-1.6 C
Осиповичи
Четверг, 3 декабря, 2020
Еще

    Стаўка зроблена ПРАВІЛЬНА

    Популярное

    Богданович: белорусские атлеты хотят выступать только под национальным флагом

    Белорусские атлеты хотят выступать только под национальным флагом. Такую точку зрения высказал олимпийский чемпион 2008 года в Пекине в гребле на каноэ Александр Богданович, который поддержал своей подписью открытое обращение к международной и белорусской общественности, сообщили БЕЛТА в пресс-службе НОК Беларуси.

    В детском саду № 11 «Звездочка» занятия «Экология» проходят в собственной оранжерее

    — Навакольны свет выступае разнастайнай крыніцай ведаў для дзяцей. Жыццёва неабходна вучыць іх з ранняга ўзросту беражліва і ўважліва ставіцца да прыроды, — упэўнена выхавальнік групы “Сонейка” Алена Скобнікава. — Зацікавіць дашкольнікаў гэтай тэмай можна, дазваляючы ім актыўна ўдзельнічаць у працэсе.

    4 декабря 2020 нотариусы Беларуси будут консультировать бесплатно

    В этом году республиканская благотворительная акция, традиционно приуроченная к празднованию Дня юриста в нашей стране, пройдет в режиме онлайн. Участие в ней примут все нотариальные конторы и нотариальные бюро нашей страны.

    Как новые технологии влияют на жизнь земляков

    Современные технологии призваны улучшать качество жизни, делать некоторые ее аспекты проще и доступнее. Наверное, уже не осталось тех, кого можно удивить, например, возможностью бесконтактной оплаты в магазине с помощью банковской карты. Или тем, что практически любые покупки можно совершить вообще не выходя из дома — через интернет. Всё это оказывается весьма кстати, особенно в условиях вирусной эпидемии. Но, как говорится, нет предела совершенству. Еще одна новинка была предложена в начале осени белорусам, которые пользуются общественным транспортом.

    Вуліца Інтэрнацыянальная ў Асіповічах мае ўсе падставы, каб называцца Чыгуначнай.

    Па-першае, месціцца яна абапал сталёвай магістралі. Па-другое, тут знайшлі прапіску шматлікія адміністрацыйныя памяшканні чыгуначнікаў. Плюс, кожны гараджанін адкажа на пытанне, дзе знаходзіцца паравоз-помнік. А яшчэ — гэта сетка гандлёвых кропак. Большасць з іх належыць Асіповіцкаму філіялу ААТ «Жэлдорсэрвіс            

    г. Магілёў». Праўда, многія ведаюць яго як «ОРС», які вядзе сваю гісторыю з 30-х гадоў мінулага стагоддзя. 18 гадоў ім кіруе Любоў СЯДОВА — чалавек мэтанакіраваны, ініцыятыўны, здольны весці за сабой людзей і дабівацца пастаўленых мэт. Гэта пацвярджае і факт, як тут спрацавалі летась.

    — Функцыі нашы засталіся ранейшымі, — гаворыць Любоў Міхайлаўна. — Уваходзім у структуру абласнога падпарадкавання. Маем 16 магазінаў, у тым ліку ў Слуцку, Старых Дарогах, Урэччы. Папулярнасцю карыстаюцца і кафэ № 7, «Дарожнае». Ёсць яшчэ два міні-кафэ ў раёне вакзала. Ганарымся і цэхам грамадскага харчавання, прадукцыю якога насельніцтва пастаянна запытвае.

    — Каб усе аб’екты працавалі стабільна і прыносілі прыбытак, патрэбен зладжаны калектыў. Так?

    — Безумоўна. Дабівацца станоўчых вынікаў можна толькі з людзьмі, якія добра ведаюць справу, адказна ставяцца да выканання пастаўленай задачы. І абавязкова, каб чалавек не проста адбываў рабочы час, а працаваў на вынік, быў ініцыятыўным, з павагай адносіўся да спажыўцоў і таварышаў па працы. Інакш можна згубіць патэнцыяльных пакупнікоў, якія пойдуць у другія магазіны, дзе культура абслугоўвання значна вышэйшая. Таму, як кіраўнік, раблю ўсё для таго, каб мае 130 падначаленых, з якіх 80% людзі сярэдняга ўзросту, адчувалі ўпэўненасць у заўтрашнім дні, каб на работу і дамоў ішлі з добрым настроем. Гэта нялёгка ў наш час, калі існуе спакуса ўладкавацца на работу ў іншыя месцы, дзе абяцаюць большы заробак.

    — На якія рычагі націскаеце, каб абысці, як кажуць, калег па цэху?

    — З усімі падтрымліваю добрыя адносіны, «тапіць” паплечнікаў па працы не маё крэда, аднак здаровая канкурэнцыя толькі на карысць. Дабіцца добрых вынікаў дапамагло некалькі прадуманых хадоў. А канкрэтней — стаўку зрабілі на прадукцыю цэха грамадскага харчавання. Пры гэтым выдатна вывучылі попыт спажыўцоў і прапанавалі ім якраз тую прадукцыю, якой не было ў іншых. Напрыклад, мясныя паўфабрыкаты. І — выйгралі.

    Улічваючы сітуацыю з развіццём інфармацыйных тэхналогій, у снежні адкрылі магазін «Мегабайт» па продажы камп’ютарнай тэхнікі і тавараў, якія ёй спадарожнічаюць. Не памыліліся, тавараабарот значна павялічыўся.

    — Што яшчэ дапамагае рухацца наперад?

    — Пастаянна шукаем свайго пакупніка, стараемся працаваць па заяўках, устанаўліваем нацэнку ў залежнасці ад попыту, напрацоўваем сродкі, каб можна было рэарганізаваць магазіны, надаць ім сучасны выгляд. Гэта азначае ў тым ліку і пераход на самаабслугоўванне з заменай тэхналагічнага абсталявання. Наперадзе, напрыклад, мадэрнізацыя крамы па вуліцы Крыловіча, 5а.

    — Некаторыя эканамічныя паказчыкі назавеце?

    — Рознічны тавараабарот цэха грамадскага харчавання — 1 мільярд 539 мільёнаў рублёў, валавыя даходы — 3.627 мільёнаў, прыбытак ад рэалізацыі — 201 мільён, чысты прыбытак — 20 мільёнаў рублёў.

    — А хто з працаўнікоў заслугоўвае добрых слоў?

    — Сярод іх — загадчыкі магазінаў Людміла Машкарова, Святлана Скрыганава, Рэгіна Мефед, базы — Ларыса Блізнец, гандлёвага комплексу — Раіса Маслакова, секцый — Валянціна Савіна, Наталля Ісакава, прадаўцы Аксана Вайцяшонак, Валянціна Мацюшонак, Ганна Нішт, Наталля Кліш, Тамара Мазалава, повар Таццяна Саковіч, вадзіцель Мікалай Елізаранка, галоўны бухгалтар Ларыса Дзеньгіна. I гэта, канечне, далёка не ўсе, вартыя ўдзячнасці за працу.

    — Значыць, галоўным лічыце для сябе…

    — На працы — арганізаваць такую атмасферу, каб людзі не шукалі іншага месца работы, дапамагчы ім справіцца з любымі праблемамі. А ў жыцці — разуменне і падтрымка блізкіх і сяброў. Пры гэтым  адносіцца да ўсіх трэба з любоўю і клопатам.

    Предыдущая статьяКалі праца — У РАДАСЦЬ
    Следующая статьяКультурная ПЯЦЁРКА лепшых

    Реклама

    Последнее

    За сутки в Беларуси зарегистрирован 1701 пациент с COVID-19, выписаны 1729

    За сутки в Беларуси зарегистрирован 1701 пациент с COVID-19, выписаны 1729. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе Министерства здравоохранения.

    В Могилевской области 1 декабря стартует благотворительный марафон «Согреем детские сердца»

    В Могилевской области 1 декабря стартует благотворительный марафон «Согреем детские сердца», сообщили в  Могилевском областном отделении РОО «Белорусский детский фонд».

    «Сегодня нам как никогда надо быть вместе» — о чем говорил Лукашенко и другие лидеры на саммите ОДКБ

    2 декабря состоялась сессия Совета коллективной безопасности ОДКБ. Ранее подобные встречи глав государств проходили в очном формате, однако в этот раз из-за неблагоприятной эпидемической обстановки саммит решили провести онлайн. Что же обсуждали лидеры стран ОДКБ и какие заявления прозвучали во время встречи?

    Богданович: белорусские атлеты хотят выступать только под национальным флагом

    Белорусские атлеты хотят выступать только под национальным флагом. Такую точку зрения высказал олимпийский чемпион 2008 года в Пекине в гребле на каноэ Александр Богданович, который поддержал своей подписью открытое обращение к международной и белорусской общественности, сообщили БЕЛТА в пресс-службе НОК Беларуси.

    Осиповчане Николай и Наталья Тернавские уже 60 лет вместе

    Мікалай і Наталля сустрэліся на Кіраваградскай зямлі. Хлопец там нарадзіўся і вырас. А вось дзяўчына гадавалася ў вёсцы Сямігосцічы Столінскага раёна. Там скончыла школу і пачала працоўную дзейнасць на будоўлі. А потым разам з іншымі паехала на сезонныя работы ва Украіну. І гэта паездка аказалася лёсавызначальнай.