19.9 C
Осиповичи
Понедельник, 14 июня, 2021
Еще

    Неспакойнае сэрца КЛІЧА Ў ПАХОД

    Популярное

    Важная роля ў далучэнні школьнікаў да карыснага баўлення часу, фарміраванні актыўнай жыццёвай пазіцыі, асноў здаровага ладу жыцця належыць раённаму Цэнтру турызму і краязнаўства, які вядзе работу па трох напрамках: турыстычным, краязнаўчым і экскурсійным. 984 школьнікі — 19,4% — ахоплены цікавай, пазнавальнай і карыснай дзейнасцю.

    Мінулы год быў для арганізацыі стабільна плённым, перамогі можна пералічваць доўга. Кожны ўдзел у конкурсных мерапрыемствах любога ўзроўню пакідае свой напамінак у выглядзе грамат, дыпломаў, кубкаў. Напрыклад, заняць першае месца ў рамках вобласці ці рэспублікі — звыклая справа. А як іначай: калі штосьці рабіць — то толькі найлепшым чынам. Бо кожны паход, экспедыцыя, навуковая работа — гэта вынік штодзённай дзейнасці ўлюбёнай у сваю справу каманды. Ніякага фармалізму, працаваць ад душы і для яе ж — відаць, у гэтым і крыецца сакрэт поспеху калектыву.

    Безумоўнае лідарства ў абласным конкурсе на лепшую турбазу, Дыплом I ступені за лепшае прадстаўленне свайго рэгіёна ў рамках правядзення рэспубліканскага лагера юных края-знаўцаў — актыўных удзельнікаў акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» — пацвяр-джэнне сказанага. У 2011 годзе аддзел краязнаўства пад кіраўніцтвам Вадзіма Грэня правёў 17 экспедыцый і дапамог падрыхтаваць 23 школьныя.

    Аддзел турызму, якім кіруе Вера Козырава, прадставіў 4 справаздачы аб паходах у розных намінацыях — усе яны атрымалі першынства ў вобласці і 3 з іх пацвердзілі тое ж на рэспубліканскім узроўні. Плюс, для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе прадстаўлена 5 катэгарыйных паходаў. Вынікі пакуль што не падведзены, але яны і так навідавоку: актыўнае правядзенне дзецьмі свабоднага ад заняткаў часу, цікавасць да рэальнага — а не абмежаванага рамкамі манітора — жыцця навокал, уменне дзейнічаць у незвычайных абставінах і ўмацаванне здароўя — ці ж гэта не падстава для задаволенасці?

    Але не здаровыя амбіцыі клічуць у дарогу. Пошукавая работа, як правіла, заканчваецца перазахаваннем астанкаў загінуўшых воінаў, адкрыццём чарговай старонкі мясцовай гісторыі, што стымулюе жаданне школьні-каў ажыццяўляць для сябе ўсё новыя адкрыцці, фарміруе пачуццё дачынення да падзей мінуўшчыны.

    Паходы — самы карысны і якасны сродак самавыяўлення і знаёмства з ха-раством роднага краю. А яшчэ — «станаўлення на правільны шлях» «складаных» падлеткаў: 16 удзельнікаў гурткоў знаходзяцца на ўнутрышкольным кантролі, 13 — у сацыяльна небяспечным становішчы, 6 — на ўліку ў ІСН. У Цэнтры ж турызму і краязнаўства — гэта звычайныя дзеці, цікаўныя і рухомыя, актыўныя і шукаючыя сябе ў розных відах дзейнасці. З часам з іх вырастаюць добрыя людзі, галоўнае — сустрэць сапраўднага «Макаранку» на сваім шляху.

    А людзі тут працуюць апантаныя сваёй работай. Андрэй Торбін, Юрый Сцяпанаў, Андрэй Козыраў, Жанна Караленя, Аляксандр Стэльмакоў, Кацярына Касцян, Сяргей Кулікоў… Некаторыя былыя наведвальнікі вяртаюцца сюды ў якасці педагогаў.

    З нядаўняга часу Цэнтр памяняў свой статус: стаў установай дадатковай адукацыі. Набыта ліцэнзія на тураператарскую дзейнасць, што дазваляе праводзіць экскурсіі ў межах рэспублікі. Намячаюцца новыя напрамкі, тая ж «Школа выжывання» на базе Дараганаўскай школы. Створаны сайт, на якім дзеці збіраюць легенды і паданні аб розных мясцінах Беларусі.

    Карацей, юныя турысты і краязнаўцы працягваюць радаваць новымі дасягненнямі і перамогамі. І галоўная з іх — перамога над уласнай лянотай і раўнадушшам.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку