэраны працы, шэфы
    гаспадаркі, проста вяскоўцы.

    Старшыня СВК «Калгас «Ясень” Пётр Сашчэка назваў
    асноўныя эканамічныя паказчыкі мінулага года: было вырашчана 1.996 тон зерня
    пры ўраджайнасці на ўзроўні раённай — 32 цэнтнеры з гектара, цукровых буракоў —
    3.169 тон, што больш за папярэдні перыяд амаль на 1.000 тон, аднак з меншай за
    сярэднераённую аддачай з гектара. Галоўная праблема ў ясенскім раслінаводстве
    на сёння — адсутнасць насення пшаніцы. З-за таго, што свой насенны матэрыял мае
    нізкую ўсходжасць, гаспадарцы давядзецца нямала сродкаў аддаць на закуп
    патрэбнага насення. І гэта трэба рабіць без прамаруджвання: вясна чакаць не
    будзе.

    Аб тым, што тут недастаткова эфектыўна
    развіваецца малочны кірунак, гавораць невысокія надоі: атрымалі 3.623 кілаграмы
    малака ад каровы, што значна ніжэй не толькі за раённы паказчык 4.761, але і за
    свой папярэдні: у 2010 го-дзе надаілі па 4.336 кілаграмаў. Магчыма, адной з
    прычын з’яўляецца адсутнасць спецыялістаў — у гаспадарцы зараз няма ветурача і
    заатэхніка. Хоць кадравая работа ў агульным вядзецца нядрэнна: праводзяцца
    гутаркі са старшакласнікамі, а студэнтам, якія ўжо вучацца па накіраванні
    «Ясеня”, штомесяц выплачваецца дадатковая стыпендыя, якая зараз складае 300
    тысяч рублёў.

    Што робіць гаспадарка для паляпшэння свайго
    эканамічнага становішча? Напрыклад, каб аднавіць статак, узяты крэдыт на
    набыццё буйной рагатай жывёлы. Набыта 80 галоў цялушак, якія пры добрым
    раскладзе восенню будуць пакрыты, а на наступны год пойдуць на камплектацыю
    новай фермы ў Заельніку, дзе ацеляцца і будуць даваць малако. За ўзятыя грошы
    плануецца набыць і 120 бычкоў для адкорму. Дарэчы, з адкормам жывёлы справы
    ідуць нядрэнна: сярэднясутачныя прывагі гадаванцаў за мінулы год склалі 696
    грамаў, што вышэй за сярэднераённы паказчык.

    Назваў старшыня калгаса і іншыя шляхі павышэння
    эфектыўнасці гаспадарання: павелічэнне надояў ад каровы і колькасці малака
    гатунку «экстра”, дасягненне большых прываг на асобных групах буйной рагатай
    жывёлы.

    На сходзе былі зацвер-джаны справаздачы
    фінансавая, рэвізійнай камісіі, а таксама бізнес-план на 2012 год. Колькі
    прадукцыі плануецца атрымаць сёлета? Калі будзе дасягнута плануемая
    ўраджайнасць 34 цэнтнеры з гектара, то ў сукупнасці гаспадарка атрымае 2.252
    тоны зерня, цукровых буракоў трэба вырасціць 3,5 тысячы тон, бульбы — 345 тон,
    атрымаць рапс ураджайнасцю 20 цэнтнераў на круг. Сярэднясутачныя прывагі БРЖ
    павінны адпавядаць 750 грамам, на карову трэба надаіць 4.200 кілаграмаў малака.
    Пры такой раскладцы рэнтабельнасць гаспадаркі складзе 28%.

    Начальнік райсельгасхарчу Міхаіл Поклад
    расказаў, як ідуць справы ў сельгасгаліне раёна, аб дзяржаўнай падтрымцы
    сельгас-прадпрыемстваў. Адзначыў, што «Ясень” з урадлівасцю глебы 32,1 бала
    можа мець лепшыя аграрныя вынікі. І падкрэсліў, што многае ў рабоце залежыць ад
    механізатараў: і сяўба, і корманарыхтоўка, і догляд за палямі, і ўборка.
    Механізатары добрыя ёсць, значыць, можна чакаць лепшых вынікаў.

    На сходзе старшынёй калгаса ў чарговы раз быў
    абраны Пётр Сашчэка. Хоць і не абыходзіцца ў гаспадарцы без цяжкасцей, але
    кіруе ёй чалавек вопытны, дасведчаны ў сваёй справе.

    Лепшыя працаўнікі СВК — аператары машыннага
    даення Святлана Кандратовіч, Ірына Савіна, Валянціна Лосева, жывёлаводы Алег
    Сідаровіч, Тэзегюль Губадава, Дзмітрый Вароніч, а таксама калектыў
    фермы-комплексу вёскі Заельнік — атрымалі напрыканцы сходу граматы ад гаспадаркі
    і прэміі.

    Пасля афіцыйнай часткі калгаснікаў чакаў канцэрт
    мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны мясцовым СДК.

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Реклама

    Последнее

    Осиповичский РОВД информирует

    На территории района в текущем году зарегистрировано 25 краж, совершенных с проникновением в жилище

    Разыскивается место захоронения

    На сайт "Электронная книга "Память. Осиповичский район (pamyat.osipovichi@gmail.com) поступило несколько писем с просьбой помочь в установлении мест захоронения родственников, погибших во время Великой Отечественной...

    Осиповчане приняли участие в I Республиканском краеведческом форуме

    У I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме, што прайшоў нядаўна ў сталіцы, актыўны ўдзел прынялі і нашы землякі.

    О работе в ООО «Осиповичигазстрой» рассказывает Ирина Жордочкина

    За плячыма мае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.

    Краевед Владимир Зорин — Чекист, Чиновник, Человек

    Вместо предисловия В прошлом году исполнилось 110 лет со дня рождения Владимира Павловича Зорина. В хронику региона он вошел как краевед, автор книг по новейшей...