-19.5 C
Осиповичи
Суббота, 16 января, 2021
Еще

    Дыялог з Майстрам

    Популярное

    Местный подросток получил серьезную травму при катании на тюбе, сообщили в ЦРБ

    Зимой частота обращений за помощью в медицинские учреждения по поводу травм неизбежно возрастает. За истекшие дни января в райбольнице гололедные травмы зафиксированы у трех взрослых земляков, также пострадали двое детей: 10-летний подросток — при катании на санках, 13-летний — во время тюбинга (тюбинг — катание на надувных санках — тюбах; тюб (в разговорной речи также "ватрушка", "бублик", "пончик", "тобогган") — надувная круглая камера в чехле с усиленным дном и ручками).

    Вакцинация? Уже скоро!

    Как сообщили районной газете в Осиповичском райЦГЭ, вакцина против коронавирусной инфекции  «Гам-Ковид-Вак» («Спутник V») в наш район поступит уже в конце января. В связи с этим в настоящее время идет организационная работа по проведению 1-го этапа вакцинации населения против коронавирусной инфекции. Определено место проведения вакцинации – районная поликлиника. Сейчас прививочный кабинет оснащается необходимым морозильным оборудованием, осуществляется подготовка медицинских кадров.

    Рай ЦГЭ напоминает…

    В январе текущего года на территории района отмечается снижение заболеваемости населения коронавирусной инфекцией. Вместе с тем она продолжает оставаться на уровне, превышающем среднеобластной показатель.

    Важная информация про транспортный налог

    Итак, свершилось! Вместо госпошлины, разрешающей допуск транспортных средств к участию в дорожном движении, будем платить транспортный налог

    — Канстанцін Эдгаравіч Мацюненка нарадзіўся педагогам-мастаком, — так лічыць метадыст раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Ліна Бахарава. — I сам з сям’і мастака, інжынера па эстэтыцы Эдгара Якаўлевіча Кагана і настаўніцы малявання і чарчэння Святланы Пятроўны Мацюненка.

    — Сястра — таксама мастачка, зараз працуе дызайнерам, — дадае ён. — Мастаком была і цётка. Нядзіўна, што і жонку выбраў з мастацкага асяроддзя. А сам да малявання, хоць і прызвычаіўся з дзяцінства, але адчуў сябе мастаком толькі падчас вучобы ў інстытуце.

    Як любы творчы чалавек, Мацюненка знаходзіцца ў пастаянных пошуках новых стыляў, метадаў, відаў дзейнасці. 4 гады працаваў мастаком газеты «Знамя юности», выкладаў маляванне ў розных навучальных установах нашага раёна. Зацікавіўся камп’ютарным дызайнам, асвоіў і цяпер нават ездзіць у абласны інстытут развіцця адукацыі выкладаць вектарную камп’ютарную графіку для настаўнікаў інфарматыкі.

    Чацвёрты год працуе Канстанцін Эдгаравіч мастацкім кіраўніком дзіцячага аб’яднання па інтарэсах «Выяўленчая творчасць» ЦТДіМ.

    — Уменне маляваць — гэта яшчэ не ўсё, — разважае ён. — Неабходна вывучыць тэхнікі, развіць уменне фантазіраваць, шукаць штосьці сваё. Розныя матывы прыводзяць дзяцей у гурткі. Хтосьці — за кампанію з сябрам, кагосьці напраўляюць бацькі, іншыя — з цікавасці ці ад нуды. А застаюцца тады, калі ім цікава.

    — Абаяльнаму, інтэлігентнаму ад прыроды, яму ўдаецца знайсці да-кладную, шчырую ноту ў зносінах з дзецьмі, — гаворыць метадыст, — умее запаліць іскрынку творчасці ў душах маленькіх мастакоў. Эрудзіраваны чалавек — і дзецям з ім цікава. А яшчэ не патрабуе, а стварае сітуацыю поспеху, што спрыяе справе. Нездарма ж яго вучаніца Насця Дзергалёва заняла II месца ў абласным конкурсе плакатаў і малюнкаў «Небяспечнасць — СНІД», а Сангіта Лал — аналагічнае ў абласным конкурсе «Тэхна-інтэлект» і III на рэспубліцы ў намінацыі «Жывапіс». Дзяўчынка падрыхтавала эцюд горада, што стала знакавым: у хуткім часе яна паступіла ў індустрыяльна-педагагічны каледж на спецыяльнасць «прамыслова-грамадзянская будоўля».

    У апошнія дні студзеня ў абласным Цэнтры творчасці прайшоў конкурс «Педагог дадатковай адукацыі». Працаўнікі нашага Цэнтра традыцыйна прымаюць у ім удзел і выходзяць у суперфінал. У мінулым годзе Ганна Дудко стала «срэбраным» прызёрам, на гэты раз Канстанцін Мацюненка атрымаў абсалютную перамогу.

    — Для нас гэта не проста радасная падзея, — дзеліцца ўражаннямі Ліна Сямёнаўна. — Летась метадычная служба заняла першае месца на конкурсе такога ж узроўню, і дасягненне Канстанціна Эдгаравіча ў чарговы раз пацвердзіла эфектыўнасць работы ўстановы.

    Няпроста далася перамога. Неабходна было прадставіць уласны метадычны прадукт, абараніць метадычны комплекс, правесці адкрыты ўрок і майстар-клас, самапрэзентацыю, прайсці педагагічнае тэсціраванне. I педагогу ўдалося раскрыць усе грані свайго таленту.

    — Актыўную дапамогу аказала творчая група, у склад якой уваходзілі адміністрацыя, метадыст, педагогі аддзела тэатральна-мастацкай і тэхніч-най творчасці, дзеці. Дарэчы, навучэнцы ўдзельнічалі і ў візітоўцы, — сведчыць мастак.

    Акрамя выкладчыцкай дзейнасці, Канстанцін піша карціны, якія не раз вы-стаўляліся. Магіляўчане, асіпаўчане, нават масквічы неаднакратна маглі наведаць выставу твораў нашага таленавітага земляка. Тры гады таму была аргані-завана персанальная вы-става ў Асіповіцкім гісторыка-краязнаўчым музеі, а многія карціны ўпрыгожваюць дамы яго сваякоў і сяброў.

    Творчасць для мастака — спосаб самарэалізацыі, і зносіны з дзецьмі, лічыць ён, садзейнічаюць гэтаму працэсу. I марыць, каб вучні перасягнулі ў майстэрстве свайго настаўніка.

    Iна ЗаскевIч.

    Реклама

    Последнее

    РОЧС информирует

    Долгожданная для многих снежная зима наконец началась. Но вместе с ней пришли и морозы. Причем уже в ближайшие дни синоптики обещают резкое и сильное похолодание. И это грозит проблемами не только коммунальным службам: начеку приходится быть и спасателям, и медикам.

    Важная информация про транспортный налог

    Итак, свершилось! Вместо госпошлины, разрешающей допуск транспортных средств к участию в дорожном движении, будем платить транспортный налог

    Местный подросток получил серьезную травму при катании на тюбе, сообщили в ЦРБ

    Зимой частота обращений за помощью в медицинские учреждения по поводу травм неизбежно возрастает. За истекшие дни января в райбольнице гололедные травмы зафиксированы у трех взрослых земляков, также пострадали двое детей: 10-летний подросток — при катании на санках, 13-летний — во время тюбинга (тюбинг — катание на надувных санках — тюбах; тюб (в разговорной речи также "ватрушка", "бублик", "пончик", "тобогган") — надувная круглая камера в чехле с усиленным дном и ручками).

    Осиповчане рассказали о чем хотят читать в районной газете

    Сегодня в электронном варианте можно найти огромное количество информации. Но все-таки многие предпочитают держать в руках печатное издание, а не смотреть в монитор. Прочесть газету можно в любое время и в любом месте, и не влияет на это наличие и скорость интернета. Особенно, если она интересна. Узнали, что хотят видеть на страницах "районки" осиповчане.

    Поздравление председателя Могилевского облисполкома Леонида Зайца с днем рождения Могилевской области

    15 января 1938 года на карте огромной тогда страны - Советского Союза - появилась Могилевская область. Отсчет современной истории нашего региона был дан решением сессии Верховного Совета СССР.