1.1 C
Осиповичи
Пятница, 4 декабря, 2020
Еще

    Зроблена — НЯМАЛА, наперадзе — ЯШЧЭ БОЛЬШ

    Популярное

    Назначение пенсий лицам, имеющим стаж работы на территории Литвы и Латвийской Республики

    Пенсионное обеспечение лиц, проживающих на территории Республики Беларусь и имеющих стаж работы на территории Литовской Республики после 1 января 1992 г., осуществляется с учётом...

    Коротко о разном. Осиповичи

    Справаздачна-выбарная канферэнцыя ветэранаў чыгуначнага вузла прайшла на днях. Старшынёй савета ветэранаў працаўнікоў стальной магістралі зноў выбраны Аляксандр Яраш.

    В детском саду № 11 «Звездочка» занятия «Экология» проходят в собственной оранжерее

    — Навакольны свет выступае разнастайнай крыніцай ведаў для дзяцей. Жыццёва неабходна вучыць іх з ранняга ўзросту беражліва і ўважліва ставіцца да прыроды, — упэўнена выхавальнік групы “Сонейка” Алена Скобнікава. — Зацікавіць дашкольнікаў гэтай тэмай можна, дазваляючы ім актыўна ўдзельнічаць у працэсе.

    Богданович: белорусские атлеты хотят выступать только под национальным флагом

    Белорусские атлеты хотят выступать только под национальным флагом. Такую точку зрения высказал олимпийский чемпион 2008 года в Пекине в гребле на каноэ Александр Богданович, который поддержал своей подписью открытое обращение к международной и белорусской общественности, сообщили БЕЛТА в пресс-службе НОК Беларуси.

    Заўтра ў раённым Цэнтры культуры збяруцца лепшыя з лепшых — пераможцы раённага спаборніцтва за высокія паказчыкі ў эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці Асіповіччыны ў 2011 годзе. Такія запамінальныя буйныя мерапрыемствы ў нас праводзяцца даўно — і гэта добра: чалавек заўсёды павінен адчуваць, што яго працу і бачаць, і па заслугах ацэньваюць.
    Як жа спрацаваў раён у першы год пяцігодкі, якія задачы трэба вырашыць цяпер? Вось меркаванне старшыні райвыканкама Пятра Яфімавіча ШУКАЛОВІЧА:
    — Ва ўсе часы галоўным багаццем нашага краю былі і застаюцца працавітыя, таленавітыя і гасцінныя людзі, таму на злёце і выкажам шчырыя словы падзякі людзям за іх добрасумленную працу.
    Аснова эканомікі раёна — прамысловасць, і дзейнасць гэтага комплексу была накіравана на захаванне наяўнага вытворчага патэнцыялу і яго далейшае развіццё, павелічэнне аб’ёму выпускаемай прадукцыі, стварэнне новых працоўных месцаў. Усе прамысловыя прадпрыемствы забяспечылі значны рост аб’ёмаў вытворчасці, далейшае развіццё атрымала знешнеэканамічная дзейнасць, працягваліся працэсы тэхпераўзбраення і мадэрнізацыі вытворчасці, паляпшэння якасці і пашырэння асартыменту прадукцыі.
     За год у эканоміку раёна інвесціравана 599 млрд. рублёў — 161% да ўзроўню 2010 года, і пра буйныя інвестыцыйныя праекты, звязаныя з вагонабудаўнічым заводам, малочным камбінатам і парфумерна-касметычнай фабрыкай «Сонца» ўжо добра вядома не толькі ў рэгіёне, а і за яго межамі.
    Значна прыбавіў і такі сектар эканомікі, як малое прадпрымальніцтва: сёння ў гэтай сферы задзейнічаны ўжо больш за 3 тысячы чалавек — каля 10% усяго працаздольнага насельніцтва раёна, а ўсяго за год малым бізнесам сфарміравана 18% паступленняў у бюджэт.
    Нядрэнна спрацавалі і другія — працаўнікі палёў і ферм, транспарту і сувязі, гандляры і бытавікі, работнікі культуры, медыцыны і адукацыі, шмат перамог атрымалі нашы каманды і асобныя спартсмены, наймальнікамі ўсіх форм уласнасці створана 844 новыя працоўныя месцы і г.д.
    Райвыканкам разам з працоўнымі калектывамі надзялялі шмат увагі многім накірункам дзейнасці — экспарту тавараў, якасці прадукцыі і аказваемых паслуг, добраўпарадкаванню населеных пунктаў, рамонту і мадэрнізацыі жыллёвага фонду і г.д. І няхай не ўсё з задуманага да канца атрымалася, і ў складаны з эканамічнага пункту гледжання час удалося зрабіць нямала.
    Але гэта — ужо гісторыя, і цяпер усе намаганні павінны быць накіраваны на выкананне не менш значных задач, якія стаяць сёлета. Тым больш, што маем істотныя рэзервы для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці.
    Галоўная мэта сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2012 годзе — павышэнне эфектыўнасці эканомікі і паляпшэнне на гэтай падставе якасці і ўзроўню жыцця нашых людзей. Для дасягнення гэтага трэба надалей развіваць знешнеэканамічную дзейнасць, актывізаваць інвестыцыйныя працэсы, удасканаліць структуру эканомікі, сфарміраваць эфектыўную, устойлівую сельскагаспадарчую вытворчасць, аптымізаваць аб’ёмы жыллёвага будаўніцтва, рэалізаваць прадпрымальніцкія ініцыятывы суб’ектаў гаспадарання.
    Стаіць задача прыцягнуць замежных інвестыцый не менш чым на 4 мільёны долараў, забяспечыць рост аб’ёму прадукцыі сельскай гаспадаркі ўсіх катэгорый у памеры 105,2% да мінулага года, рознічнага тавараабароту — 107%, увесці ў эксплуатацыю 21,5 тысячы квадратных метраў жылля і г.д.
    Планы, як бачна, напружаныя, але — цалкам рэальныя. І галоўнай рухаючай сілай інтэнсіўнага развіцця эканомікі павінны стаць нашы прадпрымальнасць, актыўнасць і ініцыятыва. Ад кожнага на сваім рабочым месцы патрабуецца прафесіяналізм, працавітасць, адказнасць, творчы падыход да рашэння пастаўленых задач. І я ўпэўнены, што разам мы зробім усё магчымае, каб яны былі паспяхова вырашаны.
    Паважаныя працаўнікі раёна! Шчырыя словы ўдзячнасці і падзякі вам за добрасумленную і карпатлівую працу! Ад усяго сэрца жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і далейшых працоўных поспехаў на карысць роднай зямлі.

    Предыдущая статьяВ свободном полете
    Следующая статьяПоздравляем!

    Реклама

    Последнее

    5 декабря пройдет прямая телефонная линия

    5 декабря, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчев проведет прямую телефонную линию.

    Осиповчанка Алла Жук — женщина с добрым сердцем

    Незалежна ад паходжання, гэтыя добрахвотнікі шчыравалі ў франтавых шпіталях і санітарных лазарэтах, хварэлі на тыф і гінулі ад ран. Сёння, як і стагоддзе таму, сёстры міласэрнасці выконваюць свой доўг, дапамагаючы хворым і нямоглым.

    Городище на фоне времени

    Поселение здесь возникло, когда странствующий поэт Гомер создавал хиты древнегреческой литературы Илиаду и Одиссею. А исчезло примерно в то время, когда в древнерусских летописях был впервые упомянут город Минск, а в Китае изобрели порох.

    МПЦ «Ровесник» идет в ногу со временем

    МПЦ "Ровесник" старается идти в ногу со временем. Причем во всем. Недавно завершился текущий ремонт здания. Обновлены помещения фойе и коридоры второго этажа. Фойе оборудовано современной геральдикой, что позволяет расширить спектр проводимых там мероприятия. Благоустроена прилегающая территория.

    Интересное о страховании

    Любоў Дубіна пачала займацца страхавой работай у 1983 годзе, пасля заканчэння фінансава-эканамічнага тэхнікума. І ўвесь гэты час працуе на адным месцы. Завочна скончыла Мінскі інстытут народнай гаспадаркі. Зараз з’яўляецца вядучым спецыялістам. Зона яе адказнасці — страхаванне ад няшчасных выпадкаў. Аб сваёй рабоце гатова расказваць шмат і цікава: