3.2 C
Осиповичи
Пятница, 27 ноября, 2020
Еще

    У новых умовах па-новаму?

    Популярное

    Самая маленькая военная часть Осиповичского гарнизона

    1562 зенитная техническая ракетная база, пожалуй, самая маленькая военная часть Осиповичского гарнизона. Но ее роль в системе национальной обороны, как и жизни района, второстепенной...

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    "Лучший ученик"


    В Елизовской СШ (Осиповичский район) проходит конкурс "Лучший ученик школы". В первом туре школьники писали эссе, во втором готовились к спич-экспромту. Впереди — третий, и пока лидируют 8 учеников. Победитель определится в конце апреля. Спонсирует конкурс стеклозавод "Елизово" — уже приготовлены призы.

    Пасля працяглага капітальнага рамонту і праходжання атэстацыі гасцінна адчыніў свае дзверы ПДУП «Дзіцячы санаторый «Свіслач». Зараз тут аздараўліваецца 140 дзяцей, якія пакутуюць захворваннямі страўнікава-кішачнага тракту, органаў кровазвароту або прастуднымі. Акрамя таго, 30 чалавек з асаблівасцямі развіцця, якія маюць названыя вышэй захворванні, праходзяць лячэнне ў суправа-джэнні дарослых.
    Унутраны выгляд будынка мадэрнізаваны. Прасторныя раней пакоі для пражывання цяпер паменшыліся, адпаведна колькасць іх насельнікаў — таксама, і гэта зручна для адпачынку хворых дзяцей. Набыта новая мэбля. Бацькі з дзецьмі пражываюць у двухмесных палатах, дзе маюць магчымасць займацца з малымі індывідуальна, не перашкаджаючы іншым адпачываючым. Дзеці, якія навучаюцца па месцы жыхарства ў агульнаадукацыйных школах, на час лячэння наведваюць базавую школу пры санаторыі. Створаны новы гульнявы пакой. Функцыянуе на 50 кубаметраў басейн з сістэмай падагрэву і УФ-ачысткі. Харчаванне шасціразовае, улічваюцца дыеты ў залежнасці ад дыягназаў. Каму назначана ўрачом — прымаюць натрыева-сульфатную мінеральную ваду са свідравіны здраўніцы.
    Медыцынскія паслугі праходзячым санаторна-курортнае лячэнне аказваюцца згодна са стандартам, кожнае дзіця атрымоўвае 5-6 відаў працэдур. Прадастаўляюцца фізіяпрацэдуры, электрагразелячэнне, парафін, ЛФК, ванны з мінеральнай вадой і экстрактамі зёлак, лячэбны кактэйль. Нядаўна з дапамогай УП «Белсаюзкурорт» была абсталявана трэнажорная зала. У хуткім часе плануецца арганізаваць сухія вуглякіслыя ванны для лячэння захворванняў органаў дыхання, павышэння імунітэту, падводны душ-масаж. Пакуль у планах — стварэнне безбар’ернага асяроддзя, каб інваліды-калясачнікі таксама мелі магчымасць праходзіць санаторнае лячэнне. Пасля рамонту ўсе медыцынскія кабінеты і басейн сканцэнтраваны ў адным блоку, што зручна і медыкам, і маленькім пацыентам.
    Бацькі, якія суправаджаюць дзяцей, патрабуюць назначэння лячэння і для іх, але пакуль гэта не прадугледжана. Улічваючы попыт на падобныя паслугі, дырэктар санаторыя Рыгор Жудро плануе адкрыць ліцэнзію на правядзенне курсаў лячэння дарослых на платнай аснове. Для гэтага ў штат дадаткова бу-дзе ўведзена стаўка ўрача-фізіятэрапеўта.
    Адкрыцця важнага для насельніцтва вёскі прадпрыемства чакалі ўсе: не так проста людзям у сельскай мясцовасці знайсці работу. Як паведаміў кіраўнік, штат пасля рамонту не толькі не зменшыўся, а нават павялічыўся на 40 адзінак. Але, на жаль, існуе многа вакансій. І не толькі па тэхперсаналу — спецыялістаў таксама недастаткова. Не хапае дактароў, выхавальнікаў, і да работы прыцягваюцца пенсіянеры. А ўсё таму, што сярэдняя зарплата за 11 месяцаў 2011 года склала ўсяго 771 тысячу рублёў. На які ж узровень жыцця можна прэтэндаваць сям’і, якая выхоўвае дзяцей, а абодва дарослыя працуюць у санаторыі? Па дадзеных на снежань узровень зарплаты работнікаў санаторыя быў самым нізкім па вобласці…
    Яшчэ адна праблема ў тым, што аднолькавы заробак маюць усе: і спецыя-лісты, і тэхперсанал, ён не залежыць ад кваліфікацыі, адукацыйнага ўзроўню, немагчымым становіцца стымуляванне плённай працы, творчага падыходу. Выйсце з такога фінансавага тупіка дырэктар бачыць у павышэнні кошту пуцёўкі, але падобнае рашэнне на месцы не прымаецца.
    Сёння санаторый дзейнічае на поўную планавую магутнасць. Працуюць медыцынскія кабінеты, школа, харчаблок, дзеці праходзяць лячэнне. А дарослыя тым часам вырашаюць праблему, як атрымаць прыбытак, наладзіць стабільную работу ўсяго калектыву ў новых умовах…
    Іна Заскевіч.

    Реклама

    Последнее

    Памятка по электробезопасности для малых предприятий и организаций

    Памятка предназначена для руководителей предприятий (организаций), индивидуальных предпринимателей, имеющих электроустановки установленной мощностью до 30 кВт.

    Следственный комитет проводит отбор абитуриентов

    УПРАВЛЕНИЕ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПО МОГИЛЕВСКОЙ ОБЛАСТИ и ОСИПОВИЧСКИЙ РАЙОННЫЙ ОТДЕЛ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ПРОВОДИТ  ОТБОР АБИТУРИЕНТОВ В УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ» В ИНТЕРЕСАХ СЛЕДСТВЕННОГО КОМИТЕТА

    Лукашенко о предприятиях: некоторые предлагают перемены — «это не надо, продадим», но мы пошли другим путем

    Президент Беларуси Александр Лукашенко подчеркивает, что благодаря поддержке государства в стране удалось сохранить многие предприятия и коллективы. Об этом он заявил сегодня, посещая ОАО "Гомсельмаш", передает корреспондент БЕЛТА.

    За незаконное постороннее вмешательство в деятельность железнодорожного транспорта предусмотрена административная и уголовная ответственность

    На протяжении нескольких месяцев в стране проводятся несанкционированные массовые мероприятия, осуществляются иные деструктивные действия, направленные на дестабилизацию общественно-политической обстановки, нарушение нормальной работы предприятий и организаций.

    Прокуратура направила в суд уголовное дело в отношении осиповчанина

    Прокуратура направила в суд Осиповичского района уголовное дело в отношении 24-летнего неработающего, ранее судимого жителя г.Осиповичи, которому инкриминировано надругательство над государственными символами.