17.3 C
Осиповичи
Пятница, 23 июля, 2021
Еще

    Якасць — перш за ўсё

    Популярное

    Аб усіх этапах развіцця свайго прадпрыемства можа расказаць Антаніна ПУНЬКО, інжынер-мікрабіёлаг ААТ «Асіповіцкі малочны камбінат”: атрымаўшы чырвоны дыплом, яна прыйшла працаваць сюды ў 1979 годзе, калі новы маслазавод быў толькі ўведзены ў дзеянне. Ужо на той час тут былі перадавыя тэхналогіі, стаяла чэхаславацкае абсталяванне, завод знаходзіўся сярод лідараў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.

    Разам з Антанінай па накіраванні ў Асіповічы пасля заканчэння Пінскага тэхнікума мясной і малочнай прамысловасці прыехала яшчэ 4 чалавекі. Потым маладыя спецыялісты атрымлівалі завочна вышэйшую адукацыю па сваім профілі ў розных ВНУ былога СССР. Гэтыя людзі, дарэчы, і зараз складаюць «касцяк” прадпрыемства. I ніхто з іх не думаў, што трэба мяняць месца працы, як толькі наступае неспрыяльны перыяд у рабоце.

    За апошнія 5 гадоў на камбінаце адбылася поўная рэканструкцыя і тэхнічнае пераабсталяванне, што дае магчымасць і зараз ісці ў нагу з прагрэсам. Наогул, праца на АМК карэнным чынам адрозніваецца ад ранейшай. Антаніна Васільеўна памятае, як некалі, яшчэ ў савецкія часы, нярэдка стваралася чарга з машын, якія прывезлі малако, аж да «чаромушак”, даводзілася, бывала, рабіць без адпускоў і выхадных. На фоне гэтых яскравых успамінаў сённяшняя праца выглядае, канечне, больш камфортнай, хоць лёгкай яе не назавеш і зараз.

    Шмат чаго змянілася і ў рабоце самой бактэрыялагічнай лабараторыі. Вось ужо больш за 10 гадоў, як яна прайшла акрэдытацыю, якую рэгулярна пацвярджае кожныя тры гады, уведзены новыя сучасныя сістэмы кантролю за якасцю і бяспекай прадукцыі. Супрацоўнікі лабараторыі пастаянна набываюць новыя веды, наведваюць розныя курсы і семінары. З камп’ютарнымі дыягностыкамі дапамагае спраўляцца моладзь, якая прыходзіць сюды пасля ВНУ. У выніку сплаў рознабаковых уменняў дазваляе ўтрымліваць высокі ўзровень работы лабараторыі. А як інакш? Менавіта яна з’яўляецца важным пунктам на шляху да якасці выпускаемай прадукцыі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Осиповичские медики делятся своим мнением о вакцинации против коронавируса

    В районе идет вакцинация против коронавируса, однако многие земляки еще в раздумьях: делать прививку или нет. Своим мнением и личной историей делится заместитель главного врача по медицинской части УЗ "Осиповичская ЦРБ" Надежда Штельман:

    Осиповчане рассказывают куда охотнее всего ходят за покупками

    Што, дзе і па чым купіў — бадай, адна з самых абмяркоўваемых на аўтобусных прыпынках, у калідорах паліклінікі, на дваровых лаўках, нярэдка і рабочых месцах тэма. Людзі дзеляцца інфармацыяй пра акцыі і зніжкі, наракаюць на дарагавізну, аналізуюць работу асобных гандлёвых кропак. А якія з магазінаў карыстаюцца найбольшай павагай асіпаўчан? Аб гэтым пацікавіліся ў іх.

    Осиповчане Олеся и Андрей Кадаевы знают, как предотвратить ЧС

    Андрея Витальевича коллеги ценят за профессионализм, исполнительность, принципиальность и умение грамотно решать поставленные перед ним задачи. Многие обращаются к нему за советом, и он обязательно делится своим опытом с сослуживцами. Олесю Сергеевну описывают как человека коммуникабельного, креативного, открытого для всего нового, активного и создающего позитивный настрой.

    В Осиповичах прошла отчетно-выборная Конференция РО ОО «БРСМ»

    В среду, 21 июля, состоялась VII отчетно-выборная конференция райорганизации ОО "БРСМ", где молодежь подвела итоги за прошедшую пятилетку и поставила задачи на будущее.